- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Дапамажыце валянтэру InformNapalm перамагчы рак!

На працягу ўжо больш 4 гадоў мы даносім да сусьветнай супольнасьці інфармацыю пра расейскую ваенную агрэсію. Мы аналізуем  тэрабайты дадзеных, тысячы фатаздымкаў і паведамленьняў у сацсетках, прадзіраемся праз мэгатоны інфасьмецьця, каб знайсьці зерне праўды. Кожнага разу, калі вам патрэбная надзейная інфармацыя пра вайну ва Украіне, пра наяўныя пагрозы “русскаго міра” для Беларусі, вы можаце спадзявацца на наш сайт, які заўжды надасць вам максымум дадзеных.

Мы ніколі не распавядалі, хто займаецца працай сайту, але гэта жывыя людзі й нашая адная каманда. На жаль, нядаўна нашаму вэб-майстру і найадданейшаму валянтэру ў камандзе – Уладзімеру Калесьнікаву – быў пастаўлены дыягназ “рак”. З улікам ягонага стану, лекар рэкамэндаваў тэрміновую анкатомію. Зараз Уладзімер аднаўляецца пасьля апэрацыі й чакае на вынікі аналізаў перад пачаткам курсу хіміятэрапіі.

Лекаваньне раку вельмі дарагое, але мы верым, што Уладзімер можа разьлічваць на вашую падтрымку. Ён дапамагаў на працягу ўсіх гэтых гадоў, а цяпер надыйшоў час нам усім прапанаваць яму сваю дапамогу. Нам патрэбныя ягоныя веды й досьвед. Мы хочам бачыць ягоную канцэнтрацыю, калі ён спрабуе дадаць новы код на наш вэб-сайт. Мы хочам чуць, як ён сварыць ворагаў падчас чарговай DDoS-атакі, калі адцягвае яе ад informnapalm.org. Але, больш за ўсё, мы хочам, каб ён працягваў усьміхацца сваім родным, працягваў кахаць, працягваў жыць.

Зрабіце ахвяраваньне, каб выратаваць Уладзімера!

PayPal: [email protected] [1]
(калі ласка, пазначце, што вашае ахвяраваньне “для Уладзімера з InformNapalm”).

Картка Прыватбанку:
5169 3600 0268 7493 (Колесников Володимир)