- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Хактывісты ўзламалі сэрвэр дэпартамэнту МА РФ (дакуманты)

Украінскія хактывісты зь кібэральянсу FalconsFlame [1], Trinity [2]Рух8 [3] і КібэрХунта [4] зьдзейсьнілі пасьпяховую апэрацыю ўзлому сэрвэру дакумантазвароту дэпартамэнту Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі ў забесьпячэньні дзяржаўнае абароннае замовы. У выніку былі атрыманыя дадзеныя, якія ўтрымліваюць дакуманты што да абаронных кантрактаў з тэрмінамі выкананьня да канца 2015 году.

Як зазначаюць кібэрактівысты, да посьпеху апэрацыі спрычынілася нядбаласьць расейскага контр-адміралу Вернігары Андрэя Пятровіча. Узламаныя дадзеныя былі перададзеныя для аналізу валянтэрам-выведнікам міжнароднае супольнасьці InformNapalm.

Валянтэры InformNapalm апрацавалі атрыманыя дакуманты і падалі іх у выглядзе табліцы, дзе адлюстраваныя наступныя парамэтры:

выканаўца кантракту, ІНП выканаўцы, нумар кантракту, тэрміны, кароткае апісаньне кантракту, сума.

Публікацыя ня ёсьць сэнсацыяй, але яна інфармуе сусьветную грамадзкасьць пра пляны краіны-агрэсара, якая таксама выступае спонсарам сусьветнага тэрарызму ў сфэры абаронных закупак.

Нагадаем, што выдаткі вайсковага бюджэту Расейскай Фэдэрацыі на абарону ў 2014 годзе склалі 2,501 трлн, у 2015-м – 3,078 трлн рублёў. У 2015 годзе для набыцьця новага ўзбраеньня Мінабароны РФ плянавала [5] выдаткаваць больш за палову ўсяго бюджэту, то бок прыблізна 1,74 трлн рублёў. Відавочна, што перададзеныя для аналізу дакуманты раскрываюць толькі малую частку абароннага бюджэту ў частцы закупкі новага ўзбраеньня, але й яны ёсьць дастаткова інфарматыўнымі. Файл можна спампаваць праз спасылку [6].

Кантракты набыцьця новага ўзбраеньня, тэхнікі й кампанэнтаў для ўзбраеньня:

АТ «ГосМКБ «Вымпел» імя І.І. Торапава» – 2.420.676.528,66 руб. Меркавана былі набытыя авіяцыйныя ракеты клясы «паветра – паветра», «паветра – зямля»;

АТ «ІЭМЗ «Купал» – 15.914.270,01 руб. Завод вырабляе й мадэрнізуе ЗРК малой далёкасьці «Тор», «Аса», таксама вырабляе бартавую апаратуру для ракетаў клясы «зямля – паветра»;

АТ «ІЭМЗ «Купал» – 21.619.022,38 руб.;

АТ «ІЭМЗ «Купал» – 57.080.772,00 руб.;

АТ «КЗРТА» – 8.195.377,30 руб. Завод вырабляе гранатамёты АГС-30, рухомыя вузлы сувязі «Рэдут» і «Палёт», устаноўкі для антэнных комплексаў адсочваньня й кіраваньня касьмічнымі аб’ектамі;

АТ «КЗРТА» – 203.443.457,00 руб.;

АТ «МК «Віцязь»- 10.600.640,92 руб. Завод вырабляе двухзьвённыя гусенічныя транспартэры;

ЗАТ «Электроисточник» (рас.) – 375.623.500,00 руб. Быў набыты срэбны парашок для срэбна-цынкавых акумулятараў;

ААТ «ЗИП» (рас.) – 3.625.440,00 руб.;

ААТ «ЗИП» – 49.219.313,00 руб.;

ААТ «ЗИП» – 103.974.048,00 руб. Завод вырабляе бартавыя й наземныя рэгістратары маўленчае інфармацыі, спэцтэхніку для ВМФ, авіёнікі;

ААТ «Сокольская судоверфь» (рас.) – 186.322.000,00 руб. У кантракце пазначаныя выраб і дастаўка катэроў. У 2015 годзе гэтая майстэрня караблёў атрымала замову для пабудовы двух катэроў-тарпедаловаў на базе праэкту 1388Н3;

ААТ «Электротяга» (рас.) – 177.190.326,10 руб. Завод зьяўляецца адзіным у Расеі вытворцам аварыйна-рэзэрвовых і цыклюемых сьвінцова-кіслотных акумулятараў для падводных чаўноў ВМФ РФ;

ААТ «СЗ «Северная верфь» (рас.) – 160.480.000,00 руб. У апісаньні кантракту пазначаныя выраб і мантаж артылерыйскіх установак. Цалкам мажліва, вядзецца пра аўтаматычныя артылерыйскія ўстаноўкі А-192М, хаця сам завод ўстаноўкі не вырабляе;

ТАА «Завод СпецМаш» – 1.409.600,00 руб. Завод вырабляе вайсковую аўтамабільную спэцтэхніку для наземнага абслугоўваньня авіяцыі і камандна-штабныя машыны;

ТАА «Завод СпецМаш» – 1.517.000,00 руб.;

ТАА «Завод СпецМаш» – 23.827.223,16 руб.;

ПАТ «Компания «Сухой» (рас.) – 1.391.675.971,41 руб. Праз тое, што тэрмін кантракту паводле дакумантаў сканчваецца 27.10.2015 г., вядзецца ў ім, цалкам мажліва, пра пастаўку бамбоўца Су-34 (28.10.2015 г. кампанія «Сухой» зрабіла справаздачу [7] пра перадачу ПКС РФ чарговай партыі франтавых бамбоўцаў Су-34);

ПАТ «Радыёзавод» – 161.844.127,20 руб. У кантракце пазначаная пастаўка прадукцыі радыёзаводу «Граніт 7Т-М2» (было выяўленае, што гэта сучасны аб’ектыў для галовак саманавядзеньня крылатых ракетаў тыпу «паветра – зямля» X-29, у сеціве Інтэрнэт маецца згадка толькі пра ягоны папярэднік, «Граніт 7Т-М1») і блёку аўтасуправадженьня;

ПАТ «Радыёзавод» – 531.396.000,00 руб.;

ПАТ АСЗ – 1.539.975,00 руб. Завод зьяўляецца базавым і адзіным буйным прадпрыемствам у Далёкаўсходнім рэгіёне Расеі, што будуе караблі;

ПАТ АСЗ – 4.603.442,05 руб.;

ПАТ АСЗ – 6.896.144,20 руб.


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm Міхаіл Кузьняцоў [8] на падставе аналізу дадзеных, перададзеных кібэрактывістамі.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын [9].

(CC BY 4.0 [10]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [11], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.