- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Google Earth раскрывае таямніцы трафейнай тэхнікі тэрарыстаў

У жніўні 2014 году было шмат размоваў пра расейскую «гуманітарную дапамогу» Данбасу, які сэпаратысты «абараняюць» ад украінскіх жаўнераў. Супроць волі Украіны, якая недвухсэнсоўна выказалася супроць такіх «гуманітарных канвояў», на Данбас пацягнуліся канвоі аб’ёмных грузавікоў, пра зьмесціва якіх можна было толькі здагадвацца. Зрэшты, InformNapalm аднойчы ўжо падаваў пераканаўчыя доказы таго, хто менавіта суправаджае падобныя «гумканвоі» пад выглядам МНС [1]. Менавіта тады, напрыканцы жніўня 2014 году, адбыўся пералом сытуацыі на карысьць «сэпаратыстаў», якія нечакана займелі вялікую колькасьць сучаснае зброі й тэхнікі, нібыта трафейнай.

Але «гуманітарнымі канвоямі» справа не абмежавалася. У гэтым расьледаваньні мы падаем фотадоказы канцэнтраваньня Расеяй тэхнікі ля самай мяжы з Украінаю, калёны якой потым заходзілі ўглыб Украіны, забясьпечваючы неабходны пералом сытуацыі на карысьць так званых «сэпаратыстаў», або больш слушна – на карысьць Расейскае Фэдэрацыі.

Для гэтага мы падаем аналіз здымкаў сэрвісу GoogleEarth з украінска-расейскае мяжы напачатку верасьня 2014 году.

На спадарожнікавым здымку сэрвісу GoogleEarth, датаваным 04.09.2014 г., маркерамі пазначанае мейсца знаходжаньня вайсковай тэхнікі на тэрыторыі РФ ля самай украінскай мяжы і памежнага пункту ДАПП “Марынаўка”. За “пасадкамі” зафіксаваныя дваццаць чатыры адзінкі тэхнікі. Жоўтай лініяй пазначаная дзяржаўная мяжа.

Selection_271 Ніжэй пададзеныя павялічаныя скрыншоты пазначаных маркерамі зонаў C, D, E, F, G, H. Каб павялічыць націсьніце на абранае фота.

Selection_277 [2]Selection_276 [3]Selection_275 [4]Selection_274 [5]Selection_273 [6]Selection_272 [7]

 

 

 

 

 

 

 

 

Нагадаю, што да верасьня 2014 году КПП “Марынаўка”, таксама стратэгічная вышыня «Брава» на поўначы, якую некалькі месяцаў утрымлівалі падразьдзяленьні 79-ай ААЭМБр ЗСУ, былі захопленыя расейска-тэрарыстычнымі войскамі.

Характэрна, што сэрвіс GoogleEarth захоўвае ў архіве здымак, датаваны 05.09.2014 г., які, меркавана, быў зроблены на наступны дзень пасля пазначанага вышэй спадарожнікавага здымку. У ім у пункце А (47°52’6.88″N  38°51’18.66″E) мы можам пабачыць калёну зь дзесяці адзінак вайсковай тэхнікі, якая збочыла ў кірунку на паўночны захад ад КПП “Марынаўка” і рухаецца ўглыб тэрыторыі Украіны. Меркавана, у калёне рухаецца адзін вайсковы грузавік і восем баявых машынаў, дзявятая машына, цалкам мажліва, знаходзіцца ў дазоры і прыкрывае прасоўваньне калёны. Дарэчы, падобная структурная адзінка, як мотастралковая рота, складаецца зь дзевяці або дзесяці баявых машынаў (дзесяць у тым выпадку, калі камандыр роты мае вылучаную ББМ). Дваццаць чатыры адзінкі тэхнікі з пунктаў C, D, E, F, G, H зараз сканцэнтраваныя побач з пунктам B (47°51’54.59″N 38°52’36.39″E), але на здымку мы ўжо назіраем сямнаццаць адзінак.

Selection_278 [8]

Selection_279 [9]

Selection_280 [10]

Варта зазначыць, што тэхніка на спадарожнікавых здымках, датаваных 04 і 05 верасьня, як на тэрыторыі РФ, гэтак і калёны на тэрыторыі Украіны, зьяўляецца візуальна ідэнтычнай.

Selection_281 [11]Такім чынам, мы чарговага разу падалі доказы таго, што мітычная «трафейная» тэхніка тэрарыстаў на Данбасе, мела (і мае да гэтага часу) цалкам вызначанае паходжаньне. Зрэшты, той факт, што Расейская Фэдэрацыя зьяўляецца дастаўніком тэрору ўжо даўно ня ёсьць навіною, калі ўзгадаць гісторыю суседніх зь ёю краінаў напрацягу апошніх 24 гадоў…

Нагадаем, што азнаёміцца ​​з доказавай факталягічнай базай дадзеных расьледаваньняў InformNapalm што да ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне больш чымся 60 вайсковых падразьдзяленьняў ЗС РФ, вы можаце праз спасылку: http://bit.ly/RussianPresence [12].

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm Міхаіл Кузьняцоў [13].

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын [14].

(CC BY 4.0 [15]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [16], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Мы заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!