InformNapalm.org (Беларуская)

Героі Украіны: Юрый Вясельскі з перабітымі нагамі вывеў БТР з-пад абстрэлу

20-гадовы дэсантнік Юрый Вясельскі з Жытоміра служыў у 95-й асобнай аэрамабільнай брыгадзе. 22 чэрвеня атрымаў цяжкае раненне ў зоне АТА. Лекары ўжо ампутавалі Юрыю правую нагу. Ён мае патрэбу ў тэрміновым лікаванні за мяжой, што дасць магчымасць устанавіць пратэз і выратаваць левую ніжнюю канечнасць. Пра гэта інфармуе Валанцёрская сотня ў Фэйсбуце.

Для лікавання Юрыя за мяжой сям’я павінна сабраць больш за 100 тысяч еўра.

“22 чэрвеня ён разам з байцамі чацвёртай роты 95-й паветрана-дэсантнай брыгады калонай суправаджаў баявую тэхніку, калі на іх быў здзейснены напад. БТР, якім кіраваў Юрый, першым прыняў удар з РПГ, які прабіў машыну наскрозь. Юрый змог вывесці БТР з зоны абстрэлу, чым выратаваў сваё жыццё і жыццё баявых таварышаў”, — гаворыцца ў паведамленні.

Сям’я самастойна сабраць грошы на лікаванне не мае магчымасці, таму звяртаецца да ўсіх неабыякавых людзей за дапамогай. Бацька Юрыя таксама вайсковец. Ён зараз у зоне антытэрарыстычныя аперацыі. Маці — выхавальніца у дзіцячым садзіку. Пасля двух аперацый на сэрцы даглядае за сынам у шпіталі. У сям’і яшчэ двое дзяцей — школьнікаў.

Рэквізіты для дапамогі:
Нумар карты ў ПрыватБанке 5168 7420 1198 0574 (на імя маці Юрыя – Косава Аксаны Сцяпанаўны)

Крыніца.

Пераклад Кацярыны Катэнка

English: Heroes of Ukraine: Yuri Veselskyi with Broken Legs Drives Armored Vehicle Away from Shellfire
Français: Héros de l’Ukraine : Youriy Vesselskiy avec les jambes brisées a réussi à évacuer son char de la zone de tirs

Exit mobile version