InformNapalm.org (Беларуская)

Дмытро Тымчук: Масква падрыхтавала новыя сцэнары па аўтаноміі Данбасу

На знак памяці пра Дмытра Тымчука – сапраўднага патрыёта Украіны, народнага дэпутата, падпалкоўніка запасу ЗСУ, кіраўніка й сузаснавальніка групы “Інфармацыйны Супраціў” – беларуская служба InformNapalm працягвае цыкль публікацыяў ягоных найбольш значных аналітычных працаў.

Дмытро Тымчук трагічна загінуў 19 чэрвеня 2019 году ў выніку вагнястрэльнага параненьня.

Супольнасьць InformNapalm далучаецца да шчырых спачуваньняў усім родным ды блізкім нашага сябра ды калегі.


“Афіцыйны” сьпікер акупацыйнага фармаваньня “ЛНР” Андрэй Марочка падтрымаў ініцыяваны акупацыйнымі ўладамі “ДНР” зварот да прэзыдэнта Украіны Уладзімера Зяленскага пра наданьне АРДЛА (асобныя рэгіёны Данецкай і Луганскай абласьцей – заўв. рэд.)  “шырокай аўтаноміі ў складзе Украіны”.

Гэты зварот зьяўляецца адным з элемэнтаў адзінага пляну Крамля што да вяртаньня АРДЛА пад кантроль Украіны на правах “аўтаноміі з шырокімі правамі”. Гэта той сцэнар, які ў Кіеве лабіюе верны сябар Масквы Віктар Медвядчук. То бок сцэнар Пуціна прасоўваюць па ўсіх мажлівых напрамках.

Віктар Медвядчук (праваруч) падчас сустрэчы з вышэйшым вайскова-палітычным і духоўным кіраўніцтвам дзяржавы-агрэсара РФ

На дадзены момант гэты плян Масква зьдзяйсьняе па наступных напрамках:

Але, сьлед зазначыць, што ў дачыненьні да апошняга пункту прадстаўнікі “ЛДНР” відавочна хітруюць, бо не адказваюць на элемэнтарнае пытаньне – навошта Крамлю патрэбны разрабаваны й разбураны самімі ж расейцамі Данбас?

Фота: Reuters

Так, Масква разглядае некалькі варыянтаў разьвіцьця далейшай сытуацыі ў кантэксьце “аўтаноміі Данбасу”, і ў кароткатэрміновай пэрспэктыве мае наступныя мэты:

Ці гатовая Украіна сёньня супрацьстаяць гэтым сцэнарам Масквы? Вельмі карціць верыць, што так.

Каардынатар групы Інфармацыйнага Супраціву Дмытро Тымчук


Крыніца артыкулу.

Загалоўнае фота – veteranstoday.com.

Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Exit mobile version