Забарона расейскіх сацсетак ва Украіне абсалютна не паўплывала на працэс выяўленьня міжнароднай выведвальнай супольнасьцю InformNapalm новых фактаў і доказаў прысутнасьці кадравых расейскіх вайскоўцаў у шэрагах расейска-тэрарыстычных войскаў. У чарговым OSINT-расьледаваньні раскрыты снайпэр з складу 19-й асобнай мотастралковай брыгады (АМСБр) ЗС РФ, які маскуецца пад «апалчэньне Л/ДНР» і ёсьць актыўным носьбітам “русскаго міра” на Данбасе.
Ранейшыя спробы апазнаньня: ані расейскі найміт, ані лейтэнант
У выніку маніторынгу адкрытых крыніцаў было выяўленае, што раней былі зьдзейсьненыя, як мінімум, дзьве спробы ідэнтыфікацыі грамадзяніна Расейскай Фэдэрацыі Міхаіла Мілавідава. Але ў абодвух выпадках інфармацыя была недастатковай або памылковай.
Першую спробу ідэнтыфікацыі М. Мілавідава зьдзейсьніў Цэнтар «Міратворац» у верасьні 2015 году. У базе дадзеных тэрарыстаў і вайсковых злачынцаў ён занесены як расейскі найміт/баявік НЗФ. Ідэнтыфікацыя яго ў якасьці найміта, які ўваходзіць ва ўмоўнае апалчэньне «Л/ДНР», верагодна, было яму даспадобы, бо ён выклаў скрыншот з «Чысца» у сябе на старонцы.
Другая спроба ідэнтыфікацыі была зьдзейсьненая ў сакавіку 2017 году адным з рэсурсаў, які пазыцыянуе сябе як OSINT-каманда. Паводле дадзеных рэсурсу, М. Мілавідаў зьяўляецца «малодшым лейтэнантам» аднаго з злучэньняў Цэнтральнае вайсковае акругі расейскае арміі, аднак гэта падмацаванае досыць слабой доказавай базай.
Ідэнтыфікацыя Мілавідава: снайпэр ЗС РФ, які маскуецца пад апалчэнне «Л/ДНР»
Ранейшыя спробы ідэнтыфікаваць расейскага вайскоўца былі памылковымі, таму ў гэтым расьледаваньні мы падаем больш грунтоўную доказавую базу. У выніку паглыбленага вывучэньня профілю “VK” (архівы старонак, фотаальбому, кантактаў) Міхаіла Мілавіладава вызначанае, што станам на жнівень 2016 году і, верагодна, да гэтага часу ён зьяўляецца кадравым вайскоўцам 19-й АМСБр (в/ч 20634, дысьлякацыя: г. Уладзікаўказ, Паўночная Асэтыя) Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ.
Прыналежнасьць М. Мілавідава да 19-й АМСБр наўпрост ці ўскосна пацьверджанае шэрагам абставінаў:
- ягоная фотападборка з Паўночнае Асэтыі з жніўня 2016 году, у тым ліку здымак кантрактніка ў казарме гэтага злучэньня ва Уладзікаўказе, што падмацаванае адпаведнай геалякацыяй. Згодна з гэтымі фатаздымкамі Мілавідаў толькі што вярнуўся ў мейсца дысьлякацыі сваёй часткі з чарговай «украінскай камандыроўкі».
- некаторыя з запісаў у профілі сацсеткі Мілавідава таксама сьведчаць пра ягоную прыналежнасьць да катэгорыі вайскоўцаў-кантрактнікаў ЗС РФ. У тым ліку рэпост з 2 сакавіка 2017 году паведамленьня з групы «Минобороны|Контрактники России|Армия» (рас.): «Нынче ждать нас не в моде, девушкам деньги подавай…» і камэнтаром Мілавідава: «Ну так то да(((((» (рас.).
- у відэаальбоме Мілавідава маецца шэраг запісаў, прысьвечаных ягонай роднай 19-й АМСБр ЗС РФ. Сярод іх, дарэчы, выяўленае і відэа InformNapalm, якое было апублікаванае ў выніку нашага OSINT-расьледаваньня «Вайскоўцы роты снайпэраў 19-й АМСБр ЗС РФ у шэрагах НЗФ «Самалі»» зь ліпеня 2015 году.
- сярод кантактаў і тых, хто ставіць “лайкі” фатаздымкам Мілавідава – вялікая колькасьць ягоных таварышаў у службе з 19-й АМСБр ЗС РФ – рэкрутаваных у 2014 і 2013 гг., у тым ліку з роты снайпэраў, частка якіх падпісалі кантракты падчас тэрміновае службы: Ігар Краснапёраў,Санёк Красноў, Сяргей Напасюк, Рынат Усманаў, Аляксей Семяненка, Сергей Чугуноў, Сяргей Тарасаў і іншыя. Апроч гэтага ў фотаальбоме С. Тарасава выяўленыя фатаздымкі вайскоўцаў 19-й брыгады, якія фігуруюць у нашым расьледаваньні пра снайпэраў 19-й АМСБр ў шэрагах НЗФ «Самалі», у прыватнасьці – Дзьмітры Абгадзееў (пазначаны зялёным колерам) і Ільля Рудых (пазначаны памаранчавым колерам).
Фатаздымак Абгадзеева таксама можна пабачыць у фотаальбоме самога фігуранту гэтага расьледаваньня Мілавідава. Фота зробленае ў лютым 2017 году ў Іркуцку падчас мерапрыемства, прысьвечанага зьнішчанаму на Данбасе палявога камандыра НЗФ «Самалі», тэрарыста Міхаіла Талстых («Гіві»).
Снайпэр-кантрактнік ЗС РФ удзельнічаў у захопе будынкаў у Данецку
Падсумоўваючы ўсё прыведзенае вышэй, падаем падмацаваную фактамі нашую вэрсію жыцьцёвага шляху Міхаіла Мілавідава:
Пазначаныя доказы: фотаматар’ялы й аналіз актыўнасьці ў сацсетках пацьверджваюць прыналежнасьць снайпэра Мілавідава да ЗС РФ. Больш за тое, адсочаная сувязь вайскоўца з фігурантамі нашага папярэдняга расьледаваньня – снайпэрамі 19-й АМСБр – якія ваявалі на Данбасе ў складзе бандфармаваньня «Самалі».
Гібрыдная служба ЗС РФ
Падчас зьдзяйсьненьня гэтага расьледаваньня чарговага разу было пацьверджанае меркаваньне, што пэўная катэгорыя вайскоўцаў-кантрактнікаў ЗС РФ мае таксама і гібрыднае жыцьцё. Працягваючы заставацца ў сьпісах вайсковых частак расейскае арміі, іх адкамандыроўваюць у так званае «апалчэньне Л/ДНР» у якасьці інструктараў, снайпэраў або вайсковых адмыслоўцаў, адказных за сувязь і каардынацыю з асноўнымі рэзэрвовымі сіламі, што знаходзяцца ў рэжыме баявой гатоўнасьці на тэрыторыі Расеі.
Раней InformNapalm падаваў дзясяткі падобных фактаў, зьвязаных з шэрагам вайсковых частак: ад ПВА – 291-я артбрыгада (в/ч 64670, станіца Троіцкая, Інгушэтыя), 7-я вайсковая база (в/ч 09332, г. Гудаўта, акупаваная Абхазія, Грузія), 8-я АМСБр горная (в/ч 16544, Чачэнія, с. Барзой), 17-я АМСБр (в/ч 65384, Чачэнія, Шалі), 18-я АМСБр (Калінаўская, Чачэнія), 136-я АМСБр (Буйнакск, Дагестан), 205-я АМСБр (Будзёнаўск, Стаўрапальскі край), 19-я АМСБр (в/ч 20634, Паўночная Асэтыя, г. Уладзікаўказ), 33-я АМСБр горная (Майкоп, Адыгея), 34-я АМСБр горная (Старажавая, КЧР); ад ЦВА – 23-я АМСБр (в/ч 65349, Самара), 15-я АМСБр «міратворчая» (в/ч 90600, Рошчынскі гарнізон Самарскае вобл.), 21-я АМСБр (Арэнбург), 28-я АМСБр (в/ч 61423, Екатэрынбург), 31-я АДШБр ПДВ (Ульянаўск). Таксама прыцягваліся падразьдзяленьні Расгвардыі УВ МУС РФ і іншых сілавых і праваахоўных ведамстваў Расеі.
Нагадваем, што 19-я АМСБр ЗС РФ фігуруе ў сямі OSINT-расьледаваньнях InformNapalm. Гэтыя публікацыі зьвязаныя з фактамі ўварваньня ва Украіну ўлетку-ўвосень 2014 году, а таксама доказамі больш позьняга удзелу вайскоўцаў гэтай брыгады з Уладзікаўказа ў вайне на Данбасе:
- Баявыя разьлікі РСЗВ «Град» 19-й МСБр, якія «партызаняць» у лясох уздоўж мяжы з Украінай
- САУ «Мста-С» 19-й МСБр з Паўночнае Асэтыі на мяжы з Украінай
- Пра прыгоды роты БПЛА 19-й мотастралковай брыгады ва Украіне
- Вайскоўцы роты снайпэраў 19-й АМСБр ЗС РФ у шэрагах НЗФ «Самалі»
- Курс на агрэсію: у структуры АМСБр ЗС РФ створаныя новыя выведвальныя дэсантныя роты
- Ідэнтыфікацыя вайсковых злачынцаў з 19-й АМСБр ЗС РФ
- Кадравы голад збройных сілаў РФ: ва «ўкраінскіх камандыроўках» выкарыстоўваюць жаўнераў тэрміновай службы
-
Склад і ўзбраеньне 19-й АМСБр
19-я асобная Варонежска-Шумлінская Красназнамённая ордэнаў Суворава й Працоўнага Чырвонага Сьцяга мотастралковая брыгада, в/ч 20634 (п. Спутнік, Уладзікаўказ) 58-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі.
Структура: кіраваньне, 1-ы мотастралковы батальён, 2-і мотастралковы батальён, 3-ці мотастралковы батальён, батальён СпН (п. Троіцкае, Інгушэтыя), стралковая рота (снайпэраў), танкавы батальён, 1-ы гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізыён, 2-і гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізыён, рэактыўны артылерыйскі дывізыён, процітанкавы артылерыйскі дывізыён, зэнітны ракетны дывізыён, зэнітны ракетна-артылерыйскі дывізыён, выведвальны батальён, рота БПЛА, інжынэрна-сапёрны батальён, рота РХБА, батальён кіраваньня (сувязі), рота РЭБ, батарэя кіраваньня й артылерыйскай выведкі (начальніка артылерыі), узвод кіраваньня й радыёлякацыйнай выведкі (начальніка супрацьпаветранай абароны), узвод кіраваньня (начальніка выведвальнага аддзяленьня), рамонтна-аднаўленчы батальён, батальён матар’яльнага забесьпячэньня, камэнданцкая рота, мэдычная рота, узвод інструктараў, узвод трэнажэраў, палігон, аркестар.
Узбраеньне: 40 адз. Т-90А, 1 адз. Т-90К, 120 адз. БМП-3, 9 адз. БТР-82А, 27 адз. БТР-80, 6 адз. ГАЗ-233014 СТС «Тыгр», 15 адз. МТ-ЛБ, 18 адз. БМ 2Б17-1 «Тарнада-Г», 36 адз. 152-мм СГ 2С19 «Мста-С», 18 адз. 120-мм мінамётаў 2С12 «Сані», 12 адз. 100-мм гарматаў МТ-12 «Рапіра», 12 адз. самаходных ПТРК 9П149 «Штурм-С», 4 адз. БРДМ-2, 12 адз. БМ 9К330 «Тор», 6 адз. БМ 9А34(35) «Страла-10», 6 адз. ЗСУ 2С6М «Тунгуска», 27 адз. ПЗРК 9К38 «Ігла».
Крыніца: milkavkaz.net
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня Іраклі Камахідзэ адмыслова для сайту InformNapalm.
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.
Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.
