InformNapalm.org (Беларуская)

Доказная база, што існуе ў СБУ і сведчыць пра ваенны тэрор з боку РФ

Па рашэнні Прэзідэнта Украіны СБУ апублікуе доказную базу, сабраную за ліпент 2014, што сведчыць аб ваеннай агрэсіі РФ супраць Украіны: незаконная перапраўка на нашу тэрыторыю зброі і злачынных дыверсійных груп, якія абстрэльваюць ўкраінскія населеныя пункты і забіваюць людзей. Пра гэта старшыня СБУ заявіў сёння на брыфінгу ў Службе бяспекі Украіны.

«Доказная база, якая ёсць у нашым распараджэнні, сведчыць аб ваенным тэрарызме з боку РФ», — падкрэсліў Налівайчанка.

У прыватнасці, па выніках спадарожнікавай здымкі ўчастка правядзення АТА ў памежнай тэрыторыі Данецкай вобласці Службай бяспекі Украіны знойдзены магутны калідор пастаўкі ваеннай тэхнікі і ўзбраення, які расейскія ваенныя тэрарысты таемна і незаконна праклалі праз ўкраінскія палі.

На здымках выразна відаць завязенне з тэрыторыі РФ браніраванай і аўтамабільнай тэхніцы тэрарыстаў у населеныя пункты Украіны, а таксама месца нелегальнага пераходу дзяржаўнай мяжы Украіны дыверсантамі з РФ.

Таксама СБУ апублікавала здымкі, на якіх намаляваны пазіцыі расейскіх рэактыўных артылерыйскіх установак «Град», што незаконна праніклі на тэрыторыю Украіны і з якіх шмат разоў праводзіліся абстрэлы вялікай колькасцю боепрыпасаў мірных населеных пунктаў нашай дзяржавы.

Кіраўнік СБУ таксама паведаміў, што з 31 ліпеня 2014 у СБУ ў супрацоўніцтве з актывісткамі 39-й жаночай сотні Майдана запрацуе гарачая тэлефонная лінія для сумеснай барацьбы з сепаратызмам, тэрарызмам і карупцыяй.

Кругласутачна па бясплатным нумары 0800501482 на аснове даверу і супрацоўніцтве грамадзяне Украіны могуць паведаміць у СБУ аб любых фактах прыбыцця і знаходжання ў рэгіёне падазроных асоб, намеры ажыццяўлення сепаратысцкай, тэрарыстычнай, дыверсійнай або разведвальна-падрыўной дзейнасці, а таксама карупцыйныя дзеянні чыноўнікаў.

Пераклад Кацярыны Катэнка

Exit mobile version