- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Хроніка падзей у зоне АТА за 25.04.2015

P111 [1]

Хроніка падрыхтавана камандай InformNapalm [2] на аснове інфармацыі нашых інсайдэраў з акупаваных тэрыторый, а таксама паведамленняў з адкрытых крыніц.

Сектар З

Данецк: Мясцовыя жыхары зафіксавалі выкарыстанне РСЗА ноччу 25.04.2015, быў выразна чутны гук запуску няпоўнага пакета прыблізна ў 00-55 з Калінінскага раёна.

У 08-35 Кіеўскі раён – гучны залп цяжкай артылерыі з раёна ДАП і некалькі парываў з боку Аўдзееўкі.

З 10-00 пачаўся досыць інтэнсіўны артылерыйскі абстрэл з Данецка, пра гэта паведамілі жыхары Ленінскага раёна, Тэкстылю, з боку фабрыкі цацак адначасова была чутная страляніна з напрамку ДАПа.

10-22 з вул. Шчацініна – запуск рэактыўных ракет і грукат цяжкай артылерыі.

У перыяд з 10-00 да 14-00 мясцовыя жыхары апісваюць гукі стральбы з цяжкіх гармат ў Данецку ў розных раёнах: Пралетарскі р-н (інтэрвал 15-30 сек.), Калінінскі раён (залпы ў раёне ДАП), аўтадром Азотнага (парныя залпы, б’е далёка, прызямлення не чуваць), Куйбышаўскі р-н, з боку Бэлькі, Смалянка і з боку хімзавода.

У 14-30 з боку Азотнага па Алімпіева да АЦКБ праехалі 3 самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі 2С9 «Нона» у суправаджэнне зялёнага джыпа. У 14-35 па праспекце Ільіча ў бок Макееўкі цягач правёз падбіты танк.

З 16-40 з боку Смалянка аднавіліся цяжкія стрэлы ў Бэльке, ўперамешку з аўтаматнымі чэргамі.

Гэтак жа ў Данецку за мінулыя суткі здарылася дарожна-транспартнае здарэнне на скрыжаванне Ільіча і Шахтабудаўніка з удзелам баявікоў і мірных жыхароў.

З 19-00 пачаўся абстрэл баявікамі з САУ і танкаў з боку Спартака (2 адз.), з раёна ДАП – Тачмаша (2 адз.) і Укрсплава – ДМПЗ (1 адз.). Жыхары паведамляюць, што ў раёне ДАП ідзе бой, працуюць САУ / гаўбіцы і танкі, было чуваць шмат стралковай зброі.

Верхавод баявікоў ДНР А. Захарченко зрабіў напярэдадні заяву нямецкаму выданню Der Spiegel, пра тое, што ДНР вярнула цяжкае ўзбраенне на ранейшыя пазіцыі і зараз колькасць яго баявікоў налічвае больш за 23 000 чалавек, і яшчэ каля 60 000 у рэзерве. Таксама ён падкрэсліў, што ДНР хочуць акупаваць усю тэрыторыю Данецкай вобласці.

Характэрна, што да вечара Захарчанка зрабіў яшчэ адну заяву, у якім адмовіўся ад вышэйсказанага і абвінаваціў журналістаў газеты Der Spiegel ў няправільнай трактоўцы яго слоў і няслушнай іх інтэрпрэтацыі. Асноўны сэнс абвінавачванняў звёўся да таго, што ён не сцвярджаў, што гэта ўжо адбылося, а ставиў меркаваньне, што такое магчыма.

Макееўка: Раніца. Чутныя залпы з боку Данецка, на асфальце свежыя сляды ад гусеніц у накірунак Ясінаватай. Пазней з Ясінаватай (раёна Гаспадара) да абеду былі чутны цяжкія залпы гармат. Адначасова з гэтым з Ясінаватай ў 10/03 з боку вадасховішча быў зроблены залп з РСЗА і залпы з іншых цяжкіх гармат.

Пасля 20-00 на Ясінаватскам пасту ДАІ чуваць буйнакаліберныя кулямёты і залп танка.

Шахцёрскім: інтэнсіўнасць руху тэхнікі баявікоў некалькі знізілася, з усяго патоку транспарту можна адзначыць праходжанне некалькіх калон:

– 15:25 – 2 Урала з байцамі і 6 Т-72 з арт. Торэза ў напр. Кіраўскае – Енакіева.

– 19:25 – 3 САУ Гваздзік і 2 Урала нд РФ у кірунак Данецка.

– 22-00 каля 10 тэнтаваныя Урал і Камазаў прайшло на Торез.

Горлаўка: мясцовыя жыхары адзначаюць, што на гэтым тыдні вучэнні на палігоне баявікоў практычна скончыліся, але на поўначы і паўночным захадзе горада усё яшчэ не спакойна.

Зарплату мясцовым наймітам не даюць, хоць абяцалі выплаціць грошы да Вялікадня, але яны яе так і не атрымалі, гэта выклікае абурэнне ў шэрагах баявікоў, дысцыпліна пагаршаецца. Былі заўважаныя выпадкі, калі баявікі на рынках спрабавалі танна прадаць асабістыя рэчы з абмундзіраваньня, з-за недахопу грошай на цыгарэты. Сярод баявікоў распаўсюджваецца слых, што затрымка грошай выкліканая перамір’ем і калі пачнуцца актыўныя баявыя дзеянні – ім пачнуць плаціць зарплату, таму яны рвуцца ў бой пад любой падставай.

Прыблізна з 18-00 ў Горлаўке з боку раёна 6/7 пачаліся актыўныя баявыя дзеянні з ужываннем мінамётаў і стралковай зброі, жыхары адзначаюць, што з боку Маёрскім – 6/7 ішоў бой, з 19-40 жыхары цэнтральных раёнаў горада чулі зыходныя стрэлы цяжкай артылерыі баявікоў.

Мясцовыя жыхары так апісваюць падзеі: “З раёна Бесарабкі лупяць вельмі моцна па Курдзюмаўке! У асноўным б’юць па Курдзюмаўскай блок-пасадзе і па Маёрскім, яму таксама дастаецца моцна!”; “Горлаўка: жыхары ў падвалах, гэта першае адкрытае такое магутнае парушэнне “перамір’я”.

Сектар А

Варта адзначыць, што сёння назіраецца «падзенне» сотавай сувязі ў гэтым квадраце. Так, раніцай, у Луганску і бліжэйшых раёнах перастаў прымаць МТС, а да вечара упаў і Лайф. У Лісічанцку не працуе адзін з правайдэраў інтэрнэту, прычына – перабіты баявымі дзеяннямі кабель на непадкантрольнай тэрыторыі.

Паступіла інфармацыя, што ў с. Жовтэ ўжо некалькі дзён запар баявікамі раскрадаюцца дачы мясцовых жыхароў, маёмасць якіх вывозяць грузавікамі.

Стаханаў: 09-00, раніца пачалася пад роў калоны танкаў у раёне Рамонкі, якія прайшлі да Гагарына і павярнулі ў бок Барысаўкі, налічваецца каля 13 танкаў. Каля 14-00 калона вярталася часткамі: спачатку прыйшлі 3 танка, праз некаторы час яшчэ 7, потым яшчэ 3, адзін з якіх цягнулі на буксіры.

Сёння ў Стаханаве павінен быў адбыцца канцэрт дзяцей са школы мастацтваў. Да здзіўлення мясцовых жыхароў на гэта мерапрыемства прыбылі казакі, якія прывезлі і дэманстравалі дзецям відэа, якое услаўляе казачае войска Данское. Потым доўга выступаў нейкі Жэўлакоў, які горача дзякаваў казакоў за выратаванне ад «хунты» і ўслаўляў карміцеляў. Мясцовыя жыхары ўспрынялі гэта ўмяшальніцтва ў дзіцячае свята з вялікім незадавальненнем і здзіўленнем.

Луганск: У 10-45 мясцовыя жыхары адзначаюць стрэлы цяжкай артылерыі ў бок станіцы Луганскай і Шчасця. У 14/02 было заўважана значнае задымленне ў раёне нафтабазы.

Адзначаецца, што калі яшчэ 2 тыдні таму ў горадзе было шмат спецназа, які з’ехаў, то цяпер прыехала вельмі шмат новых ваенных, якія масава скупляюць бытавую тэхніку і рэчы. А так жа назіраецца рух цяжкай тэхнікі з боку Шчасця.

Некаторым жыхарам Луганска сёння прынеслі пенсію на дом, што само па сабе стала небывалай падзеяй. Пенсія ў рублях 1997 года выпуску.

Попасная: сёння ў 09-00 ў дзяжурную частку лінейнага аддзела на станцыі Попасная паступіла паведамленне ад работнікаў чыгункі аб тым, што ў 7.20 на непадкантрольнай Украіне тэрыторыі пад манеўровым цеплавозам пачуўся выбух. Траўмы атрымалі двое чыгуначнікаў. Гэта адбылося падчас руху двух манеўровых цеплавозаў. Адзін з цеплавозаў сышоў з чыгуначных рэек.

Ізварын: каля 12:00 на выездзе з «мытні» баявікоў «ЛНР» у Ізварыне была заўважаная калона грузавых фураў. Як паведаміў відавочнік, 46 грузавікоў з украінскімі дзяржнумарамі перасеклі акупаваны ўчастак дзяржаўнай мяжы і накіраваліся на тэрыторыю Расеі. Як мяркуецца, машыны прывозяць з РФ прадукты і іншыя тавары для гандлю ў «ЛНР».

Яшчэ адзін характэрны выпадак на п/п Ізварына: расейскія мытнікі абышліся вельмі груба і парвалі пашпарт мясцоваму жыхару за тое, што ў ім стаяла друк ЛНР, такія дакументы не лічацца сапраўднымі на расейскім прапускным пункце.

Сектар В і М

Стараігнацьеўка і Гранітнае: гэтай ноччу баявікі абстралялі з РСЗА “Град” гэтыя населеныя пункты. Па словах мясцовых жыхароў, аддаленыя выбухі касет граду былі чуваць нават у Валнавасе. ГРАД запускалі з боку Цельманава (гэта бачылі мясцовыя жыхары з Карані). У Гранітным градам раскурочыла 4 дамы (на шчасце, людзей у дамах не аказалася).

Широкино: з 06-25 ў пасёлку Шырокіна пачаўся абстрэл з буйнакалібернай артылерыі, як мяркуецца, гарматы Д-30 122 мм, магчыма самаходныя артустаноўкі. Снарад ад САЎ баявікоў трапіў у 5 метрах ад украінскіх байцоў. Усе цэлыя.

Пасля заканчэння абстрэлу да 12-10 ЗСУ панеслі страты: адзін 200-й, два 300-х. Абстрэл спыніўся.

Новоазовск: Пад Новаазоўскам прыбыло падмацаванне з РФ. Усе крымінальнікі, каторым абяцалі ЎДВ, пры ўмове што яны будуць ваяваць ва Украіне мінімум 6 мес. Гэта не амніставаныя, ім абяцаюць датэрміновае вызваленне, т.зв. ЎДВ. Па словах жыхароў гэтага раёна – гэта не першы выпадак, такая практыка тут ужываецца даўно.

Высновы застаюцца як і раней [3]: баявікі пастаянна парушаюць мірныя дамоўленасці і рыхтуюцца да новых нападаў.

InformNapalm [2]

(С) Інфармацыя падрыхтавана спецыяльна для сайта InformNapalm [2], пры перадруку і выкарыстанні матэрыялу спасылка на наш праект абавязковая.

 

Пераклад Кацярыны Катэнка [4]