- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Флэш-раяль. Жаўнер 3-й брыгады спэцназу ГРУ РФ адкрыў усе карты

Напрыканцы студзеня 2015 году каманда InformNapalm знайшла профіль расейскага жаўнера [1], які ваяваў ва Украіне на баку так званай Луганскай Народнай Рэспублікі. Ягонае прозьвішча Крыўко. Гэтая асоба праз публікацыю фатаздымкаў сваіх украінскіх прыгодаў дала нам усе магчымыя доказы расейскай агрэсыі супроць Украіны.

Вось што ён нам паказаў, дэманструючы такім чынам, хто насамрэч ваюе супроць ўкраінскай арміі.

  1. Крыўко – грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі.
  1. Крыўко – жаўнер 3-й брыгады спэцназу ГРУ Расейскай Фэдэрацыі, поўны назоў – 3 гв. АБрСпН ГРУ ГШ МА. Палонныя расейскія вайскоўцы Аляксандар Аляксандраў і Яўген Ярафееў, якія былі захопленыя 16 траўня ЗСУ каля Луганска, таксама зьяўляюцца жаўнерамі 3-й брыгады ГРУ.
  1. Крыўко прымаў удзел у штурме аэрапорту Луганска 31 жніўня 2014 году, калі расейская армія цалкам зьнішчыла і захапіла аэрапорт. Ён знаходзіўся ў трэнавальным лягеры ва Украіне на тэрыторыі, якая кантралюецца так званай Луганскай Народнай Рэспублікай, усяго за 8 кілямэтраў ад Луганскага аэрапорту і апублікаваў стуль фатаздымкі. Таксама ёсьць відэа інтэрвію Крыўко з тэрыторыі аэрапорту пасьля ягонага захопу.
  1. Крыўко ўзброены аўтаматам АС “Вал”, які вырабляецца толькі ў Расеі і выкарыстоўваецца ў спэцназе РФ. Ён быў паранены падчас бою пад Санжараўкай 28 студзеня 2015 году.
  1. Крыўко перасоўваецца на БПМ-97 “Выстрел” (рас.), якая вырабляецца толькі ў Расеі і выкарыстоўваецца толькі ў войсках спэцыяльнага прызначэньня Расейскай Фэдэрацыі.

ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ. Мы знайшлі відэа з Крыўко, запісанае Грэхэмам Філіпсам, якое той выклаў на свой канал 5 верасьня 2014 году. Людзей на відэа Грэхэм называе “апалчэнцамі Наваросіі”. Відэа зробленае на тэрыторыі Луганскага аэрапорту. Украіна страціла кантроль над аэрапортам 31 жніўня 2014 году. Крыўко – жаўнер у тактычных акулярах.

Вось скрыншот відэа і яшчэ адзін фатаздымак, які Крыўко апублікаваў на сваёй старонцы. Ён мае такі ж капялюш, рацыя і падсумкі на разгрузцы, на абодвух фатаздымках знаходзяцца ў аднолькавых мейсцах.

Кривко на видео в Аэропорту Луганска и в деревне 8 км от аэропорта. [2]

Крыўко на відэа ў аэрапорце Луганска і ў вёсцы за 8 км ад аэрапорту

Фатаздымак быў зроблены ў Першазванаўцы (ёсьць геатэг), у той час баявікі кантралявалі гэтую частку Луганскай вобласьці. Вёска знаходзіцца за 8 км ад Луганскага аэрапорту і, відавочна, у той час, калі расейскія падразьдзяленьні рыхтавалі атаку на аэрапорт, яны выкарыстоўвалі населены пункт як трэнавальны лягер.

Деревня Первозвановка, 8 км от Луганского Аэропорта [3]

Вёска Першазванаўка, за 8 км ад Луганскага аэрапорту

Фотографи Кривко в Украине с гео-локацией [4]

Фотаздымкі Крыўко ва Украіне з геалакацыяй

Вось спасылка на профіль Крыўко https://vk.com/hakir79 [5]. Іронія палягае ў тым, што ён дэактываваў свой акаўнт пасьля таго, як стаў вядомы, і аднавіў яго ў той час, калі мы пісалі гэты артыкул. Ягоныя дадзеныя таксама ёсьць на сайце праэкту “Міратворац”, тамака Крыўко названы наймітам і інструктарам, спасылка https://psb4ukr.org/criminal/master-yoda-krivko/. [6] Першапачаткова Крыўко карыстаўся псэўданімам “Майстар Ёда”. Цікавы той факт, што сярод ягоных сяброў быў і Аляксей Мазгавы, лідэр прарасейскіх баявікоў, які кантраляваў Алчэўск і быў забіты 23 траўня 2015 году (спасылка на старонку Мазгавога https://vk.com/id265927036 [7]).

У той жа дзень, калі Крыўко апублікаваў фатаздымак зь Першазванаўкі (дададзены 22 верасьня, але, відавочна, зроблены раней), ён выклаў і фатаздымкі ўкраінскіх сухпайкоў і сухпайкоў ЗША, якія ягоная група, цалкам мажліва, знайшла на занятых пазыцыях ўкраінскай арміі альбо ў захопленага ў палон жаўнера ЗСУ. Ня ёсьць таямніцай, што ўкраінскія жаўнеры, якія абаранялі Луганскі аэрапорт, мелі сухпайкі ЗША.

Сухпайки США. Криво опубликовал фото 22-го сентября 2014-го [8]

Сухпайкі ЗША. Крыўко апублікаваў фота 22 верасьня 2014 году

Украинские сухпайки. Криво опубликовал фото 22-го сентября 2014-го [9]

Украінскія сухпайкі. Крыўко апублікаваў фота 22 верасьня 2014 году

Іншыя фатаздымкі з той жа лакацый былі апублікаваныя 3 і 9 кастрычніка 2014 году. Камэнтары да некаторых фатаздымкаў досыць цікавыя, але Крыўко зачыніў доступ да свайго акаўнту. Скрыншоты некаторых ягоных фатаздымкаў, зробленыя да зьмены наладаў бясьпекі профілю, даступныя на www.psb4ukr.org. [6] На скрыншоце, які зроблены 1 лістапада 2014 году, можна прачытаць камэнтар, дададзены 3 кастрычніка, у дзень, калі быў выкладзены фатаздымак: “за паўгадзіны да штурмоўкі аэрапорту г. Луганск”.

"за полчаса до штурмовки аэропорта г.Луганск", село Первозвановка, Украина [10]

“за паўгадзіны да штурмоўкі аэрапорту г.Луганск”, сяло Першазванаўка, Украіна

Фотография Кривко в Первозвановке с его комментариями [11]

Фатаздымак Крыўко ў Першазванаўцы зь ягонымі камэнтарамі

Пасьля бою за Луганскі аэрапорт Крыўко, цалкам мажліва, узяў невялікі адпачынак: напрыканцы лістападу – пачатку сьнежня ён публікуе шмат фатаздымкаў з Сочы, РФ.

Кривко в Сочи, фото добавлено 28 ноября 2014 [12]

Крыўко ў Сочы, фота дададзенае 28 лістапада 2014 году

28 студзеня 2015 году, каля 15:30, Крыўко, ён жа “Майстар Ёда”, быў паранены падчас бою з украінскай арміяй пад Санжараўкай. Яго адвезьлі ў больніцу ў Стаханаве, і ён апублікаваў некалькі фатаздымкаў адтуль. Фатаздымкі ніжэй былі зробленыя перад боем 28 студзеня, а 13:34. На іх можна пабачыць аўтамат “Вал”, які выкарыстоўваецца толькі расейскім спэцназам.

Фотография Кривко перед боем с его комментариями [13]

Фатаздымак Крыўко перад боем зь ягонымі камэнтарамі

Фотография Кривко перед боем с автоматом ВАЛ [14]

Фатаздымак Крыўко перад боем з аўтаматам “Вал”

Раней у той жа дзень Крыўко быў у Бранцы. Ён апублікаваў фатаздымак, зроблены ўначы а 02:17. На ім – таблічка выбарчага ўчастку №30 гораду Бранка. Гэты ўчастак знаходзіцца ў цэнтры Бранкі, у будынку Палаца культуры.

Избирательный Участок №30 города Брянка. [15]

Выбарчы ўчастак №30 гораду Бранка

Увечары ў той жа дзень, калі Крыўко быў паранены, ён апублікаваў фатаздымак з раненьнем. На ім пазначаны час і дата – 28 студзеня 2015 году, 20:40.

Ранение полученное Кривко в бою под Санжаровкой [16]

Раненьне, якое Крыўко атрымаў падчас бою пад Санжараўкай

Наступным ранкам ён апублікаваў фатаздымак гісторыі хваробы, якую напісаў лекар у шпіталі гораду Стаханаў. У дакумэнце пазначанае, што Крыўко быў паранены пад Санжараўкай падчас баявых дзеяньняў 28 студзеня 2015 году а 15:30. Мэдычны бланк надрукаваны на ўкраінскай мове.

История болезни Кирвко. Ранен во время боевых действий под Санжаровкой [17]

Гісторыя хваробы Крыўко. Паранены падчас баявых дзеяньняў пад Санжараўкай

Раней, 13 студзеня 2015 году, Крыўко апублікаваў фатаздымкі з БПМ-97 “Выстрел” (рас.), якая выкарыстоўваецца толькі ў падразьдзяленьнях спэцназу Расеі, аднак гэтыя машыны былі заўважаныя і на тэрыторыі Украіны, якая знаходзіцца пад кантролем прарасейскіх сэпаратыстаў. Упершыню такая тэхніка была зафіксаваная на фота ў Луганску 1 студзеня 2015 году, у той жа дзень, калі забілі аднаго зь лідэраў сэпаратыстаў, Бяднова, больш вядомага як “Бэтмэн”. 10 студзеня 2015 году вайсковая калёна з узброенымі людзьмі заехала ў Краснадон, які знаходзіцца пад кантролем прарасейскіх сэпаратыстаў. У калёне было некалькі машынаў БПМ-97 “Выстрел” (рас.). Узброеныя людзі блякавалі базу сэпаратыстаў і раззброілі іх.

Кривко на БПМ-97 Выстрел [18]

Крыўко на БПМ-97 “Выстрел” (рас.)

Гэтая асоба апублікавала шмат фатаздымкаў, паводле якіх яе можна ідэнтыфікаваць як жаўнера спэцназу расейскай арміі. Фатаздымкі ніжэй былі зробленыя ў Самары, Расейская Фэдэрацыя. На таблічцы за сьпінай Крыўко напісанае: “Самарская рэгіянальная грамадзкая арганізацыя Саюз ветэранаў Паветрана-дэсантных войскаў і Войскаў спэцыяльнага прызначэньня”. Вось спасылка на сайт гэтай арганізацыі – http://sonko.samregion.ru/sonko/catalog/272 [19].

Кривко в Самаре [20]

Крыўко ў Самары

Самарская Региональная Общественная Организация Союз Ветеранов Воздушно-Десантных войск и войск специального назначения [21]

Самарская рэгіянальная грамадзкая арганізацыя Саюз ветэранаў Паветрана-дэсантных войскаў і Войскаў спэцыяльнага прызначэньня

Ёсць і фатаздымак, паводле якога Крыўко можна ідэнтыфікаваць як жаўнера 3-й брыгады спэцназу ГРУ РФ. На здымку ён зь сябрамі трымае сьцяг з абрэвіятурай назвы брыгады – 3 гв. АБрСпН ГРУ ГШ МА.

Кривко с флагом 3-й бригады ГРУ РФ - 3 гв. ОБрСпН ГРУ ГШ МО [22]

Крыўко са сьцягам 3-й брыгады ГРУ РФ – 3 гв. АБрСпН ГРУ ГШ МА

Цалкам мажліва, фота зробленае падчас сустрэчы жаўнераў ў Самары, якія служылі ў адным вайсковым падразьдзяленьні. Магчыма, падчас той сустрэчы яны былі завэрбаваныя і адправіліся ваяваць супроць ўкраінскай арміі на баку так званай Луганскай Народнай Рэспублікі. Вось спасылка на карту Google Map [23] зь мейсцам, дзе быў зроблены фатаздымак, і гэта супадае з мапай на сьцяне, за сьпінамі асобаў на здымку.

Кривко  на встрече бойцов 3-ей бригады ГРУ РФ в Самаре [24]

Крыўко падчас сустрэчы байцоў 3-й брыгады ГРУ РФ у Самары

Артыкул падрыхтаваны і перакладзены адмыслова для InformNapalm.org [25] камандай Lugansk-News.com [26]. Арыгінал артыкулу на ангельскай мове апублікаваны на http://lugansk-news.com/royal-flush-russian-special-forces-soldier-fighting-in-ukraine-showed-us-all/ [27].

(с) Інфармацыя падрыхтавана спецыяльна для сайта InformNapalm [28], пры перадруку і выкарыстанні матэрыялу спасылка на наш праект абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына [29]