InformNapalm.org (Беларуская)

«Грамадзянская абарона» гораду Харытан падала доказы таго, што ВКС РФ бамбуе мірнае насельніцтва Сірыі

У рэдакцыю Міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm прыйшоў чарговы ліст ад нашых чытачоў у Сірыі. У матар’ялах лісту былі пададзеныя відэадоказы бамбаваньня мірных жыхароў з боку ВКС Расеі. Мясцовыя жыхары і актывісты “Грамадзянскае абароны” гораду Харытан без перабольшваньняў прадэманстравалі факты, якія не апублікуюць расейскія СМІ. InformNapalm запрашае міжнародную супольнасьць азнаёміцца ​​з адваротным і сапраўдным бокам гэтай вайны.


Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm засуджае тэрарызм у любых ягоных праявах. На сёньняшні дзень Расейская Фэдэрацыя выступае ў ролі дзяржавы-спонсара і арганізатара сусьветнага тэрарызму. Мы маем магчымасьць назіраць і аналізаваць дзеяньні РФ на прыкладзе Украіны, Сірыі і іншых краінаў. За хлусьнёю пра “імкненьне да міру”, узведзенай у ранг дзяржаўнай палітыкі, хаваюцца рэальныя дзеяньні. Менавіта за забойства сотняў мірных жыхароў мы працягваем публікаваць дадзеныя афіцэраў ВКС РФ і расейскіх вайскоўцаў, зафіксаваных у Сірыі падчас выкананьня злачынных загадаў Крамлю. За час інтэрвэнцыі ў Грузыю, анэксыі Крыма і арганізацыі вайны на Данбасе, кіраўніцтва РФ страціла ўсе ліміты даверу. На сёньняшні дзень любыя, нават агучаныя на самым высокім дыпляматычным узроўні, словы прадстаўнікоў Масквы зьяўляюцца пустым гукам і маюць ставіцца пад сумнеў і праверацца шматлікімі фактамі.

Чытайце таксама: “Вайна ў Сірыі: бамбоўцы далёкасяжнай авіяцыі ВКС РФ і “заблукалыя ракеты“.

Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Exit mobile version