- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Хакерская група #FF узламала афіцыйны сайт “МЗС ДНР”

Ананімная хакерская група #FF (Falcons Flame) [1], якая раней падала неабвержныя доказы ўдзелу спэцназаўца ФСВП РФ у вайне на Данбасе [2], 31 сакавіка 2016 г. «расплюшчыла вочы» так званаму «Міністэрству замежных справаў ДНР».

На афіцыйным сайце марыянэткавага «міністэрства» былі апублікаваныя матар’ялы з дадзенымі і спасылкамі на факты ўдзелу расейскіх вайскоўцаў у вайне на Данбасе. Хакеры пазначылі спасылкі на сайт праэкту #Russiakills [3] і матар’ялы InformNapalm.

Невялікія вытрымкі з артыкулаў, якія сталіся пазытыўнымі мэсэджамі з афіцыйных старонак сайту «Міністэрства замежных справаў ДНР»:

«…МЗС ДНР рашуча падтрымлівае пазыцыю Украіны і сусьветнае супольнасьці што да патрабаваньняў неадкладнага вызваленьня Надзеі Саўчанка.

Мы патрабуем ад Расейскай Фэдэрацыі засудзіць і пакараць абвінаваўцаў і судзьдзяў «Суда Кенгуру»…Таксама патрабуем вызваленьня іншых палітвязьняў, якія незаконна ўтрымліваюцца ў расейскіх турмах. Мы выступаем за свабоду і самавызначэньне ўсіх народаў Расейскай Фэдэрацыі!»

3 [4]
«…Сусьветная супольнасьць мае спыніць гібрыдныю агрэсію Расейскай Фэдэрацыі, якая ўвесь час пашыраецца і доказы пра якую неаднойчы былі пададзеныя ў OSINT-расьледаваньнях міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm…»

1 [5]

«…Мы пазытыўна ацэньваем крок ураду Украіны што да адкрыцьця прадстаўніцтва NATO, але таксама жадаем, каб прадстаўніцтва NATO было і ў горадзе Данецку. Упэўненыя, што гэта зможа садзейнічаць стабілізацыі становішча на часова акупаваных РФ тэрыторыях Украіны…»

«Украіне патрэбныя перамогі, сёньня мы вам падорым адную зь іх», – напісалі хакеры #FF у сваім твітэры напярэдадні ўзлому.

Паводле матар’ялаў відэакадраў з гэтага ўзлому, выкладзенага хакерамі ў адкрытым доступе, InformNapalm таксама зрабіў відэа: