Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm ідэнтыфікавала чарговую базу акупацыйных войскаў Расеі, гэтым разам на тэрыторыі Данецкага хрыстыянскага унівэрсытэта (ДХУ).
Зазначым, што Данецкі хрыстыянскі ўнівэрсытэт расейска-тэрарыстычныя войскі захапілі яшчэ ў 2014 годзе. Выданне ipress.ua апублікавала тады паведамленьне Міхаіла Чаранкова – экс-рэктара унівэрсытэту і пратэстанцкага багаслова, якое ён напісаў на сваёй старонцы ў “Facebook”: «Учора (09.07.2014 г.) узброеныя баявікі ўварваліся на тэрыторыю ДХУ і зачыталі загад: “у сувязі з вайсковым станам Данецкі хрыстыянскі ўнівэрсытэт пераходзіць у распараджэньне вайсковых падразьдзяленьняў Данецкай народнай рэспублікі (ДНР) – разам з усёй маёмасьцю, тэхнікай».
«Сёньня дазволілі вывезьці кампутары, дакуманты і асабістыя рэчы. Людзі радыя і гэтаму. Тэрыторыя веры сталася тэрыторыяй нянавісьці, дом малітвы лагвом рабаўнікоў», – напісаў у 2014 годзе Чаранкоў.
Сёньня, Данецкі хрыстыянскі ўнівэрсытэт – гэта расейская вайсковая база зь відэаназіраньнем уздоўж пэрымэтру ўсяе тэрыторыі і з вагнявымі пазыцыямі вакол базы на выпадак наступу збройных сілаў Украіны.
На гэтай базе знаходзіцца нібыта «элітнае падразьдзяленьне арміі ДНР», менавіта нейкая «2-я штурмавая рота АБСН Рэспубліканскай Гвардыі ДНР» расейска-тэрарыстычных войскаў.
Зробім невялікае адхіленьне ад асноўнай тэмы. На гэтай базе, таксама былі зафіксаваныя шмат баявікоў з падразьдзяленьня «Пятнашка», «Чабурашка», «Бураціна» і іншыя выгаданыя тэрарыстамі назвы. Можна сказаць наўпрост, што акупацыйныя войскі Расеі на Данбасе з кожных двух-трох баявікоў ствараюць сваю «роту», «брыгаду», «батальён» і няма аніякага сэнсу пералічваць, тым болей спрабаваць выбудаваць нейкую структуру і вертыкаль падпарадкаваньня расейска-тэрарыстычных войскаў, бо гэта ўсяго толькі купка тэрарыстаў пад кіраўніцтвам Крамля, а «назваў» ужо неўзабаве будзе больш, чымся саміх баявікоў на Данбасе. Калі ўкраінцы ўсё гэта разумеюць і не надта зважаюць на сталыя зьмены назваў групаў баявікоў і тактычных знакаў іхнае тэхнікі, то рахманая Эўропа вельмі хутка можа заблытацца ў «назвах» і з выразам жаху на твары будзе праяўляць чарговую занепакоенасьць з прычыны зьяўленьня яшчэ большае колькасьці, нібыта новай, расейскай тэхнікі на акупаваным Данбасе, але гэта ўсяго толькі чарговы крок Крамля ў спробе віртуальна павялічыць свае акупацыйныя войскі і заблытаць ўсіх.
На фота вышэй можна пабачыць тактычны знак (ТЗ) «50 у трохкутніку», а на папярэднім перад гэтым фота – частку тактычнага знаку «ромб», то бок побач стаіць вайсковая тэхніка зь яшчэ ня зьмененымі і з ужо новымі ТЗ. У рэчаіснасьці колькасьць тэхнікі НЕ зьмянялася, але віртуальна «на паперы» стала больш вайсковай тэхнікі, чымся ёсьць насамрэч, пра што й вялося вышэй у ня невялікім адхіленьні ад тэмы.
Ніжэй паказальны прыклад актыўнай замены тактычных знакаў расейска-тэрарыстычнымі войскамі на Данбасе, дзе выразна відаць як ТЗ «5 у ромбе» заменены на ТЗ «55 у трохкутніку».
Гэтае фота не зьвязанае з гэтым артыкулам, але мае толькі паказаць стары і новы ТЗ на адной вайсковай тэхніцы
Калектыўные фота (1, 2) на тэрыторыі Данецкага хрыстыянскага ўнівэрсытэта.
Гэтае мейсца можна вельмі добра вывучыць у сэрвісе Google “Прагляд вуліцаў”.
Яшчэ крыху калектыўных фота (1, 2) гэтага падразьдзяленьня ў Данецку, а ў Сеціве гэтае падразьдзяленьне ў поўным складзе “засьвечанае” на відэа з назовам «Данецк: урачыстае ўручэньне баявога сьцяга элітнаму падразьдзяленьню арміі ДНР».
На фатаздымках (1, 2) ніжэй можна пабачыць, што ўздоўж пэрымэтру тэрыторыі ўсталяванае відэаназіраньне і маюцца вагнявыя пазыцыі вакол базы.
Трохі вясёлых фота (1, 2, 3, 4, 5) з памяшканьняў былога хрыстыянскага ўнівэрсытэту, цяпер гэта казармы для расейска-тэрарыстычных войскаў.
Шайхутдзінаў Адэль – расейскі найміт-тэрарыст, грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі, жыхар гораду Казань, на гэты момант удзельнічае ў акупацыі ўкраінскага Данбаса і ў забойстве грамадзянаў Украіны.
Актуальныя фота Шайхутдзінава ў архівах: 1 і 2.
Зазначым, што ў сьпісе сяброў Адэля зафіксаваныя ўсе профілі вайскоўца 22-й брыгады СпН ГРУ РФ Іскандэра Гарыпава, якога мы ідэнтыфікавалі ў чэрвені 2015 году, які ёсьць таксама жыхаром гораду Казань. Вось такая сустрэча.
Асабліва карціць вылучыць расейскага найміта-тэрарыста зь мянушкаю «Малы», які падаў нам асноўны набор фотадоказаў для гэтага артыкулу. Вельмі хвалюемся і спадзяемся, што пасьля гэтай публікацыі зь ім нічога кепскага ня здарыцца і чакаем на ягоную новую порцыю цікавых фатаздымкаў.
Дзякуючы «Малому» было выяўленае, што больш цяжкую вайсковую тэхніку гэтае «элітнае» падразьдзяленьне хавае ад АБСЭ у прамзоне за 1,5 км ад іхнае базы.
Фота (1, 2, 3) вайсковай тэхнікі расейска-тэрарыстычных войскаў на Заводзе з вытворчасьцю зборных жалезабэтонных вырабаў, якая стаіць звонку. Уявіце колькі яе знаходзіцца ўнутры вытворчых памяшканьняў!
Калі ўважліва прыгледзецца, то на адным з танкаў можна пабачыць адзін зь першых тактычных знакаў «шматкутнік з рымскай лічбай VII», якімі Расея пазначала перакінутую тэхніку на Данбас, побач танк з ТЗ «26 у ромбе». Удалечыні відаць бэнзавоз з замаляваным зялёнай фарбаю папярэднім ТЗ і нанесеным па-над ім ТЗ «Ромб», а побач бэнзавоз зь яшчэ нейкай незразумелай нумарацыяй «10286ЕВ».
Фота з тэхнікай на мапе.
У сьпісе сяброў «Малога» выяўлены вайсковец 49-й кулямётна-артылерыйскага палку ЗС РФ Юры Ісаеў, які таксама паходзіць з Казані. Такое адчуваньне, што расейцы едуць ва Украіну “на вайсковыя заробкі” цэлымі гарадамі. Пра Ісаева чытайце ў сумежнай тэме.
На першых фатаздымках артыкулу, у акенцах МТ-ЛБ можна пабачыць аркушы паперы зь імёнамі экіпажу. Два зь іх удалося прачытаць і ідэнтыфікаваць, гэта Шымчанка Сяргей Васілевіч і Пагодзін Сяргей Валер’евіч. Іхныя фота тут не публікуем, бо нашыя сябры з сайта «Міратворац» зрабілі гэта да нас.
І спынімся на расейскім тэрарысьце, які называе сябе «Андрэй Абдалазіз» і ягоных фатаздымках (1, 2, 3) з Данецкага аэрапорту (ДАП).
Можна было апублікаваць асабістыя фота і імёны цэлай «элітнай» роты тэрарыстаў, але мы спыніліся толькі на самых інфарматыўных, цікавых і актуальных фатаздымках.
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў VidaL Sorokin
На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
