- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Эшалёны з вайсковай тэхнікай працягваюць прыбываць да мяжы з Украінай

1 [1]

Падчас OSINT-выведкі быў зафіксаваны эшалён вайсковае тэхнікі на чыгуначнай станцыі Каменская ў горадзе Каменск-Шахцінскі.

2

Да фатаздымку вышэй зроблены камэнтар: “У Растове #танкі #вельмі #шмат “. Для чалавека, які прыбыў здалёк, усё, што ў Растоўскай вобласьці, гэта Растоў, таму памылкова пазначана “У Растове”. На тле эшалёну можна пабачыць будынак чыгуначнае станцыі Каменская [2] і нават нумар чыгуначнай плятформы супадае з фатаздымкам (з геатэгам), зробленным іншым чалавекам з іншага ракурсу.

3

4

“Там столькі танкаў… Гэта толькі тыя, што зьмясьціліся ў instagram” пракамэнтавала відэа дзяўчына. Пра “вельмі шмат” тэхнікі ёсьць і ў камэнтары вышэй.

Таксама знойдзеныя фота і відэа з 19 красавіка 2015 году, на якіх былі зафіксаваныя вельмі шмат адзінак вайсковай тэхнікі на ўскрайку гораду Каменск-Шахцінскі ля чыгуначнай дарогі.

6

7

 

 

Будзем спадзявацца, што тэхніка, зафіксаваная на чыгуначных плятформах і якая стаіць на зямлі – адна і тая ж. Але штосьці мне падказвае, што гэта розная тэхніка. Лепш бы я памыляўся.

Дапамога ў OSINT-выведцы – @KrmVictory [3]

@BuTaJIu4eK [4]InformNapalm [5]

Перакалад Дзяніса Івашына [6]

 

RU: Эшелоны с военной техникой продолжают прибывать к Украине [7]