- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Генеральны сакратар НАТА: выведка і адкрытыя крыніцы пацвярджаюць агрэсію РФ

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг падчас эксклюзіўнага інтэрв’ю ў Брусэлі для “Укрінформ” пацвердзіў, што Расея пастаўляе баявікам на Данбас цяжкае і сучаснае ўзбраенне, у прыватнасці комплексы супрацьпаветранай абароны, артылерыю, танкі і сродкі кіравання. Ён падкрэсліў, што па дадзеных разведкі краін НАТА расейскія ўзброеныя сілы прысутнічаюць на тэрыторыі ўсходняй Украіны і ўздоўж украінска-расейскай мяжы.

Енс Столтэнберг таксама адзначыў, што дастаткова шмат інфармацыі па дзеяннях расейскіх сіл паступае і з адкрытых крыніц, але на пытанне пра колькасць ваенных РФ на ўсходзе Украіны генеральны сакратар НАТА не змог назваць канкрэтныя лічбы, тлумачачы гэта тым, што дадзеныя некалькі адрозніваюцца.

Чытайце па тэме: “Топ-10 доказаў удзелу РФ у вайне на Данбасе (Інфаграфіка)” [1]

Варта адзначыць, што на дадзены момант найбольш поўнай інфармацыяй па тыпах ваеннай тэхнікі, ўзбраенню, задзейнічаным падраздзяленням ВС РФ на Данбасе і ў непасрэднай блізкасці да межаў Украіны размяшчае валанцёрская каманда InformNapalm.org. У архівах публікацый нашага сайта вы можаце знайсці унікальныя расследаваньня на аснове асабістай інфармацыі, размешчанай расейскімі вайскоўцамі ў профілях сацыяльных сетак. Таксама пры ідэнтыфікацыі тэхнікі былі выкарыстаныя фота і відэаматэрыялы, якія размяшчаліся самімі баявікамі.

Інфаграфіка InformNapalm.org

InformNapalm

Пераклад Кацярыны Катэнка [2]