- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

“ДаДазорыўся” – ва Украіне зьнішчаны расейскі БПМ-97 “Выстрел” (рас.)

У сацыяльным сеціве instagram на старонцы расейскага вайскоўца аднае з вайсковых частак Паўднёвае вайсковае акругі, выяўлены фатаздымак згарэлага БПМ-97 “Выстрел” (рас.) (той жа “Дазор” – “КамАЗ 43269”), які, паводле камэнтароў, быў зьнішчаны ва Украіне.
Пра наяўнасьць падобнай тэхнікі ва ўзбраеньні расейска-тэрарыстычных сілаў, якія дзейнічаюць на Данбасе, падавалася ўжо шмат інфармацыі, у тым ліку і на “Інформнапалме” – “Расейскія бронеаўтамабілі з акупацыйнай базы ў Цхінвалі (Грузыя) перакінутыя ў Луганск [1]

dozor-pozor [2]

Спасылку на фатаздымак https://instagram.com/p/1SKOI1vehh/?taken-by=korolev_roma [3] прадаставіў наш сябар і чытач Улад, які ўжо неаднаразова дапамагаў нам у зьдзяйсьненьні OSINT.

InformNapalm.org [4]

Пераклад Дзяніса Івашына [5]