- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Горлаўка: знойдзеныя РСЗВ, САУ, танкі і мейсцы іхнага скопішча

Каманда Informnapalm.org зьдзейсьніла чарговае расьледаваньне ў ідэнтыфікацыі мейсцаў скопішча расейскай вайсковай тэхнікі ў горадзе Горлаўцы.

У профілях сацсетак расейскіх баявікоў былі выяўленыя фатаздымкі, якія зафіксавалі разнастайную расейскую вайсковую тэхніку (РСЗВ “Град”, САУ, танкі) на вайсковым палігоне паблізу н.п. Карла-Марксава, які месьціцца паміж Горлаўкай і Енакіевам, таксама былі зафіксаваныя САУ “Гвазьдзіка”, якія схаваныя ў прамысловым памяшканьні і выяўленая адная з базаў расейскай арміі на тэрыторыі “Енакіеўскае агульнаадукацыйнае школы сацыяльнае рэабілітацыі I-III ступеняў” (далей Інтэрнат).

6 жніўня 2015 году Юры Касьянаў на сваёй старонцы [1] у Facebook апублікаваў некалькі здымкаў з бесьпілётніка “АРМІІ SOS” з камэнтаром: “Палігон рашыстаў/калабарацыяністаў пад Карла-Марксавам. Тут рэгулярна трэнуюцца бандфармаваньні так званай “днр”. Сёньня ўдзень мы “прысутнічалі” на практычных стрэльбах танкавае роты. Падобны палігон – далёка не адзіны.”

Дзякуючы OSINT-выведцы, да гэтых здымкаў з бесьпілётніка, мы дадаем фатаздымкі расейскай тэхнікі з гэтага палігону, якія зрабілі самі расейскія баявікі ў розны час.

Адразу зазначым, што самаходная артылерыйская ўстаноўка “Гвазьдзіка” з нумарам “514” неаднаразова была заўважаная ў цэнтры Горлаўцы на розных сьвяткаваньнях, то бок САУ з пяцісотай нумарацыяй стала знаходзяцца ў раёне Горлаўцы.

На першым фота – гэта 2 жніўня, цэнтар места, на другім – парад 9 траўня 2015 году ў Енакіеве.

25Fq6MfIjuk-1024x768_cr [3] rSIW7G46Y0k [4]

На чэрвеньскіх фота Лёхі Лаўроненкі зафіксаваныя САУ “Гвазьдзіка”, РСЗВ “Град” і іншая расейская вайсковая тэхніка, якая стаіць на гэтым палігоне (мейсца пазначанае памаранчавым квадратам на скрыншоце мапы ніжэй).

На адным з фатаздымкаў удалечыні, на даляглядзе, можна пабачыць капёр і тэрыконы шахты “Чырвоны Прафінтэрн” [5] (пазначаная чырвоным квадратам на скрыншоце).

2015-08-23_181755-карта [6]

 

 

2015-08-25_124351 [8] [9]2015-08-25_1241392015-08-25_124200 [9]

 

 

Бальшыня цікавых профіляў сацсетак расейскіх баявікоў патрапілі ў базу цэнтра “Міратворац”. (Напрыклад, Чарнамеза Мікалай [11] і Вяльшын Ганібал [12])

Далей фатаздымкі зь іхных профіляў і іхных сяброў-таварышаў у службе.

2015-08-26_102548 [13] 2015-08-25_193731 [14]

 

На фатаздымку ніжэй можна пабачыць лічбу “3” у ромбе, якая нанесеная на незацерты арыгінальны нумар расейскай САУ “441”.

2015-08-26_102408 [14] 2015-08-25_191444 [15] chernomeza-nikolay666 [16]

 

26 жніўня 2015 году расейскі баявік Вяльшын Саід Ганіевіч [17] у сваім профілі апублікаваў [18]некалькі новых фота, на якіх зафіксаваныя расейскія танкі.

2015-08-26_103043 [19] 2015-08-26_102927 [20]


 

Пра расейскую базу на тэрыторыі інтэрнату [21].

2015-08-25_135138-карта-интернат!!!2 [22]

2015-08-25_123931 [23] 2015-08-25_124010 [24] 2015-08-25_124055 [25]

2015-08-25_123428 [25]

 


 

Дакладнае мейсцазнаходжаньне прамысловага памяшканьня, ў якім зафіксаваныя САУ “Гвазьдзіка” выявіць не ўдалося. Але гэтае памяшканьне – гэта сталае мейсца, дзе стаяць гэтыя САУ, пра гэта нам кажуць фатаздымкі, якія былі зробленыя ў розны час, асабліва фота з 2 лютага 2015 году.

2015-08-25_193040 [26]

2015-08-25_190437 [27] 2015-08-25_191248 [28]

2015-08-25_191318 [29] 2015-08-25_191729 [30] 2015-08-25_191802 [31] 2015-08-25_192307 [32] 2015-08-25_192412 [33] 2015-08-25_192434 [34]

 

Матар’ял падрыхтаваў @BuTaJIu4eK [35] адмыслова для InformNapalm.org. Падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Пераклад на беларускую мову – Дзяніс Івашын [36]