- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Хакеры і OSINT-аналітыкі раскрылі падрабязнасьці гібрыднае гісторыі вайскоўца ЗС Расеі

Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае сэрыю публікацыяў на падставе аналізу дадзеных, здабытых украінскай хакерскай групай Falcons Flame (#FF) [1] з паштовага ліставаньня тэрарыстаў і іхных расейскіх куратараў. Хакеры і OSINT-аналітыкі падаюць сьведчаньні пра чарговага пуцінскага «гібрыднага шахтара».

Больш падрабязна пра маштабы хакерскай апэрацыі чытайце ў матар’яле: «Чаму гарыць МА РФ. InformNapalm анансуе сэрыю публікацыяў на падставе ўцечкі дадзеных [2]».

Адзін зь лістоў, знойдзеных у паштовай скрыні СДД ( «Саюза Добраахвотнікаў Данбаса») мае такую ​​інфармацыю (пакідаем у арыгінале):

«Андрей Литвинов – сержант взвода разведки 1-й роты батальона «Леший».
6 сентября 2014 года при проведении зачистки позиций противника получил множественные ранения от разрыва противопехотной мины! Награжден почетным знаком «Битва за Луганск». Полученные травмы говорят сами за себя: проникающее ранение позвоночника, ушиб спинного мозга II–III степени, проникающее осколочное ранение грудной клетки слева с повреждением нижней доли левого легкого, тотальный гемопневмоторакс, ушиб левого легкого, открытый перелом левой локтевой кости, открытый оскольчатый перелом II–III пястных костей левой кисти, осколочное ранение мягких тканей правой нижней конечности, травматический, геморрагический, спинальный шок III степени. РЕЗУЛЬТАТ – полный паралич ниже грудного отдела, пролежни, свищи в районе поясничного отдела. Андрей находится дома, на домашнем лечении, с семьей живет на пенсию в 10 тысяч рублей, часть средств уходит на медикаменты для Андрея. Нужна помощь специалистов, помощь в реабилитации и лечении».

Да ліста былі дададзеныя скан-копіі наступных дакумантаў:

Пашпарт грамадзяніна РФ Літвінава Андрэя Вячаслававіча, дата нараджэньня –  27.12.1987 г., нумар 80 12 676902, выдадзены 28.01.2013 г.:

паспорт [3]

Страхавое пасьведчаньне абавязковага пэнсійнага страхаваньня РФ, нумар 128-245-824 64:

страховое [4]

Выпіс з загаду камандыра батальёну «Лешы» тэрарыстычнай арганізацыі «ЛНР»:

выписка из приказа [5]

Выпіс зь  гісторыі захворваньня №14416, выдадзены 11.09.2014 г. Луганскай абласной клінічнай больніцай:

эпикриз луганск

Перавадны эпікрыз з 13.09.2014 г., выдадзены ФГКУ “1602 вайсковы клінічны шпіталь МА РФ у горадзе Растове-на-Доне. Сьлед зьвярнуць увагу на наступную інфармацыю з гэтага дакуманту (пакідаем у арыгінале):

«Со слов пострадавшего, 06.09.2014 получил ранение при невыясненных обстоятельствах. На месте травмы оказана само- и взаимная помощь. Доставлен в Луганскую клиническую больницу. По распоряжению медицинской службы ЮВО санитарным транспортом эвакуирован в 1602-й ВГК

эпикриз ростов [6]

Падаем таксама выпісны эпікрыз з 27.11.2014 г., нумар 44696, выдадзены Клінікай вайскова-палявой хірургіі вайскова-мэдычнай акадэміі імя Кірава, г. Санкт-Пецярбург. Цікава тое, што Літвінаў з гэтым дакумантам фігуруе як цывільны пэрсанал МА РФ, хаця ў растоўскім вайсковым шпіталі, ён быў пазначаны як «іншы».

эпикриз ВМА 1 [7]

эпикриз ВМА 2 [8]

Калі вышэйпададзеныя дакуманты даюць дакладнае разуменне дзе й калі быў паранены Літвінаў, то інфармацыя пра ягоны статус падчас і пасьля атрыманьня параненьня няўцямная. У луганскім шпіталі ён звычайны грамадзянін РФ, у растоўскім ужо «іншы», а ў ВМА раптам набывае статус «цывільнага пэрсаналу МА РФ». Каб высьветліць «who is Mr.» Літвінаў, валянтэры InformNapalm зьдзейсьнілі дадатковую выведку адкрытых крыніцаў (OSINT), выявілі профіль Літвінава [9] (фотаальбом [10], кантакты [11]) у сацыяльным сеціве. Удалося вызначыць наступнае:

Літвінаў навучаўся у вайсковай ВНУ, пра гэта сьведчаць ягоныя фатаздымкі у форме курсанта, а сьпіс [12] сяброў з пазначэньнем «сябры ў ВНУ» падказвае, што навучаўся ён у Екатэрынбургскай вышэйшай артылерыйскай каманднай вучэльні, якая ў 2011 годзе спыніла свае існаваньне, а ейныя курсанты былі пераведзеныя ў іншыя навучальныя ўстановы Міністэрства абароны.

Selection_106 [13]

Selection_103 [14]

 

Selection_102 [15]Selection_100 [16]

Selection_101 [17]

Згодна з датай нараджэньня Літвінава – 24.12.1987 г., 18 гадоў яму было напрыканцы 2005 г., з гэтага вынікае, што ў вайсковую ВНУ ён паступіў улетку 2006 г. і скончыў яе празь 5 гадоў, улетку 2011 г. Пасьля выпуску на абавязковай падставе з МА РФ мае быць падпісаны кантракт на тры альбо на пяць гадоў. Калі Літвінаў падпісаў кантракт на 3 гады і вырашыў не працягваць службу ў ЗС РФ, то ў верасьні 2014 г. ён ваяваў ва Украіне ўжо як найміт і тэрарыст. Але, як сьведчаць дакуманты вышэй, эвакуацыю параненага Літвінава з Луганска ў Растоў зьдзяйсьняў вайсковы шпіталь МА РФ, а наступнае лекаваньне адбывалася ў адной з самых вядомых мэдычных установаў МА РФ. Малаверагодна, каб у гэтай установе лекавалі найміта, якому пагражае артыкул крымінальнага кодэксу Расейскай Фэдэрацыі.

Чытайце таксама: «Мэдычныя паслугі для VIP наймітаў Расеі. Ліставаньне, дакуманты, ідэнтыфікацыя баявікоў [18]».

13.10.2014 г. у фотаальбоме Літвінава быў выкладзены фатаздымак, у якім ён пазуе ля хвасту маршавага рухавіка рэактыўнага снараду. Мяркуючы з зафіксаванай расьліннасьці, фатаздымак зроблены напрыканцы лета. Літвінаў узброены снайпэрскай вінтоўкай СВД і пісталетам ПМ. У павялічаным фота з гэтага ж мейсца ў альбоме Літвінава маецца геатэг: H-21, Луганск, Украіна.

Selection_104

232

З усіх сабраных дадзеных вынікае наступнае:

Меркавана, падчас параненьня Літвінаў быў кадравым расейскім вайскоўцам і быў прыкамандыраваны да НЗФ для выкананьня задачаў у выведцы і карэктаваньні артылерыйскіх удараў па ўкраінскіх падразьдзяленьнях. Але лёс «гібрыды шахтар» меў нешчасьлівы і ў выніку ён апынуўся на інвалідным вазку з пэнсіяй 10 тысячаў рублёў на месяц. Затое цяпер на ягоных грудзёх красуюць два мэдалі ў выніку агрэсіі супроць суседняй краіны.

Selection_105 [19]

У базе дадзеных Цэнтра «Міратворац» пра Андрэя Літвінава маецца і іншая інфармацыя для журналістаў, якія зьбіраюць гісторыі гібрыднае вайны РФ супроць Украіны, менавіта адрэса і тэлефон Андрэя Літвінава. Вядома, што колішні вайсковец жыве ў Рэспубліцы Башкартастан, г. Бірск, вул. Леніна 61а, кв. 13. Тэлефон: +79178011893.

Чытайце таксама: «Расея дае візы для тэрору ва Украіне: уцечка пашпартных дадзеных наймітаў [20]».

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm Міхаіл Кузьняцоў [21] на падставе перададзеных дадзеных хакерскай групай FalconsFlame [22].

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын [23].

(CC BY 4.0 [24]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [25], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Азнаёміцца ​​з факталягічнай доказавай базай дадзеных расьледаваньняў InformNapalm што да ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне больш чымся 60 вайсковых падразьдзяленьняў ЗС РФ можна праз спасылку http://bit.ly/RussianPresence [26].

Мы заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!