- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Фотафакты правакацыі баявікоў: 120-мм мінамёт і вагонь па сваіх

Расейскія баявікі выкарыстоўваюць 120-мм мінамёты практычна ля самай лініі разьмежаваньня. Пасьля вывучэньня фота [1] й ідэнтыфікацыі дакладнага мейсца здымкі, было вызначанае, што зброя была ськіраваная ня ў бок ЗСУ, але ў супрацьлеглы кірунак.

map+foto!

Фатаздымак быў выяўлены ў профілі расейскага баявіка, які таксама “засьвяціў [2]” сваю базу ў Данецку. У гэтым мейсцы, яшчэ ў далёкім красавіку 2015 году, мы зафіксавалі [3] забароненую «Менскімі дамоўленасьцямі» вайсковую тэхніку, дый на Google.Maps і на Яндэкс.Мапы можна пабачыць , што гэтую тэрыторыю стала выкарыстоўваюць акупацыйныя войскі РФ у якасьці базы. Свае звычкі расейскія баявікі не мяняюць.

2016-01-21_151416_cr

Скрыншот c Liveuamap [4], каб паказаць мейсца здымкі (48.185633, 37.996295) на мапе (пазначанае зялёным колам) у раёне н.п.Панцеляймонаўка.

2016-01-21_101134

Падчас кансультацыяў з вайсковымі адмыслоўцамі (Андрэй Маруга [5] і Maksym Shpak) атрымалася высьветліць, што далёкасьць стральбы залежыць ад вуглу нахілу мінамёту й нумару зараду (ад 1 да 6). Пад пазначаным вуглом нахілу, які зафіксаваны на фота, зь «першым зарадам» мінамёт выстрэльвае на 1100 мэтраў, а з «шостым» на 4800 м. Максымальная далёкасьць стральбы гэтага мінамёту з 6-м зарадам – ​​да 7200 м.

12620622_197668357251013_2003618541_o

Прыблізны накірунак стральбы 120-мм мінамёту.

maps

Інфармацыя пра правакацыйныя абстрэлы баявікоў досыць часта зьўяляліся ў СМІ, але знайсьці пацьверджаньне гэтых фактаў у выглядзе фота ці відэа было досыць цяжка. У гэтым матар’яле мы падаем прыклад такога пацьверджаньня, калі атрымалася зафіксаваць ня толькі факт прысутнасьці побач зь лініяй разьмежаваньня ўзбраеньня з калібрам 120-мм, але й сам факт правакацыі. Зьдзяйсьняючы абстрэлы кантраляванай баявікамі тэрыторыі яны намагаюцца:

– пераканаць сусьветную супольнасьць у парушэньні «перамір’я» ўкраінскім бокам.

– працягнуць псыхалягічны ціск на баявікоў, якія ўпэўненыя ў тым, што іх першымі абстрэльвае «ўкраінская хунта».

InformNapalm працягвае зьдзяйсьняць выведку адкрытых крыніцаў інфармацыі з мэтай дэманстрацыі фактаў расейскай агрэсыі супроць Украіны.

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Відаль Сарокін [6].

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын [7].

(CC BY 4.0 [8]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [9], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.