- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Хакеры зьнішчылі сайт расейскіх прапагандыстаў «Anna News» і зьмясьцілі відэазварот

Сёньня, 29 красавіка, спыніў свае існаваньне папулярны сайт расейскіх прапагандыстаў, які пазыцыянаваў сябе як сеткавая інфармацыйныя агенцыя «Anna News». Альянс хакерскіх групаў Falcons Flame [1] і Trinity [2] да гэтай знакамітай падзеі запісаў відэазварот, які быў апублікаваны на ўзламаным сайце пасьля поўнага зьнішчэння інфармацыі (артыкулаў, базаў дадзеных і бэкапаў).

На момант падрыхтоўкі артыкулу сайт anna-news.info уяўляе зь сябе белую старонку з хакерскім відэа, уладаваным пасьля зьнішчэння гэтага рэсурсу. Апроч відэазвароту, былі разьмешчаныя і спасылкі на матар’ялы InformNapalm, якія раскрываюць расейскіх агрэсараў (архіў [3]).

anna

На гэты момант адміністрацыя рэсурсу спрабуе аднавіць працаздольнасьць сайту, але хакеры скідваюць іхныя налады і паноўна публікуюць відэа. Ужо двойчы адміністрацыя сайту спрабавала аднавіць яго і зьнішчыць сьляды дэфэйсу, але хакеры ўвесь час выкладваюць відэа на галоўную старонку і такім чынам зьдзекуюцца над расейскімі прапагандыстамі.

Эксклюзыў свайго відэазвароту хакерскі альянс украінскіх групаў перадаў таксама міжнароднай валянтэрскай супольнасьці InformNapalm.

На відэа ўкраінскія хакеры выкарысталі мем «Львоўскае мэтро», абыграўшы кадар зь нямецкага трылера «Хто Я». У сваім відэа яны зьвярнуліся да расейскіх тэрарыстаў, а таксама да ўкраінскага грамадзтва з заклікам кансалідавацца ў барацьбе супроць агрэсара.

Таксама мы зафіксавалі відэа для гісторыі:

Хакеры паведамілі, што скапіявалі ўсе базы дадзеных сайту, дадзеныя яго карыстальнікаў і адміністратараў яны перадалі валянтэрскай выведцы InformNapalm, а таксама ўкраінскім спэцслужбам.

Апроч гэтага, у сваім твітэры хакерскія групы прапанавалі зьдзейсьніць абмен адзіных копіяў бэкапаў прапагандысцкага рэсурсу на палонных украінскіх кібаргаў.

Нагадваем, што гэта ня першая пасьпяховая апэрацыя, зьдзейсьненая ўкраінскімі IT-адмыслоўцамі. Яны ўжо неаднойчы спрычыніліся да гістэрыкі расейскіх прапагандыстаў, але ўсе іхныя акцыі зьяўляюцца контрзахадамі на расейскую агрэсію, у тым ліку і ў інфармацыйным рэчышчы.

Чытайце таксама расьледаваньні што да хакерскіх апэрацыяў:

  1. Чаму гарыць МА РФ. InformNapalm анансуе сэрыю публікацыяў на падставе ўцечкі дадзеных [4]
  2. Расея дае візы для тэрору ва Украіне: уцечка пашпартных дадзеных наймітаў [5]
  3. Мэдычныя паслугі для VIP-наймітаў у Расеі. Перапіска, дакуманты, ідэнтыфікацыя баявікоў [6]
  4. Хакерская група #FF узламала афіцыйны сайт “МЗС ДНР” [7]
  5. Хакеры і OSINT-аналітыкі раскрылі падрабязнасьці гібрыднай гісторыі вайскоўца ЗС Расеі [8]
  6. Колішні намесьнік дырэктара ФСБ РФ працягвае зьліваць інфармацыю пра наймітаў Данбаса [9]
  7. У Дзень касманаўтыкі хакеры спрычыніліся да гістэрыкі расейскага прапагандыста Дубавога [10]
  8. ЗС РФ выкарыстоўвалі станцыю Р-330Ж у баёх за Дэбальцава. Здымкі працоўнага тэрміналу [11]

Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве! Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!