- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Чужыя дзеці: сабраныя дадзеныя экіпажу расейскага зьнішчальніка Су-30СМ у Сірыі

Дзякуючы фатарэпартажу расейскага рэсурсу topwar.ru [1] (архіў: https://archive.is/aiyb7 [2]) атрымалася сабраць падрабязную інфармацыю пра экіпаж Су-30СМ 120-га зьмяшанага авіяцыйнага палку (в/ч 63559, Забайкальскі край, Чыцінскі раён, пасёлак Домна) бартавы нумар 27 (чырвоны), рэгістрацыйны нумар RF-93686, заводзкі нумар 10МК5 1110.

Факты, якія ёсьць пацьверджаньнем удзелу экіпажа борту 27 (чырвоны) у карнай апэрацыі супроць Сірыйскага народу, былі выяўленыя ў відэа, выкладзеным на афіцыйным канале youtube [3] Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі з назовам: “Будні зьнішчальнае авіяцыі ВКС РФ на авіябазе Хмэймім у Сірыі”.

Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае збор і публікацыю асабістых дадзеных афіцэраў ВКС РФ, якія прымаюць удзел у расейскай вайсковай апэрацыі ў Сірыі, якая ўжо забрала жыцьці дзясяткаў мірных жыхароў. У гэтай публікацыі ў межах інфармацыйнага асымэтрычнага адказу на вайсковыя злачынствы Крамля ў Сірыі і ў адказ на парушэньне рэжыму спыненьня вагню на Данбасе публікуем дадзеныя экіпажу Су-30СМ:

У 2014 годзе скончыў Чалябінскую вышэйшую вайсковую авіяцыйную Красназнамённую вучэльню штурманаў (ЧВВАКВШ).

Нарадзіўся ў горадзе Чыце, 17.07.1992 г. Сямейнае становішча: нежанаты. Брат: Антон Даражкоў, 11.08.1993 г., пражывае ў горадзе Чыце.  (архіў: https://vk.com/artem_anya [4])   (архіў: https://archive.is/eZTGV [5])

1440521773_66

пілёт – капітан Аляксей Лісіцкі.

У 2010 годзе скончыў Краснадарскую вышэйшую вайсковую авіяцыйную вучэльню лётчыкаў (КВВАВЛ) імя Сярова. (2-гі авіяцыйны факультэт, катэдра зьнішчальнае авіяцыі).

Нарадзіўся ў горадзе Уфе 04.02.1988 г. Жанаты, ёсьць дачка. Мае сястру.

(https://vk.com/id2826541 [6])  (архіў: https://archive.is/2h1Eo [7]).

1440521775_73
Цікава, што ў фотаальбоме жонкі Аляксея Лісіцкага пад фатаздымкамі з дачкой напісаныя вельмі кранальныя словы:

“Я жыву для яе, я дыхаю толькі ёю. Я лаўлю кожны погляд, ад усьмешкі чмурэю. Ты мае чыстае, нявіннае дзіця. Расьці шчасьлівай, дачушка мая. Усё зраблю, родная, для цябе. Быць мамай – шчасьце для мяне!”

А ў гэты ж самы час, малады бацька і каханы муж, замест таго, каб клапаціцца пра сваю сям’ю, удзельнічае ў бамбаваньні мірных жыхароў Сірыі, дзеці якіх таксама гінуць ад аськепкаў і бомбаў “рускага сьвету”. Знайсьці шматлікія доказы гэтага можна ў сацыяльным сеціве “twitter”, дзе сірыйцы ўвесь час выкладваюць фатаздымкі забітых і параненых жанчын і дзяцей – ахвяраў амбіцыйнай авантуры Крамлю.

1

2

Але падобна на тое, што расейскія пілёты нават не пераймаюцца колькасьцю нявінных ахвяраў сваіх баявых вылетаў. Пасля чарговых бамбаваньняў яны працягваюць пазаваць перад фотакамэрамі для глянцавых часопісаў і артыкулаў у расейскіх сродках масавае інфармацыі.

Групавое фота экіпажу Су-30СМ 27 (чырвоны):

1440521761_68
Даведка: Су-30СМ – двухмясцовы шматмэтавы цяжкі зьнішчальнік пакаленьня 4+. Тое, што яго выкарыстоўваюць у Сірыі ёсьць трохі дзіўным, бо ў баявікоў “Ісламскае Дзяржавы” няма авіяцыі. Лятакі Су-30СМ расейскай групоўкі сілаў уварваньня выконваюць баявыя вылеты з узбраеньнем для зьнішчэння паветраных мэтаў. Напрыклад, паводле скрыншоту зь відэа Мінабароны РФ можна пабачыць, што на лятаках усталяваныя ракеты Р-73, Р-27 і комплекс радыёэлектроннага процідзеяньня “Хібіны” (лятак можа таксама выкарыстоўваць бомбы свабоднага падзеньня з масай 500 кг (да 8 адзінак) або 250 кг (28 адзінак) і зьдзяйсьняць бомбавыя і ракетныя ўдары).

Ashampoo_Snap_2015.10.24_11h56m38s_003_
Таксама дзіўным ёсьць тое, што ВКС РФ зафарбоўвае зоркі і рэгістрацыйныя нумары на сваіх зьнішчальніках ў Сірыі, гэта можна пабачыць, напрыклад, на скрыншоце відэа зь лятаком Су-30СМ, бартавы нумар 29 (чырвоны). Праваруч на заднім пляне зафіксаваная машына РЭБ.

12187670_428649413995754_5221071295652810991_n
Нагадаем, што расейская авіяцыя ўжо неаднойчы парушала паветраную прастору Турцыі [8], таксама зьдзяйсьняла правакацыі, у якіх, паводле афіцыйных заяваў, удзельнічалі “неапазнаныя  лятакі”. Магчыма, менавіта для зьдзяйсьненьня правакацыйных дзеяньняў, зьнішчальная авіяцыя РФ і ажыцьцяўляе рэтушаваньне апазнавальных знакаў на ўласнай баявой тэхніцы.

Матар’ял падрыхтаваў валянтэр міжнароднае групы InformNapalm у Сірыі Адыль Аль-Алім

(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [9], падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын [10]