- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

ФСБ затрымала сваіх агентаў, выкрытых СБУ ў апэрацыі інсцэнаваньня тэрактаў у Расеі

17 студзеня 2018 г. расейская інфармацыйныя агенцыя РБК паведаміла [1], што ФСБ РФ затрымала Сяргея Сакалова – колішняга кіраўніка службы бясьпекі Барыса Беразоўскага. Сакалова й ягоных калегаў падазраюць у незаконным захоўваньні зброі й мажлівае датычнасьці да інсцэнаваньня тэрактаў.

Нагадаем, што ў верасьні 2017 году міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm апублікавала [2] эксклюзіўныя матар’ялы, у якіх былі пададзеныя падрабязнасьці пра адную зь няўдалых спэцаперацыяў расейскіх спэцслужбаў, публічна выкрытай падчас брыфінгу Службы Бясьпекі Украіны 17 жніўня 2017 году.

ФСБ задержала своих агентов, раскрытых СБУ на операции по инсценировке терактов в России

Супольнасьць InformNapalm таксама прааналізавала альгарытмы, якія выкарыстоўвалі расейскія агенты, каб выманіць ветэранаў АТА на тэрыторыю Расейскае Фэдэрацыі нібыта дзеля выкананьня высокааплатных кароткатэрміновых будаўнічых працаў.

Чытайце таксама: Архітэктары тэрактаў: дэталі правалу спэцапэрацыі ФСБ супроць Украіны [2]

Верагодна, значны інфармацыйны рэзананс вакол няўдалай спэцаперацыі стаўся прычынаю затрыманьня Сакалова й ягоных калегаў праз падазрэньне ў інсцэнаваньні тэрактаў у РФ. Раскрыцьцё структуры спрычынілася да ланцуговае рэакцыі, ва ўмовах якой неабходная ізаляцыя выканаўцаў.


Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 [3])

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук [4] / Твітэр [5] / Telegram [6]
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.