InformNapalm.org (Беларуская)

Хакеры «спалілі» спэцназаўца ФСВП Расеі. Відэа (18+)

Ананімная хакерская група #FF (Falcons Flame) перадала для вывучэньня супольнасьці InformNapalm масыў інфармацыі, выняты з тэлефону супрацоўніка расейскай Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў (ФСВП). Як распавялі ананімныя хакеры, дадзеныя былі вынятыя з тэлефону маркі Samsung GT-I9100 апэратару “Мегафон” (Растоўская вобласьць) з нумарам +79381051857.

Vimeo:

Атрыманая інфармацыя каштоўная праз тое, што большасць фатаздымкаў, вынятых з тэлефону супрацоўніка ФСВП, утрымліваюць поўныя EXIF-дадзеныя, у тым ліку дакладнае пазначэньне даты стварэньня фота. Апроч гэтага былі пададзеныя відэа, сфільмаваныя супрацоўнікам аддзела спэцыяльнага прызначэньня «Мангуст» ГУФСВП Расеі ў Растоўскае вобласьці, які неаднаразова прыязджаў у кароткатэрміновыя камандыроўкі для ўдзелу ў баявых дзеяньнях на Данбасе.

Усе фота й відэа таксама былі перададзеныя сілавым структурам Украіны і супрацоўнікам Цэнтра вывучэньня азнакаў злачынстваў супроць нацыянальнае бясьпекі Украіны «Міратворац».

Хакерская група #FF (Falcons Flame) паведаміла, што таксама зьдзейсьніла апэрацыю ў вызначэньні сапраўдных асабістых дадзеных аб’екта, якія былі пацьверджаныя дзякуючы перахопу інфармацыі пра паштовы перавод.

Адметным ёсць тое, што на сваёй сацыяльнай старонцы супрацоўнік ФСВП, ваюючы на ​​Данбасе, спрабуе схаваць сваю асобу праз рэтушаваньне аблічча і сталую зьмену прозьвішчаў. Але прага “сэлфі” і жаданьне «увечніць» свае злачынствы згулялі зь ім злы жарт і дадзеныя ўсё адно патрапілі ў адкрыты доступ.

Падчас зьдзяйсьненя аналізу атрыманых дадзеных і правядзеньня дадатковага маніторынгу інфармацыі было вызначанае, што ўладальнік фота і відэаархіву зьяўляецца Рэйхенаў Мікалай Уладзімеравіч, 17.05.1985 году нараджэньня. За свой сьціплы заробак супрацоўніка ФСВП або на грошы за забойствы украінцаў ён пасьпеў набыць аўтамабіль Mitsubishi Eclipse чорнага колеру з рэгістрацыйным нумарам р011не (161 рэгіён – Растоўская вобласьць).

Хакеры таксама выявілі перапіску, у якой Мікалай замаўляе сабе падробку пячаткі для ўзнагародных дакумантаў. Верагодна потым падаючы іх начальству як справаздачу за свае «гераічныя ўчынкі» на Данбасе.

Выкарыстоўвае пазыўныя «Штурм» і «Колаварот», зьяўляецца прыхільнікам «Трэйцяга Рэйху», пра што сьведчаць фота, знойдзеныя ў ягоных архівах:

Зрэшты, сярод супрацоўнікаў карных ворганаў Расейскай Фэдэрацыі «рымскія салюты», штандары «Трэйцяга Рэйху» і іншая атрыбутыка досыць распаўсюджаныя, варта ўзгадаць адыёзнага піцерскага нацыста з атраду «Русіч» Аляксея Мільчакова, паплечнікі якога былі ідэнтыфікаваныя як супрацоўнікі спэцназу «Гром» Фэдэральнай службы РФ у кантролі за абаротам наркотыкаў або байцоў 7-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізыі, якая ўдзельнічала ў апэрацыі анэксіі Крыма. Увогуле, пад лёзунгамі “вызваленьня Украіны ад фашысцкай хунты” на ўкраінскую зямлю прыйшлі ваяваць адэпты «гітлераўскай вэрсіі рускага сьвету».

Цікавая і геаграфія мейсцаў, якія пасьпеў наведаць аб’ект гэтага расьледаваньня. Паводле EXIF-дадзеных фатаздымкаў удалося аднавіць храналёгію знаходжаньня расейскага спэцназаўца ФСВП Мікалая Рейхенаў як на Данбасе, гэтак і на базе падрыхтоўкі атрада спэцыяльнага прызначэньня «Мангуст» ГУФСВП Расеі ў Растоўскае вобласьці.

Фота з 17.03.2015 г., база падрыхтоўкі спэцназа ГУФСВП РФ «Мангуст».

Фота з 27.04.2015 г., Ізварына, Краснадон (Украіна).

У фота з 29.04.2015 г. зафіксаваныя выкладзены Мікалаем Рэйхенаў з купюраў у 5000 расейскіх рублёў уласны пазыўны «Штурм» і кропка пад ім з тысячных купюраў. Верагодна такім чынам ён выхваляецца сваім заробкам за ўдзел у баявых дзеяньнях. Паводле прыблізных падлікаў, у фота зафіксаваныя прыблізна 250 000 рублёў.

Далей сэрыя фатаздымкаў з 12.05.2015 г., у якіх Мікалай зафіксаваны паноўна ў частцы ў РФ падчас трэнаваньня спэцпадразьдзяленьня ФСВП.

15.06.2015 г., фота з акупаванага расейскімі тэрарыстычнымі сіламі ўкраінскага гораду Луганска.

Сэрыя фота з той жа датай. Падобна на тое, што Мікалай «Штурм» імкнецца зрабіць як мага больш фатаздымкаў з зброяй, верагодна, для справаздачы начальству.

24.06.2015 г., расейскі спэцназавец з шаўронам «наваросіі» ужо выхваляецца, што ён «на моры».

На наступны дзень расейскі «адпускнік-турыст» ужо пазуе на тле стадыёну «Шахтар» у акупаваным расейцамі ўкраінскім Данецку і ​​фатаграфуецца ля Ілавайска.

Далей, фота з той жа датай ужо на тэхніцы. А ў відэа «Штурм» з сарказмам шчыруе пра «водпуск».

29.06.2015 г., паноўна фота з Луганска і на тле дарожных паказьнікаў Арцёмаўск, Дэбальцава і Вуглегорск.

А вось цікавы дакумант з 6 ліпеня 2015 г., выдадзены Мікалаю «Штурму» так званай “Генэральнай пракуратурай ДНР”, у якім пацьверджанае, што ён знаходзіўся ў складзе ўпраўленьня спэцыяльных апэрацыяў генпракуратуры «ДНР» з 01.07.2015 г. па 30.10.2015 г. з правам нашэньня зброі. Верагодна, гэты дакумант таксама трэ было падаць начальству ФСВП для закрыцьця камандыровачных.

Былі ў архіве расейскага спэцназаўца таксама фота і відэа з Данецкага аэрапорта, датаваныя студзенем 2015 г., так званая сэрыя матар’ялаў для справаздачы пра «зімовую камандыроўку», у якіх ён зрабіў фоты забітага ўкраінскага вайскоўца.

Матар’ялы гэтага расьледаваньня зьяўляюцца чарговым пацьверджаньнем удзелу кадравых расейскіх вайскоўцаў у вайне на Данбасе, якія праз сыстэму «камандыровак» добраахвотна-прымусовым чынам за падвышаную матар’яльную ўзнагароду выпраўляюцца забіваць украінцаў і зьдзяйсьняюць акупацыйныя дзеяньні дзеля інтарэсаў Расейскай Фэдэрацыі.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Першасная фота- і відэаінфармацыя пададзеная кібэр-групай #FF, аналіз матар’ялаў і падрыхтоўку відэасюжэту зьдзейсьнілі валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm. Падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставыя спасылкі на #FF і InformNapalm абавязковыя.

Exit mobile version