InformNapalm.org (Беларуская)

Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

QРэдактар беларускай службы Міжнароднай валянтэрскай супольнасьці InformNapalm даў камэнтар тэлеканалу Белсат што да зьяўленьня значнае колькасьці прарасейскіх баявікоў на тэрыторыі Беларусі. Падаем відэа, тэкст сюжэту й размовы.


Колькі б ні крычэў з высокіх трыбунаў Лукашэнка пра тое, што не дазволіць зьявіцца ў Беларусі тым, хто ваяваў ва Украіне – незалежна ад таго, на чыім баку, ягоныя енкі, на жаль, і тут разыходзяцца з справамі. Пад прэс спэцслужбаў усьцяж трапляюць толькі тыя з беларускіх добраахвотнікаў, хто ваяваў на баку Украіны. Пры гэтым ціск зазнаюць ня толькі непасрэдныя ўдзельнікі баявых дзеяньняў, але і іхныя сваякі ды сябры, а таксама ўвогуле людзі з праўкраінскай пазыцыяй.

А вось прарасейскія тэрарысты ў Беларусі сябе адчуваюць вальготна, пра што неаднойчы выхваляліся нават перад журналістамі. Валянтэры парталу InformNapalm.org выявілі асноўныя шляхі перакідваньня баякоў ДНР і ЛНР у нашую краіну. Колькі іх зараз у Беларусі сказаць сёньня немагчыма. У тым ліку праз фактычную адсутнасьць мяжы з Расеяй, а таксама заплюшчваньне вачэй і нават спрыяньне сілавых структураў рознага кшталту прарасейскім арганізацыям, якія дзейнічаюць у нашай краіне.

І ўжо зараз з намі на тэлефоннай сувязі з Горадні знаходзіцца рэдактар беларускай вэрсіі праэкту  InformNapalm.org, грамадзкі актывіст – Дзяніс Івашын.

Так, на гэта, дарэчы, выпадае спадзявацца, таму што, трэба зазначыць, нашая валянтэрская супольнасьць працуе цалкам дзякуючы людзям добрай волі. Гэта цалкам бясплатная дзейнасьць. Людзі займаюцца гэтым у свой вольны час, адданыя сэрцам і душой гэтай справе, супрацьстаяньню расейскай агрэсіі. Мы вельмі спадзяемся, што нашай інфармацыяй карыстаюцца спэцслужбы, перадусім, зразумела, Украіны, таму што яна зараз у авангардзе гэтага змаганьня. І вядома ж, вельмі шмат грамадзкіх ініцыятываў, тых жа валянтэрскіх структураў – яны карыстаюцца ўсе нашай інфармацыяй.

 

Рэдактар Катэнка Кацярына

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве! Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!

Exit mobile version