- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Вызначаныя дадзеныя расейскіх маракоў, якіх узнагародзілі за ваенныя злачынствы ў Крыме й Сірыі

У выніку правядзеньня выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі выяўленыя чарговыя доказы ўдзелу маракоў вялікага дэсантнага карабля (ВДК) «Ямал» 197-й брыгады дэсантных караблёў [1] Чарнаморскага флёту ВМФ РФ у ваенных злачынствах супроць Украіны й Сірыі.

Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя

Шаўчэнка Міхаіл Уладзімеравіч (рас. – Шевченко Михаил Владимирович)

[2]Нарадзіўся 30.11.1990 г., г. Таганрог Растоўскае вобласьці, РСФСР. З 2013 г. праходзіў вайсковую службу ў ВМФ РФ. У 2014 г. служыў на ВДК «Ямал» 197-й БрДК (в/ч 72136, дысьлякацыя – часова акупаваны Крым, Сэвастопаль).  Удзельнічаў у спэапэрацыі захопу ўкраінскае паўвыспы Крым і ў ваеннай агрэсіі РФ супроць Сірыі.

 

 

 

 

У групавым фатаздымку, выяўленым у фотаальбоме М. Шаўчэнкі, зафіксаваныя фігуранты нашага папярэдняга расьледаваньня [3] – Раман Захезін і Руслан Серыкбаеў:

[4]

У другім шэрагу сядзяць на кукішках: першы леваруч – Шаўчэнка, трэці – Захезін, чацьверты – Серыкбаеў

Міхаіл Шаўчэнка у сваім акаўнце выклаў фота мэдалю ад Міністэрства абароны РФ за ўдзел у акупацыі Крыму, а таксама ўзнагароднага пасьведчаньня да яго:

[5]

У камэнтарох да фатаздымку ягоны сябар скардзіцца, што да гэтага часу, нягледзячы на ​​абяцаньні, не атрымаў такі мэдаль. У адказ яму Шаўчэнка піша (падаем у арыгінале з захаваньнем артаграфіі й пунктуацыі): «…ну мы тоже не как все получили. Сначала можно так сказать участвовали в этом потом по шустрому в Сирию сбежали.».

[6]

Скрыншот фота й камэнтароў да яго

Фотадоказы з фотаальбому наступнага фігуранту нашага расьледаваньня Кірыла Куліка пацьверджваюць словы Шаўчэнкі пра Сірыю.

Кулік Кірыл Іванавіч (рас. – Кулик Кирилл Иванович).

[34]Нарадзіўся 18.01.1993 г., с. Пералюб Саратаўскае вобласьці, РФ. У 2013-2014 гг. праходзіў вайсковую службу ў ВМФ РФ. У 2014 г. служыў на ВДК «Ямал» 197-й БрДК. Удзельнічаў у спэапэрацыі захопу ўкраінскае паўвыспы Крым і ў ваенных дзеяньнях РФ супроць Сірыі.

 

 

 

 

 

 

Кулік апублікаваў фота двух сваіх мэдалёў: за акупацыю Крыму й за ўдзел у ваеннай апэрацыі ў Сірыі.

Раней мы паведамлялі [35], што ВДК «Ямал» удзельнічаў у так званым «сірыйскім экспрэсе», а пасьля афіцыйнага абвяшчэньня пра пачатак ваеннай апэрацыі ў Сірыі, усіх датычных Міністэрства абароны РФ пачало актыўна ўзнагароджваць [36].

Чытайце таксама: Мэдальны залік Расеі ў ваеннай апэрацыі ў Сірыі, частка I [36], частка ІІ [37]

[38] [39]

Кірыл Кулік быў апазнаны ў фота [40] ніжэй з фотаальбому Міхаіла Шаўчэнкі.

[41]

Першы леваруч М.Шаўчэнка, трэці – К.Кулік

Ніжэй падаем яшчэ адное фота з фотаальбому Міхаіла Шаўчэнкі, зробленае падчас сьвяткаваньня на ВДК «Ямал» дня Нептуна. У ім апроч самога Шаўчэнкі (пазначаны лічбай 1) і Кірыла Куліка (2), зафіксаваныя таксама фігуранты папярэдняга расьледаваньня [3] Руслан Серыкбаеў (4) і Раман Войцех (5). Таксама ў фота зафіксаваны Іван Церахаў (3), якога Шаўчэнка пазначыў у фатаздымку і з дапамогаю якога мы выявілі яшчэ аднаго мэдаліста.

[51]

 

Церахаў Іван Валер’евіч (рас. – Терехов Иван Валерьевич)

[52]Нарадзіўся 09.03.1993 г., г. Краснаярск, РФ. У 2013-2014 гг. праходзіў вайсковую службу ў ВМФ РФ. У 2014 г. служыў на ВДК «Ямал» 197-й БрДК. Удзельнік спэцапэрацыі захопу ўкраінскае паўвыспы Крым.

 

 

 

 

 

 

У акаўнце Церахава выяўленыя фатаздымкі, які пацьверджваюць ягоны ўдзел у ваеннай апэрацыі захопу Крыму.

[53]

Апроч гэтага, Церахаў апублікаваў фатаздымкі сваіх дакумантаў, якія сьведчаць пра слушнасьць пазначых ім у акаўнтах сацсетак пэрсанальных дадзеных:

[54]

Вызначанае, што пасьля дэмабілізацыі Іван Церахаў пачаў працаваць у суднаходнай кампаніі «Транзит-СВ [55]».

[56]

Сярод сяброў Кірыла Куліка выяўленыя два маракі ВДК «Ямал» Уладзімер Яромін і Аляксей Шатылін. Іх гэтаксама, як і Куліка, паводле загаду міністра абароны РФ № 349 узнагародзілі мэдалямі за ўдзел у ваеннай апэрацыі ў Сірыі.

Яромін Уладзімер Сяргеевіч (рас. – Еремин Владимир Сергеевич)

[83]Нарадзіўся 01.06.1992 г., г. Саратаў, РФ. Удзельнічаў у ваеннай агрэсіі РФ супроць Сірыі. Станам на 2017 год працягваў вайсковую службу ў ВМФ РФ.

 

 

 

 

 

 

У фотаальбоме Яроміна маецца фота, зробленае на борце карабля. Мы параўналі яго з кадрам зь відэасюжэту з назвай «Репортаж с борта БДК «Ямал», які Яромін апублікаваў [84] на сваёй старонцы. Паводле аднолькавых характэрных асаблівасьцяў можна сьцьвярджаць, што фота зробленае на борце менавіта ВДК «Ямал».

[85]

Фота мэдалю за ўдзел у ваеннай апэрацыі ў Сірыі:

[86]

Шатылін Аляксей Аляксеевіч (рас. – Шатылин Алексей Алексеевич).

[101]Нарадзіўся 31.10.1993 г., г. Шахты, РФ. Удзельнічаў у ваеннай агрэсіі РФ супроць Сірыі. Станам на 2016 год  служыў у ВМФ РФ.

 

 

 

 

 

 

Ніжэй падаем фота, зробленае на борце ВДК «Ямал». Аляксей Шатылін (леваруч) зафіксаваны разам з сваім таварышам у службе ля 57-мм артылерыйскай устаноўкі АК-725.

[102]

Параўнаньне фота з фотаальбому Шатыліна й фатаздымку карабля «Ямал» з рэсурсу navsource.narod.ru [103].

[104]

Аляксей Шатылін таксама апублікаваў у сваім акаўнце фота мэдалю за ўдзел у ваеннай апэрацыі ў Сірыі:

[105]

Выснова

Гэтае расьледаваньне раскрывае асабістыя дадзеныя вайсковых злачынцаў Расейскае Фэдэрацыі, якія ня толькі ўдзельнічалі ў апэрацыі захопу Крыму, але й выконвалі злачынныя загады вышэйшага вайскова-палітычнага кіраўніцтва РФ у Сірыі. Пададзеныя факты сьведчаць пра тое, што Расея злачынным чынам выкарыстоўвае ўласныя Збройныя сілы для дасягнення геапалітычных мэтаў. Нагадаем, што раней міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm сабрала дадзеныя пра 116 чальцоў экіпажаў ПКС РФ [113], якія зьдзяйсьнялі ракетна-бомбавыя ўдары па тэрыторыі Сірыі, у тым ліку па жылых кварталах населеных пунктаў. Вынікам сталіся тысячы ахвяраў сірыйскага цывільнага насельніцтва, былі зруйнаваныя шпіталі, рынкі, школы і іншыя аб’екты інфраструктуры. Санкцыйныя захады ўзьдзеяньня маюць быць ужытыя ня толькі ў дачыненьні да тых, хто аддаваў злачыныя загады з Крамля, але й да тых, хто іх непасрэдна выконваў.

Чытайце таксама: Асабістыя дадзеныя 116 афіцэраў ПКС РФ, якія зьнішчаюць мірнае насельніцтва ў Сірыі (інфаграфіка) [113]

Супольнасьць InformNapalm працягвае напаўняць самую вялікую адкрытую для карыстальнікаў базу дадзеных OSINT-расьледаваньняў што да расейскай ваеннай агрэсіі. Гэтыя матар’ялы таксама ўваходзяць у доказавую базу ў судовых працэсах Украіны супроць Расеі.


Зь інфармацыяй пра ўсе выяўленыя супольнасьцю InformNapalm падразьдзяленьні Збройных сілаў Расейскае Фэдэрацыі, што ўдзельнічалі ў ваеннай агрэсіі супроць Украіны, Грузіі й Сірыі, можна азнаёміцца ў базе дадзеных Russian Aggression [114].


Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm [115].

Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын [116].

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 [117])

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук [118] / Твітэр [119] / Telegram [120]
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


[121]InformNapalm [122] – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 5 гадоў.

Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць [123] або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца [124] на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.