InformNapalm.org (Беларуская)

Хроніка падзей у зоне АТА за 29.04.2015

P1

Хроніка падрыхтавана камандай InformNapalm на аснове інфармацыі нашых інсайдэраў з акупаваных тэрыторый, а таксама паведамленняў з адкрытых крыніц.

Сектар “С”

Данецк:

11:00 на шахце №20 баявікі праводзяць вучэнні: стральба з аўтаматычнай зброі, мінамётаў і артылерыі.

14:03 БМП, Урал-4320 і два мікрааўтобусы з баявікамі праехалі ў бок цэнтра ад Марыупальскай развілкі.

14:37 моцны выбух паміж ДАП і с. Спартак, паваліў чорны дым. Абставіны інцыдэнту не вядомыя.

15:10 Урал-4320, загружаны скрынямі для БП, рухаўся па пр. Ільіча ў напрамку Макееўкі.

16:00 ад ЧД праз Шахцёрскую пл. па вул. Арцёма на поўдзень прайшла 1 БМП з белым крыжом у белым крузе і легкавой машынай суправаджэння.

16:11 Каліноўскі р-н, 1 БМП прайшла ў бок Макееўкі.

17:37 Каліноўскі р-н, 2 БМП і КамАЗ з асабістым складам баявікоў прайшлі на захад з боку Макееўкі.

17:45 прайшлі 2 танка па бульвары Шахцерастрыіцелей ў бок ДАП са сцягам “Навароссіі”.

20:06 на тэрыторыю захопленай вайсковай частцы № 3004 перамешчана цяжкая гусенічная тэхніка баявікоў, якая прыехала з Макееўкі.

21:00 па вул. Рымскага-Корсакава зрэдку праходзяць адкрытыя Уралы ў паўночным напрамаку.

21:43 станцыя Мушкетава – на поўдзень праехаў цяжкі гружаны ч.д. склад.

22-48 Калінінскі р-н, на вялікай хуткасці з боку Макееўкі ў заходнім напрамку прайшлі 1 БТР, 4 КамАЗа, легкавыя аўтамабілі і мікрааўтобусы баявікоў.

На працягу апошніх трох дзён у Пятроўскім р-ня Данецка па адрасе вул. Косарава, 96 на тэрыторыі цаглянага завода актывізаваліся баявікі, там раскватараваная падраздзяленне каля 300 чалавек з тэхнікай: некалькі БТРаў. Завезлі шмат боепрыпасаў.

У шахтавых гаражах размясціліся баявікі. Яны занялі ўсю тэрыторыю шахты. Там ёсць месца для пасадкі верталётаў і лёгкіх самалётаў (у мінулым аэраклуб).

Аляксандраўка

У Аляксандраўцы баявікі настойліва прапаноўваюць мясцовым пакінуць дамы (эвакуявацца), асабліва з тых вуліц, якія размешчаны бліжэй да Мар’інкі.

Шахцёрск

10:25 2 Урала і 2 БМП з баявікамі прайшло ў накірунак Торэза, сцягі ПДВ і з лятучай мышшу.

21:50 да 25 грузавых аўтамабіляў прайшло на Торэз, некалькі грузавікоў з аховай і аўто з мігалкамі паехала на Данецк.

21:50 4 Урала і 2 БТРа ВС РФ прайшло ў кірунак Данецка ў суправаджэнне “паліцыі” з сірэнамі. Каля 6 грузавых машын прайшло на Торэз. Таксама ў гэты час караван з фураў рухаўся да мяжы з РФ.

Горлаўка

З раніцы Горлаўку наведвалі прадстаўнікі місіі АБСЕ. Таму толькі ў вечары пачаліся актыўныя падзеі.

20:24 насупраць 30-й школы п’яны апалчэнец на Газэлі збіў да смерці жанчыну на ровары. Водзей нават не спыніўся.

Дзяржынск ў 22:50 чутны магутны выбух з боку Горлаўкі.

22:59 з Горлаўкі пачала працаваць артылерыя баявікоў.

23:15 паміж п. Гальмоўскім і Зайцэва пачаў працаваць мінамётаў баявікоў.

23:25 ў Дзяржынску чутныя моцныя выбухі.

23:30 мясцовыя жыхары адзначаюць, што баявікі абстрэльваюць адзін аднаго: з п. Гальмоўскі вядуць абстрэлы па 6/7 (Шумы) і наадварот.

Сацыяльная абстаноўка:

У Горлаўке адкрылі і надрукавалі другую газету за месяц. Вось куды пайшла нядаўняя гуманітарная дапамога з РФ з паперай.
Перад падачай баявікамі ўзнагародных спісаў ім прапануюць скідацца па 300 грыўняў на выраб узнагарод.

Баявікам далі заработную плату. Выручка на кірмашах і ў крамах большай часткай ужо ў рублях. Радавы склад баявікоў атрымаў па 15 тыс.руб., да капітана – па 30, пасля – па 45.

Сектар А

Стаханаў

Мясцовыя жыхары адзначаюць навал ў горадзе вялікай колькасці баявікоў.

Трох’ізбенка

Баявікі абстралялі ўкраінскіх вайсковаслужбоўцаў – трое байцоў параненыя, двое з іх у цяжкім стане.

Луганск

Па паведамленні ўласных крыніц, лідэр ЛНР І.Платніцкі ўжо некалькі дзён знаходзіцца ў абласной бальніцы. Як мяркуецца, там ён чакаў рэвізійную камісію, якая прыбыла з РФ для правядзення спецыяльнай праверкі па факце крадзяжоў “гуманітарнай дапамогі”.

Мясцовыя жыхары адзначаюць праходжанне вялікіх калон тэхнікі баявікоў. Тэхніка перамяшчаецца ноччу альбо ранняй раніцай.

У 17:30 з Луганска на Ізварын сышло 6-тэнтаваных грузавікоў з людзьмі.

КПП Ізварына

Зафіксаваны рух больш за 10 танкаў праз КПП Ізварына.

Краснадон

Кожны дзень у раёне 4-5 раніцы праз горад з боку КПП Ізварына заязджаюць калоны расейскай бронетэхнікі.

Маладагвардзейск

Мясцовыя жыхары адзначаюць, што ўначы чулі гукі верталёта, які меркавана праляцеў у бок Луганска. Пацвердзіць або абвергнуць гэтую інфармацыю пакуль не ўдалося.

Антрацыт

З боку с. Есаулаўка працягваліся навучальныя стрэльбы з артылерыі і РСЗА. Затым баявікі хадзілі па вёсцы, шукалі, дзе купіць самагонку. Мясцовым жыхарам яны распавялі, што цяпер трэніруюцца, але пасля травеньскіх святаў плануюць ісці ў наступ. Магчыма, гэта не адлюстроўвае рэальных планаў іх кіраўніцтва, але шараговыя баявікі чакаюць і вераць у хуткі пачатак актыўных баявых дзеянняў.

Успенка

Па трасе Луганск – Красны Луч заўважылі павелічэнне праязджага медыцынскага транспарту – некалькі МТЛБ і больш за 10 Уралаў і ГАЗ-66 (тэнты і будкі-шпіталі). Гэтак жа, заўважана перасоўванне расейскага танка Т-80.

14:30 Па красналучэнскай трасе, праз пас. Успенка ў накірунку на Луганск, праехала САУ “Гіяцынт”, новая, у свежым плямістым камуфляжы.

18.00 у Луганскам накірунку праехаў аўтацягач з танкам Т-72 з дынамічнай абаронай.

На палігоне за пас. Успенка працягваюцца маштабныя вучэнні баявікоў, адбываецца ажыўленых рух тэхнікі з баявікамі ў абодва бакі па красналучэнской трасе.

Сектары “У” і “М”

Камсамольскае
Па пасадкам вакол г. Камсамольскае, с. Новазар’еўка і інш. населеных пунктаў засяроджана вялікая колькасць жывой сілы і ваеннай тэхнікі баявікоў.

с. Сцяпное:
Каля 04:35 на ч/д-шляхах у с.Сцяпное адбыўся магутны выбух. У некаторых дамах побач вынесла шкло. Ахвяраў няма. У выніку выбуху ўтварылася буйная варонка і было пашкоджана каля 175 м ч.д. шляхоў.

Шырокіна

З 22:00 у раёне п. Шырокіна адбыўся бой, баявікі абстрэльвалі пазіцыі байцоў ЗСУ.

Вынікі: У зоне правядзення АТА баявікі сумесна з расейскімі ваеннымі працягваюць весці правакацыйныя абстрэлы пазіцый ўкраінскіх сілавікоў, назапашваць боепрыпасы і тэхніку, а таксама тэрарызаваць мясцовае насельніцтва акупаваных тэрыторый.

(с) Інфармацыя падрыхтавана спецыяльна для сайта InformNapalm, пры перадруку і выкарыстанні матэрыялу спасылка на наш праект абавязковая. 

Пераклад Кацярыны Катэнка

Exit mobile version