- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

FrolovLeaks: цкаваньне Pussy Riot і «пылная справа» Патрыярха. Эпізод V

Падаем чытачам InformNapalm пяты эпізод сагі FrolovLeaks. Для тых, хто бачыць яе ўпершыню, рэкамэндуем азнаёміцца ​​з папярэднімі часткамі ў разьдзеле Hacktivism [1], там вы знойдзеце апісаньне й перадгісторыю. Сага мае 7 эпізодаў і ў апошнім будзе выкладзены поўны дамп ліставаньня «ўцаркоўленага экспэрта» Крамля па ўплыву ва Украіне, намесьніка дырэктара Інстытута краінаў СНД, прэс-сакратара Саюза праваслаўных грамадзянаў Кірылы Фралова.

Дзякуючы хактывістам Украінскага Кібэральянса (UCA) [2] мы з вамі маем магчымасьць вывучыць досыць доўгі шлях палітычных і царкоўных інтрыгаў РПЦ МП, якія адлюстраваныя ў ліставаньні Кірылы Фралова з 1997 па 2016 гады. У гэтым эпізодзе мы спынімся на 2012 годзе. Апошнія будуць прысьвечаныя 2014-2016 гг., калі апроч ідэалягічнай вайны і маніпуляцыяў Расейская Фэдэрацыя зьдзейсьніла й сілавы сцэнар акупацыі Украіны.

Хактывісты UCA з захапленьнем назіраюць за рэакцыяй у расейскіх кулюарах на матар’ялы #FrolovLeaks. Без сумневу, з асаблівым інтарэсам на публікацыі чакае чалец Рады зьнешняй і абароннай палітыкі, дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ (вызнаная нелегітымнай [3]) і дырэктар Інстытута краінаў СНД Канстантын Затулін. Цікавіцца публікацыямі й вядомы «уцаркоўлены» расейскі байкер, лідэр байкерскага клюбу «Ночные волки» (рас.), улюбёнец Пуціна, блізкі сябар Кірылы Фралова Аляксандар Залдастанаў [aka Хірург]. Не адстае ад іх і протаярэй Усевалад Чаплін, які рэкамэндуе Фралову на ўсе выкрывальніцтвы адказваць у стылі «Вы все врёти!», а сам грае ролю сьціплага піяршчыка, якому маўляў «не стыдно за описанные в переписках Фролова дела». Паводле просьбы хактывістаў UCA мы пастараемся як мага хутчэй апублікаваць астатнія эпізоды й выкласьці ўвесь дамп. Каб і Канстантыну Затуліну і патрыярху Маскоўскаму Уладзіміру [aka Кірыл] Гундзяеву, і ўсяму царкоўна-палітычнаму бамонду РФ зрабіць паўсядзённае шэрае жыцьцё больш разнастайным.

Ліставаньне Фралова за 2012 год (дамп перапіскі [4]) адлюстроўвае асноўныя падзеі гэтага пэрыяду: імітацыя выбараў прэзыдэнта РФ, парляманцкія выбары ва Украіне, падзеі ва УПЦ МП, а таксама скандал, зьвязаны з расейскай панк-рок-групай «Pussy Riot [5]», якая выканала 21 лютага 2012 году панк-малебен «Богородица, Путина прогони!» ў маскоўскім храме Хрыста Збаўцы. Цікава, што менавіта Кірыл Фралоў і іншыя набліжаныя да яго людзі пісалі звароты ў Сьледчы камітэт РФ наконт прыцягненьня да крымінальнае адказнасьці ўдзельніцаў калектыву.

У 2012 годзе заўважна павялічваецца ўзаемадзеяньне Кірылы Фралова зь сілавымі ворганамі і дзяржаўнымі структурамі. Досыць цікавае ягонае ліставаньне з асобаю зь імем «Василий Васильевич» [email protected], меркавана, ён зьяўляўся куратарам у асяродзьдзі сілавікоў. Ліставаньне доўжылася з 31.03.2011 г. па 14.10.2012 г. (усяго 294 лісты). Яму былі дасланыя падрабязныя справаздачы пра сустрэчы Фралова з замежнымі дыпляматамі й журналістамі, праваслаўнымі актывістамі, сьвятарамі. Нават сустрэчы з патрыярхам Кірылам падрабязна выкладаліся ў лістох гэтаму адрэсату.

Некалькі цытатаў (падаем тут і далей у арыгінале з захаваньнем стылістычных, артаграфічных і пунктуацыйных асаблівасьцей):

«Вл. Агафангел хочет направить эту статью Легойде (Уладзімер Лягойда з 24 сьнежня 2015 году Старшыня Сынадальнага аддзелу ўзаемадзеньня Царквы з грамадзтвам і СМІ Маскоўскага Патрыярхата — заўв. рэд.) как бы «на согласование», прошу Вас, чтобы до Легойды довели, что статью эту надо согласовать без вопросов и помочь ее распространению в центральных СМИ России!» (21.01.2012 г.);

«…Также сообщаю, что на пикеты скандирования «наш Патриарх Кирилл- Господь благословил» мобилизовано 200 человек. Работаю над увеличением их количества, собираюсь выехать в Киев» (21.07.2012 г.);

«Cлить Павловскому мог только Логинов — он работал в ФЭПЕ и пытается вынюхивать про все мои контакты» (9.07.2012 г.).

Нягледзячы на ​​тое, што падобнае пра палітоляга К.Логінава, свайго партнэра ў некаторых царкоўна-палітычных праэктах, Фралоў напісаў шмат каму, у тым ліку і патрыярху, самому Логінаву ён паведамляе: «Кстати, все эти месяцы я упоминал тебя в рекомендательных материалах только со знаком плюс, как ключевого человека. Еще раз прошу, не верь разводчикам, даже если они считаются твоими друзьями — я не исключаю политическую версию, но не исключаю и мотивов личной ревности».

Атрымлівае Фралоў ад «Василия Васильевича» і цікавыя замовы: «Нужно экстренное вмешательство православной общественности в дело Пусси Риот. Необходимо в ближайшее время обсудить первоочередные шаги наших действий». Гэта сталася падставаю для далейшых шматлікіх агрэсіўных дзеяньняў Фралова і ягоных паплечнікаў.

Яшчэ адзін прыклад – кандыдатуру прарасейскага актывіста з Малдовы Уладзімера Букарскага [6] Фралоў узгадняе на Старой плошчы (на ёй знаходзіцца Адміністрацыя прэзыдэнта РФ, – заўв. рэд.).

[7]
[8]

Кантактуе з Данецкам, у якім адбываюцца мерапрыемствы палітычнае партыі «Русский Блок» і грамадзкае арганізацыі «Донбасская Русь», а таксама іншых прарасейскіх арганізацыяў – В Донецке праздновали День единства с Россией [9], Круглый стол Региональная интеграция [10].

Падтрымлівае сувязь з Сяргеем Бунтоўскім [11], ідэолягам «рускага руху», лідэрам данецкай гарадзкой арганізацыі партыі «Русский блок».

Утвараецца ініцыятыўная група «Донбасс за Евразийский Союз (ЕАС)» – (Донбасс за Евразийский Союз — о движении.doc [12]), якой па лініі казацтва займаецца А.Брэдыхін [13]. Сьцяг «Данецкай Рэспублікі» на сьцяне ў фота ніжэй зь лютага 2012 году яшчэ раз сьведчыць нам пра тое, што перадумовы расейска-ўкраінскай вайны былі значна раней да падзеяў на Майдане.

Фралоў працягвае актыўна ўдзельнічаць у палітычных працэсах: «А может, меня ввести в Президентский Совет по правам человека и развитию гражданского общества, там сейчас 13 вакансий из-за бегства белоленточников. Неужели я хуже какого- нибудь Орешкина? Прошу содействовать»; «Я ничем не хуже Лебедева, Холмогорова, Вассермана и Шевченко! Я хочу выступать на митинге!».

Дзеля гэтага піша ліст С.Гаварухіну [14], які ачольвае перадвыбарчы штаб Пуціна, прапаноўвае свае рэсурсы, дасылае інтэрвію адэскага мітрапаліта Агафангела – интервью.doc [15].

Дзеля падтрымкі Пуціна прыцягваюцца й прарасейскія актывісты ва Украіне, напрыклад, С.Маісееў з Харкава, які плянуе праводзіць пікет ля расейскага кансуляту:

«…нужен запас на непредвиденные расходы и возможно кто то из лидеров казачеств или иных общественников затребует денег. Почему? Во первых никто не поверит что Москва ничего не дает лидерам чтоб я ни говорил будут думать что Моисеев деньги от Москвы себе получил но ни с кем не делится. В следующий раз никто из лидеров может не откликнуться.
Перечень организаций:
Совет Чернобыльцев Проскурин.
Русское Вече Макаров
Маргеловцы Гурин
Казачества: Верное, Слобожанское, Лозовское, Чугуевское, фонд Кутепова, Дроздовцы.
Для активизации лидеров по хорошему каждому лидеру нужно где то 1000 грн.
Включая Русь Триединую итого десять организаций получаем 10000 грн.
ИТОГО: 122500 грн. или примерно 15-16 тыс долларов.
Приезжаем с флагами организаций, плакатами, газетами, листовками, креативами».

Пасьля няўдалага й малалічнага пікету Маісееў зноў піша пра грошы, праз адсутнасьць якіх абгрунтоўвае свае хібы. Варта было б ужо зразумець, што прарасейскі рух у Харкаве не атрымліваецца актывізаваць не празь нястачу грошай, але праз адсутнасьць для яго сацыяльнай базы.

Фралоў надае сабе ўсё большую важнасьць, напрыклад, піша ўкраінскаму чыноўніку, першаму намесьніку старшыні Дзяржаўнае архіўнае службы Украіны В.Вароніну, партнэру й суаўтару Дз.Табачніка, празь якога ён зьвязваецца з вышэйшым кіраўніцтвам РФ: «Слушай, а зачем мне Затулин на всю жизнь. Мне надо работать в АП!».

У іншым лісьце: «Ну вот, теперь еще одного младшего товарища — Сашу Босых назначили главой правительственной комиссии по диалогу с молодежью Кавказа. Я опять в пролете, общественник».

Піша А.Грачову [16], намесьніку начальніка кіраваньня АП РФ міжрэгіянальных і культурных сувязяў, колішняму генэральнаму консулу РФ у Адэсе: «Что то надо будет дать митр. Павлу. Харьков? Что то обязательно должен получить архиепископ Иоанафан — это самый москвофильский блоггер Украины, который много лет публично обличает Драбинко. Что это может быть? Крупная митрополия. Если не Харьков, то Житомир. Или Сергия в Житомир, а Ионафану Одессу- он с юмором, блоггер, миссионер, активно работает с журналистами, общественостью, Одессе это подойдет».

Як бачым, грамадзяне РФ актыўна ўцягваюцца ў вырашэньні пытаньняў украінскае царквы.

Пра Табачніка й Вароніна Фралоў досыць часта згадвае ў ліставаньні, напрыклад:

У адным зь лістоў Кірыла Фралоў фармулюе ключавыя інтарэсы РФ ва Украіне:

«а) ее вступление в Таможенный, затем Евразийский Союз; б) государственное двуязычие русского и украинского языков; в) демократизация и федерализация Украины, выражаясь честнее- максимальное ослабление украинского государства; г)укрепление положения Украины как канонической территории Московского Патриархата; д) закрепление Черноморского флота на своей исторической базе в Севастополе и максимальное развитие его инфраструктуры; е) прекращение фальсификаций истории, дебандеризация образования и воспитания, и восстановление общерусского самосознания триединого русского народа;
ж) российский контроль над ГТС и ключевыми отраслями экономики Украины;
и) военный союз, дебандеразация армии и спецслужб Украины».

Дасылае ліставаньне нібы аднаго з праўкраінскіх сьвятароў УПЦ МП, праўдзівасьць якога мы ня можам пацьвердзіць, таму не падаем. Але сапраўднасьць дампу Фралова мы пацьверджваем, таму можам падаць ягоныя словы пра тое, што гэтае ліставаньне-кампрамат сталася даступным празь япіскапа Тульчынскага Іонафана (Ялецкіх), у якога «духовное чадо работает на «Левом береге» (“Лівий берег” – украінскае інтэрнэт-выданьне, lb.ua [17] – заўв. рэд.). Зь іншага лісту стае зразумела, што вядзецца пра Соню Кошкіну: «…Соне Кошкиной — это придворный журналист вице-премьера Колесникова, ей в Таиланд слетать все равно что позавтракать… Она и понесла переписку и архиеп. Ионафану, и Чаленко. Хитрая Соня — вытянула все из … и слила. Зачет и орден!».

Генэрал Педчанка, кіраўнік Генштаба Украіны, працягваў актыўна дапамагаць Расейскай Фэдэрацыі, Фралоў піша Аляксею Мухіну [18], гендырэктару Цэнтра [19] палітычнай інфармацыі наконт просьбы Педчанкі пра сустрэчу з кіраўніком АП РФ Сяргеем Івановым [20]: «Не исключено, что он в скором времени станет Главой АП ПУ… Педченко – не просто пророссийский высокопоставленный чиновник, он тесно связан с сыном Президента Украины Александром Януковичем, который сейчас формирует группу лично преданных Януковичу людей и расставляет их на ключевые посты — СБУ, МО и т.д. И это не все. Также информирую Вас о том, что Г.Педченко не просто воцерковляется, но стал исповедоваться у прот. Андрея Новикова. Конечно, протоиерей не будет раскрывать тайну исповеди, личных грехов, но стратегической информацией готов делиться, как и влиять на Педченко в интересах России».

У іншым лісьце сьведчыць пра тое, што з А.Януковічам ён зьвязаны праз свайго памочніка генэрала Абросімава.

Радыкалізм Фралова ўзмацняецца: «никаких задних ходов в Москве не будет. Только вперед, на Берлин!», «сепаратистов — вешать!«, «враг зачищен» і г.д.. Ён пачынае праводзіць мерапрыемствы зь вядомым правакатарам Дзьмітрыем Царыёнавым [21] (aka Энтэа). Нянавісьць і пагарду ён выказвае да ўсяго, што адрозьніваецца ад ягонага меркаваньня, у ліставаньні палівае брудам шматлікіх расейскіх праваслаўных актывістаў і сьвятароў. У лістах маюцца і няўдалыя спробы супрацьдзейнічаць вар’яцкай лініі Фралова, гэтак Юры Беланоўскі [22] піша:

«Кирилл за три года создал условия при которых разрушено все что было при Патриархе Алексии в области миссии, катехизации и мол работы. Отрицать это глупо. Идет систематическое создание чиновничьей прослойки, процветание жоповылизования и полный отрыв от реальности! … Кирилл, хватит строить из себя комсомольца. Не хотите осуждать священноначалие — не осуждайте. Но и правду не отрицайте! Поймите, что все ваши покровители и друзья, выкинут вас, как мусор, когда вдруг вы перестанете им быть нужны. Такие примеры я знаю!».

Характэрна, што Фралоў у ліставаньні пляткарыў нават пра асабістае жыцьцё колішняй сямейнай пары Пуціных. Распаўсюджваў фэйкі [23] пра цяжарнасьць Людмілы Пуцінай [24], якія зьявіліся ў царкоўных колах пасьля адсутнасьці сямейнай пары на сьвяткаваньні Вялікадня.

За свае выказваньні атрымлівае ён і такую ​​«чорную пазнаку»:

Зь ліставаньня вынікае, што ва Украіне дзейнічалі два цэнтры прарасейскай актыўнасьці – Данецк і Крым, што пацьвердзілі падзеі 2014 году. Вялікую працу зьдзяйсьняе філія Інстытута краін СНД у Сэвастопалі, напрыклад, былі арганізаваныя некалькі школаў журналістыкі, у якіх удзельнічалі студэнты й маладыя журналісты з Крыма, Луганскае і іншых абласьцей Украіны. Фігуравалі там і будучая памагатая расейска-тэрарыстычных войскаў Аксана Шкода [25], палітоляг Дзьмітры Выдрын, Канстантын Затулін і інш., з СМІ прысутнічаў «Новоросс.info [26]» (Георгіеў Сяргей, Ганчароў Аляксей) – Список 30.03 [27]; Список слушателей кто откуда [28]; Список слушателей_алфавит13062011_ [29]; Сылки [30]; Список одесских журналистов [31]. Па сканчэньню курсаў слухачы паставілі Фралову адмоўныя адзнакі, пра што ён, як звычайна, піша сэрыю лістоў з абвінавачваньнямі ў змове супроць яго асабіста, а Затуліну паведамляе пра данос на яго крымскага консула У.Андрэева [32]. Калі ж яго адхілілі ад выкладаньня падчас аднаго з курсаў – скардзіцца на Затуліна «наверх».

Аднойчы ўвечары Фралова, які называе сябе ў адным зь лістоў «любимчиком Патриарха», прыймае Гундзяеў і даручае яму правядзеньне інфармацыйнае спэцаперацыі дзеля барацьбы з так званай «пылнай справай [33]» – іміджавым скандалам вакол кватэры патрыярха ў элітным «доме на ўзьбярэжнай», які наклаўся на Pussy Riot і «зьніклым у фаташопе» дарагім гадзіньнікам, ён выслухоўвае ягоныя прапановы што да ўцягненьня ў справы ўкраінскае царквы і палітыкі, абяцае сваю абарону. У выніку зьяўляецца тэкст Кто2 [34] («Срочное задание Святейшего»), напісаны з псэўданімам А.Глоба, які пазначыў сам патрыярх (меркавана, гэта намёк на архімандрыта Аляксандра Глобу [35], сябра абвінавачанага ў «пылнай справе» сьвятара Ю.Шаўчэнкі). Тэкст падхапілі падкантрольныя СМІ й блёгеры, пасьля Фралоў дае справаздачу замоўцу: «Ваше Святейшество! Статья А. Глобы вызвала огромный резонанс, задание выполнено, к продолжению «боевых действий» готов».

[36]

[37]

[38]

Зь ліставаньня Фралова вынікае, што спонсарам мітрапаліта Іларыёна Алфеева, які мае на яго ўплыў, зьяўляецца Леанід Міхайлавіч Севасцьянаў, якога Гундзяеў накіраваў [39] для навучаньня ў Рым і Вашынгтон, яшчэ калі той быў мітрапалітам Смаленскім і Калінінградзкім, пасьля чаго Севасцьянаў адразу стае сузаснавальнікам і генэральным дырэктарам міжнароднае кампаніі «СтратинвестРу», якая надае кансультацыі ва ўсіх пытаньнях зьдзяйсьненьня бізнэсу (камэрцыйных, заканадаўчых, падатковых, фінансавых) у галіне энэргетыкі, сувязі, транспарту й інфраструктуры. З 2009 г. уваходзіць у раду дырэктараў [40] фармацэўтычнай кампаніі ААТ «ПРОТЕК [41]» і ачольвае [42] дабрачынны фонд імя сьвяціцеля Грыгорыя Багаслова. Фралоў плянуе зацікавіць Севасцьянава фінансаваньнем «гуманітарнай» школы ў Крыме дзеля «расширения вербовочных возможностей» з мэтай уплыву на выбары ў Вярхоўную Раду Украіны, пазнаёміць яго зь Сяргеем Гаўрылавым, дэпутатам Дзярждумы ад КПРФ, які ўваходзіць у міжфракцыйную групу абароны хрысьціянскіх каштоўнасьцей.

[43] [44]

Сярод імёнаў, якія называе Фралоў як «перспективных для их задач», гучаць Уладзіслаў Пуставы, кандыдат багаслоўя, кіраўнік прэс-службы Кіеўскай мітраполіі, Селіванаў, Друзь, Маісееў (Харкаў) – галоўны рэдактар «Руси Триединой», у Сэвастопалі – блёгеры Мікалай Зайкоў і Аляксандар Рудэнка-Мініх. Таксама Фралоў выказаў ідэю супрацы зь В.Медведчуком, да гэтага ён ацэньваў яго як варожую сілу.

Адміністратыўнае жыцьцё ва УПЦ МП стае больш насычаным, адбываюцца разнастайныя падзеі,  праходзяць сыноды, прыймаюцца рашэньні, Фралоў пільна ўсё адсочвае, піша рэкамэндацыі, якія, варта зазначыць, рэалізуюцца ўсё менш, супраціў унутры УПЦ досыць вялікі.

[45]

Плянуюць перастаноўкі ва УПЦ МП дзеля ўзмацненьня расейскага ўплыву.

[46]

[47]

Украінская царква змагаецца з расейскай экспансіяй, і на фоне пагаршэньня стану мітрапаліта Кіеўскага Уладзіміра расейскі бок плянуе спэцапэрацыі.

Сталым інфарматарам Фралова пра сытуацыю ва УПЦ МП зьяўляецца а.Яўген Максіменка, ён увесь час піша пра гомасэксуалізм, крадзяжы і да т.п. Напрыклад, у гэтым лісьце вяздецца пра япіскапа Феадосія [48], кантакт расейскіх тэрарыстаў Кулыгінай [49] і Гіркіна [50], які стаўся падставай для зьдзяйсьненьня журналісцкага расьледаваньня [51] Цэнтра «Міратворац».

У сваёй дзейнасьці Фралоў выкарыстоўвае «обращения общественности», якія падпісваюць: Друзь Ігар Міхайлавіч, старшыня грамадзкай арганізацыі «Народный Собор» Украіны; Селіванаў Аляксей Сяргеевіч, галоўны атаман Міжнароднае грамадзкае арганізацыі «Верное Казачество», сакратар Каардынацыйнае рады ў пытаньнях разьвіцьця казацтва ва Украіне пры Кабінэце Міністраў Украіны; Пракапенка Аляксандар Віталевіч, старшыня Вышэйшае рады Усеўкраінскага аб’яднаньня «Русское содружество»; Ягораў Юрый Мікалаевіч, старшыня грамадзкай арганізацыі «Православный выбор»; Мацьвееў Уладзімер Іванавіч, чалец Міжнароднае арганізацыі аналітыкаў-энэргетыкаў IAEE, кіраўнік інфармацыйна-выдавецкага накірунку Кіеўскага Дваранскага Сходу; Сыравацкі Сяргей Анатолевіч, дацэнт, кандыдат гістарычных навук; Сяргей Маісееў, старшыня кіраваньня ХГА «Русь Триединая», рэдактар ​​газэты «Русь Триединая»ЗАЯВЛЕНИЕ [52]; ОБРАЩЕНИЕ [53].

Было выяўленае, што ў Нямеччыну на канфэрэнцыю [54], прысьвечаную Афону, зьбіраўся ехаць дэпутат Дзярждумы камуніст Сяргей Гаўрылаў [55] для ўдзелу ў круглым стале «Нравственный пример Афона и вызовы секулярного мира», Фралоў піша яму даклад «Служение афонского монашества и смыслы, идеалы и задачи служения Российской элиты». Фралоў выступае супраць сталінізму, за пахаваньне Леніна, аднак абслугоўвае вычварную дзяржсыстэму РФ, якая спалучае праваслаўе з камуністычнымі праявамі, культ ахвяраў і катаў.

Піша тэкст з засуджэньнем падтрымкі пратэстных настрояў некаторымі сьвятарамі РПЦ, актыўна яго рассылае – Говоря о болотном лобби в Русской Православной Церкви [56]. Але калі журналіст Раман Носікаў хоча яго апублікаваць, істотна перапрацоўвае – только так.2docx [57], хвалюецца, што яго адлучаць за ўцягненьні ў справы царквы, то бок усьведамляе амаральнасьць сваіх дзеяньняў і нават мажлівае за іх пакараньне.

У дампе Фралова за гэты пэрыяд маецца ліставаньне з пракуратурай, менавіта ён быў ініцыятарам крымінальнай справы супроць Pussy Riot, а таксама аўтарам шэрагу іншых рэзанансных заяваў у ворганы пракуратуры – што да «ўзнагароджаньня» Гундзяева срэбнай калошы, справа супроць Бялкоўскага і інш. Частку мерапрыемстваў ён праводзіў з ужо пазначаным вышэй Дзьмітрыем Царыёнавым.

У Інстытуце краінаў СНД Фралова перавялі з украінскага накірунку на добра знаёмы яму царкоўны, ён пачынае актыўна дапамагаць дзяржаўнай экспансіі РФ ва ўсе краіны, дзе ёсьць РПЦ: «благодаря Святейшему Патриарху Кириллу в Киргизии учреждена православная епархия во главе с еп. Феодосием, Киргизы, как минимум, северные, являются религиозно- неопределившимся народом. Поэтому православная миссия среди них является ключевым фактором возвращения Киргизии в пространставо «Большой России», Евразийского Союза. А такое возвращение необходимо, это аксиома».

Такім чынам 2012 год у жыцьці Кірылы Фралова адзначаны мноствам рэзанансных падзеяў – цкаваньне й крымінальны перасьлед Pussy Riot, правядзеньне маргіналізаваных мерапрыемстваў. Аднак уплыў ягоны ва Украіне значна скарацілася, кола кантактных асобаў за 2012 год не пашырылася, верагодна, таму гэты накірунак было перададзены іншым агентам. У наступных эпізодах будзе пададзеная інфармацыя з 2013 па 2016 гады,  якая раскрые сёньняшняе становішча й магчымы далейшы лёс Фралова.

Працяг будзе.


Матар’ялы былі пададзеныя хактывістамі Украінскага Кібэральянса на эксклюзыўнай падставе для аналізу й апрацаваньня. Супольнасьць InformNapalm ня мае адказнасьці за першакрыніцу і ейнае паходжаньне.

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Giordano Bruno.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын [58].

(CC BY 4.0 [59]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [60], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.