InformNapalm.org (Беларуская)

Грузінскае сьмецьце

З набліжэньнем парляманцкіх выбараў у Грузіі, якія прызначаныя на кастрычнік 2016 году, грузінская грамадзкасьць стае сьведкам цікавых падзеяў, у тым ліку празьмернай актывізацыі мясцовых адэптаў “русского мира”, а таксама самалюстрацыі тых прарасейскіх сілаў, якія да пэўнага часу знаходзіліся ў ценю. У гэтым аглядзе наўмысна не падаецца ўвесь спэктар палітычных партыяў Грузіі, якія маюць парляманцкія амбіцыі, але асьвятляюцца тыя палітычныя сілы, а таксама іхныя памагатыя – аб’яднаньні – якія зьяўляюцца фаварытамі і гадаванцамі Крамля.

Пасьля апошніх парляманцкіх выбараў увосень 2012 году ўнутрыпалітычнае становішча ў Грузіі істотна зьмянілася. Большасьць у парляманце мае кааліцыя «Грузінская мара», якая аб’ядноўвае асобныя постаці й партыі-антыподы, якія выступілі адзіным фронтам супроць праўладнай партыі «Нацыянальны рух». Новая парляманцкая большасьць, якая прыйшла да ўлады, абвесьціла амністыю, пад якую патрапілі ня толькі тысячы крымінальных элемэнтаў, але й людзі, якія адбываюць тэрмін за дзяржаўную здраду і шпіянаж для Расеі. Была абвешчаная палітыка наладжваньня стасункаў з РФ, якая на працягу 4 гадоў, нягледзячы на ўсе спробы канструктыўнага дыялёгу (з улікам галоўных прынцыпаў сувэрэнітэту й цэласьці Грузіі), ня мела аніякіх станоўчых вынікаў. Расея па-ранейшаму застаецца краінай-акупантам, якая кантралюе два рэгіёны Грузіі, і працягвае зьдзяйсьняць паўзучую акупацыю, усталёўвае нейкія новыя «межы», захоплівае ўсё новыя землі, падзяляе вёскі й сем’і, выкрадае і забівае мірных грамадзянаў Грузіі.

На фоне палітыкі «замірэньня» заўважна ўзмацнілася актыўнасьць расейскай прапаганды, прарасейскіх арганізацыяў і прыхільнікаў «русского мира», якія існуюць у выглядзе шэрагу палітычных і няўрадавых арганізацыяў, сярод якіх варта вылучыць пададзеныя ніжэй.

З парляманцкіх сілаў:

Зь непарляманцкіх сілаў:

Апроч пералічаных партыяў і аб’яднаньняў, гатовых лізаць Спаскую вежу Крамля, ёсьць і іншыя, менш амбіцыйныя сілы, але з выразным расейскім акцэнтам. Перадусім, гэта мясцовы фаварыт Дугіна, клоўн Арчыл Чкаідзэ, лідэр аб’яднаньня «Эўразійскі выбар», і «сацыяліст» Валеры Кварацхелія, які наконадні знайшоў новых “дабрадзеяў” з Максвы і прымаў гасьцей з РФ, у тым ліку дэпутата Дзярждумы Уладзімера Сімагіна ад КПРФ.

Таксама сьлед зьвяртаць увагу на няўрадавыя арганізацыі мясцовай расейскай дыяспары, дзейнасьць якіх апошнім часам вельмі актывізавалася. Умоўным цэнтрам расейскай культуры ў Тбілісі зьяўляецца Грыбаедаўскі тэатар, якім кіруе Мікалай Сьвянціцкі. Тэатар жыве сваім жыцьцём, там жа знаходзіцца офіс прадстаўніцтва РІА «Новости», у якім адбываюцца час ад часу прэс-канфэрэнцыі рознага кшталту маргіналаў – таго ж Чкаідзэ з сваім «Эўразійскім выбарам» і «Грамадзтва Іраклія 2».

Праз паглыбленае вывучэньне сытуацыі вынікае, што заслужаны дзяяч мастацтваў РФ, прэзыдэнт Міжнароднага культурна-асьветніцкага саюзу «Русский клуб» (рас.), кавалер Ордэна Дружбы (без банту) Сьвянціцкі зьяўляецца таксама чальцом прэзыдыюма “Международного совета российских соотечественников” (рас.) – “МСРС”. Дарэчы, апроч Сьвянціцкага, да гэтай падрыўной арганізацыі (якуе куруе МЗС РФ) маюць дачыненне як мінімум два кліенты сайту «Міратворац», які насычае базау дзадзеных шкоднікаў ў міжнародным маштабе. Гаворка пра старшыню прэзыдыюма “МСРС” Вадзіма Калесьнічэнку і пра ягонага намесьніка Сяргея Цакова.

Асобна сьлед вылучыць «Союз русской молодёжи Грузии» і «Центр правовой защиты российских соотечественников Грузии» (ЦПЗРСГ, рас.) – дзьве арганізацыі з аднолькавай эмблемай і адным кіраўніком, Аляксандрам Бежанцавым, маці якога ачольвае шэраг мясцовых і міжнародных аб’яднаньняў дыяспары. Наўпрост сямейны падрад, які афіцыйна фінансуе Расея.

Праэкт “ЦПЗРСГ” створаны і рэалізуецца пры садзейнічаньні «Фонда поддержки и защиты прав российских соотечественников, проживающих за рубежом» (рас.). Сам фонд створаны МЗС Расеі: Лаўроў Сяргей Віктаравіч – старшыня апякунскае рады; Карасін Рыгор Барысавіч, статс-сакратар, старшыня рады, кіраўнік рады Фонда. Некаторыя праэкты ЦПЗ фінансуе фонд “Русский мир“, зь якім зьвязаныя ўжо згаданыя С. Лаўроў, А. Фурсенка і іншыя.
Згодна з актыўнасьцю і сытасьцю Бежанцава, як і ягонага няўтомнага зброяносца Дзьмітрыя Брэгвадзэ, можна меркаваць, што МЗС РФ іх някепска «гадуе» (а можа і ня толькі МЗС). Бежанцаў досыць часта бывае ў Расеі, таксама любіць папазаваць перад камэрамі ў кампаніі з кіраўніком Сэкцыі інтарэсаў РФ пры амбасадзе Швайцарыі ў Грузіі Вадзімам Гарэлавым. Расейскі дыплямат не прамінае аніводнага шанцу і бывае на ўсіх мерапрыемствах, арганізаваных як арганізацыямі Бежанцава, гэтак і іншымі расейскімі аб’яднаньнямі.

Зьлева направа: Дзьмітры Брэгвадзэ і Аляксандар Бежанцаў (СРМГ / ЦПЗРСГ), Вадзім Гарэлаў (МЗС РФ)


Сярод нядаўна створаных расейскіх арганізацыяў Грузіі варта згадаць «Координационный совет организаций российских соотечественников в Грузии» (“КСОРСГ”), старшынёю якога зьяўляецца нейкі Георгі Томаш.
Ягоныя сябры – вышэйпералічаныя НДА. “КСОРСГ” вядомы праз свае канфэрэнцыі, якія пачынаюцца зь гімнам Расеі, сьвяткаваньнем Дня Расеі і г.д. Частыя госьці мерапрыемстваў – Аляксандар Бежанцаў, Вадзім Гарэлаў, таксама апошнім часам праяўляе асаблівую актыўнасьць нейкая Ліка Захарава і Міхаіл Тацевосаў, які перайшлі з “Саюзу армянаў” да больш сытнай кармушцы.

Апроч гэтага неабходна зазначыць, што мясцовыя расейскія арганізацыі цалкам абстрагаваліся ад грамадзянска-грамадзкага сэктара Грузіі і ня маюць асаблівага жаданьня ўдзельнічаць у грамадзкім жыцьці. Яны практычна цалкам ігнаруюць такія памятныя даты, як 9 красавіка (расстрэл мірнай дэманстрацыі ў Тбілісі ў 1989 годзе), 26 траўня (Дзень Незалежнасьці) і інш. Вядома ж, няма аніякае гаворкі пра іхны ўдзел у акцыях пратэсту супроць паўзучай расейскай акупацыі, выкраданьняў і забойстваў людзей. Усё гэта вельмі змрочна выглядае на фоне пастоў, у якіх стрыкацяць трыкалёры краіны-агрэсара, і гутарак пра сяброўства і «народнаю дыпляматыю». Пры гэтым большасьць чальцоў гэтых арганізацыяў – жыхары і грамадзяне Грузіі.
Асаблівую ўвагу трэба надаваць і Грузінскай праваслаўнай царкве – ГПЦ, якая мае значны ўплыў на грамадзкасьць. Ня ёсьць навіною тое, што сярод сьвятароў маецца шмат прыхільнікаў сяброўства з «аднаверцамі-праваслаўнымі», ці больш дакладна – з Расеяй. Некаторыя прадстаўнікі ГПЦ адкрыта правяшчаюць нянавісьць да ўсяго заходняга, услаўляюць падчас гэтага Расею і распавядаюць пра неабходнасьць сяброўства народаў. Яны пэўна выходзяць за межы сваёй кампэтэнцыі і зьдзяйсьняюць непрыхаваныя правакацыі. Прыклады – нядаўні выпадак з зрывам міжнароднага рок-фэсту або навіна пра спробу захопу тэрыторыі, якая належыць Сачхерскаму вайсковаму цэнтру горна-выратавальнай падрыхтоўкі. Некаторыя кансэрватары-сьвятары не цураюцца нават фатаграфаваньня з прадстаўнікамі МЗС краіны-акупанта.

Зьлева направа: Вадзім Гарэлаў (МЗС РФ), мітрапаліт Серафім (Баржоска-Бакурыянская эпархія), Мікалай Сьвянціцкі («Русский клуб»).


Увесь пададзены вышэй фон забясьпечваецца дзякуючы бесперашкоднай і адкрытай працы расейскай прапаганды ў Грузіі. Гэта і расейскія тэлеканалы, трансьляцыя якіх адбываецца ў кабельных сетках, і мясцовыя аднакамэрныя студыйныя каналы тыпу «Аб’ектыў», і СМІ накшталт выданьня «Сакінформ», якія прасоўваюць расейскую пазыцыю і асьвятляюць падзеі ў патрэбным для РФ рэчышчы.
Вядома, якую ролю мела расейская прапаганда ва Украіне. Асноўны пасыл – “адраджэньне фашызму, нацысты, забарона расейскай мовы”. Вынікам сталася падрыхтаваная глеба для наўпроставай агрэсіі да суседняй дзяржавы.

Што ж адбываецца ў Грузіі? У Тбілісі зьявіліся малаколькасныя ўльтранацыяналістычныя групы, футбольныя фанаты і іншае – трэнд моды, так бы мовіць. Іх зусім няшмат і ў грамадзкім жыцьці гэтыя групы ня маюць вялікае ролі. Але для расейскіх СМІ і гэтага было дастаткова, каб быць падставай для перабольшваньняў, перакручваньня і падмены фактаў. Для тыповай “кісялёўшчыны” уся моц у назове матар’ялу. Так, пасьля гучнага здарэньня ў вегэтарыянскай кавярні расейскія інфармацыйныя выданьні падавалі матар’ял наўпрост з назовам: «Мясоеды-неонацисты закидали шашлыками посетителей веганского кафе в Тбилиси». Было высьветленае, што нацыяналісты ня мелі аніякага дачыненьня да гэтага інцыдэнту, але хіба пра гэта напішуць тыя ж РІА «Новости»? Расейская прапаганда, якая ўчапілася за гэтае здарэньне, пачала заўзята прыпісваць гэтым групам лёзунгі а-ля «Грузія для грузінаў», пры гэтым наўмысна перакруціла іхны фактычны сэнс: «Грузіны для Грузіі!» і «Слава Грузіі – сьмерць ворагам!», а ў арыгінале – проста: «Слава Грузіі!».

У выніку падобнай інфармацыйнай палітыкі й прапаганды гэтыя навіны ня толькі ўзьдзейнічаюць на жыхароў суседняй краіны, але й матывуюць мясцовых маргіналаў больш шчыра і самааддана пакланяцца «русскому миру» і  змагацца з мітычным фашызмам у Грузіі.

Звычайна за такім памерам тэксту маюць быць пададзеныя ВЫСНОВЫ, але тут яны відавочна залішнія. Расклад прарасейскіх сілаў і адэптаў “русского мира” у Грузіі відавочныя, але да выбараў у нас яшчэ дастаткова часу, каб «грузінскае сьмецьце» увабрала ў сябе як мага больш лайна, якое падлягае неадкладнаму і збытнаму змываньню.

Аўтар агляду Андрiй Вачнадзэ, адмыслова для InformNapalm.


На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

 (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

Exit mobile version