- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Дэвіз 66-й брыгады сувязі ЗС РФ: «Я не баязьлівец, але баюся»

Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm раскрывае некаторыя асаблівасьці «шахматнай партыі», у якую нашыя OSINT-выведнікі згулялі з расейскімі “асабістамі”, якія сочаць за выкрывальніцкімі публікацыямі што да расейскіх вайскоўцаў – намінантаў на званьне «лепшага зьліва» ад ЗС РФ. Як сьведчыць народная мудрасьць: «Ад InformNapalm не схаваешся!».

Напрыканцы сьнежня 2015 году каманда InformNapalm апублікавала матар’ял “Сьлядамі 66-й брыгады сувязі ЗС РФ: ад Данбаса да сірыйскага Хомса [1]”. Галоўным героем публікацыі стаўся вайсковец кантрактнае службы 66-й асобнай брыгады сувязі (в/ч 41600, мейсца дысьлякацыі г.Стаўрапаль) Руслан Скаеў. Як звычайна, у выніку нашае публікацыі профіль фігуранту быў выдалены расейскімі спэцслужбамі, якія сочаць за ўсімі нашымі выкрывальнымі матар’яламі. Трэба зазначыць, што ўсе намаганьні расейскіх акупантаў што да падобнага кшталту зачыстак ня маюць аніякага сэнсу, бо ўсе дадзеныя і службовы сьпіс Скаева, якія мы падалі, захаваныя ў некалькіх архівах, зь якіх яны будуць скарыстаныя ў гадзіну «Х».

Адкрыем некалькі дэталяў што да працэсу назіраньня за нашымі фігурантамі і іхнага ператварэньня з постаці рэальнага пацана на безаблічнае дзіця.

Нагадаем, што разам з Русланам Скаевым на супольным фота быў зафіксаваны яшчэ адзін вайсковец з складу той жа 66-й брыгады сувязі ЗС РФ Андрэй Шульга (спасылка на архіў профілю [2], фотаальбому [3]). Мабыць з-за фота выправы [4] вайскоўцаў з порту Наварасійска ў сірыйскую камандыроўку і ўжо вядомага фота «пад пальмаю» [5] Руслана Скаева, профіль Шульгі і быў выдалены.

Shulga 1 [6]

Shulga 2 [7]

Як выявілася, баязьлівец – ён і ў Сірыі баязьлівец. Глядзім далей.

На адным з фатаздымкаў Шульгі з таварышамі ў службе быў апазнаны Дзяніс Раманкоў [8] з Будзёнаўска, вонкавы выгляд якога адметны праз радзімку на правай шчацэ.

Romankov 5 [9]

Romankov 2 [10]

Romankov 3 [11]

Romankov 4 [12]

Пасьля публікацыі матар’ялу пра 66-ю брыгаду сувязі ЗС РФ профіль быў выдалены, што ёсьць пацьверджаньнем ягонага знаходжаньня ў Сірыі.

Гэтак паэтапна мы паступова падыйшлі да пераможцы ў намінацыі самага «зашыфраванага» баязьліўца з складу 66-й асобнай брыгады сувязі ЗС РФ. Ім стаўся Сяргей Гусеў [13] з Саратава (архіў профілю [14]), які мае і іншы профіль з псэўданімам Сяргей Бялоў [15] (спасылкі на архіў профілю [16], фотаальбому [17], кантактаў [18]).

Gusev 4 [19]

Gusev 3 [20]

Gusev 5 [21]

Сяргей Бялоў/Гусеў быў зафіксаваны ня толькі ў сьпісе сяброў Андрэя Шульгі, але й на супольных зь ім фота. Адразу пасьля публікацыі нашага матар’ялу, Сярожанька выдаліў усе сьляды сваёй службы ў 66-й брыгадзе сувязі і асабістага знаёмства з Шульгом. Але InformNapalm прадугледзеў і гэты варыянт, у нас жа заўсёды ўсё захаванае і на гэты выпадак.

Gusev 7 [22]

Gusev 6 [23]

Gusev 8 [24]

Зьнік з фотаальбому і сьлед данбаскае камандыроўкі Сярожанькі Гусева. Усяго некалькі фатаздымкаў, зробленых у сьнежні 2014 году, таксама былі бязьлітасна выдаленыя.

Gusev 9 [25]

Gusev 10 [26]

Gusev 11 [27]

І рэч нават не ў «навароскіх» шаўронах, зь якімі любяць фарсіць расейскія вайскоўцы, але ў будынку, на тле якога сфатаграфаваўся баязьлівец Сярожанька Гусеў.

Gusev 12

Гэты будынак быў апазнаны ў выніку папярэдняга нашага расьледаваньня [28], калі на ягоным тле пазаваў вайсковец 18-й АМСБр з Чачэніі Раман Рэвэр.

komandirovka Roman rever -

Гэта будынак Ваенізаванай горнавыратавальнай часткі ў Данецку на вуліцы Лявіцкага, якая мае скарочаны назоў – «Горнавыратавальнік». Фота было зробленае наўпрост перад уездам на тэрыторыю [29] на збудаваным блёкпосьце.

Gornospasatel

Каманда InformNapalm выказвае падзяку “падціральшчыкам” з расейскіх спэцслужбаў, а таксама 66-й брыгадзе сувязі і асабіста Сяргею Гусеву за праяўленую баязьлівасьць, бо праз свае дзеяньні вы прыцягнулі нашую ўвагу і дазволілі раскрыць чарговы факт удзелу кадравых расейскіх вайскоўцаў ва ўзброеным канфлікце ня толькі ў Сірыі, але й на Данбасе. У выніку камбінацыяў з шматлікімі хадамі, атрымалася вызначыць меркаванае мейсца дысьлякацыі расейскіх падразьдзяленьняў Паўднёвае вайсковае акругі, раскватараваных у Данецку на тэрыторыі «Горнавыратавальніка».

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm. Аўтар расьледаваньня – Victory Krm [30].

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын [31].

(CC BY 4.0 [32]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [33], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Актыўны распаўсюд у сацсетках вітаецца!