InformNapalm.org (Беларуская)

Хроніка падзеяў у зоне АТА станам на 30.04.15 г.: Міжусобныя зачысткі і абстрэлы

Хроніка падрыхтаваная камандай InformNapalm на падставе інфармацыі нашых інсайдэраў з акупаваных тэрыторыяў і паведамленьняў з адкрытых крыніцаў.

Сэктар C

Данецк

Напрацягу ночы баявікі зьдзяйсьнялі абстрэл Аўдзееўкі, Пескаў і Вопытнага.

Таксама, зранку, прыблізна з 05:30, баявікі вялі баявыя дзеяньні супроць казакоў, якія знаходзіліся ў будынку насупраць СТА «Бумер» (на вул. Майскай, Будзёнаўскага раёну): было чуваць стральбу, выбухі, прыязджалі пажарныя машыны (падчас баявых дзеяньняў была пашкоджаная газавая труба). Вул. Майская была перакрытая 10 легкавымі аўтамабілямі, былі выстаўленыя патрулі, выбарачна абшукваліся транспарт і мінакі. У выніку – база казакоў была захопленая баявікамі, сьцяг казакоў быў зьняты, будынак моцна пашкоджаны, баявікі заселі з кулямётамі ў засадзе. Мясцовыя жыхары распавядаюць, што ў гэтым баі былі параненыя і забітыя з абодвух бакоў.

10:30 заўважаная БМП, якая прайшла ў бок цэнтра ад пл. Свабоды па вул. Кірава з баявікамі ў масках і белых павязках.

11:07 на поўначы гораду чуваць выбухі і стральбу, у раёне ДАП уздымаецца дым.

А 13:00 надыйшла інфармацыя ад мясцовых жыхароў, што баявікі спрабуюць захапіць базу казакоў на Алексееўцы, тамака пачаліся баявыя дзеяньні з удзелам БМП з боку баявікоў.

13:15 у баку ДАП чуваць абстрэл з мінамётаў.

13:50 у раёне Пескаў назіраецца задымленьне.

14:14 уздоўж дарогі Зорнага, Мірнага, Шырокага ў засадах сядзяць баявікі.

14:20 Кіраўскі раённы аддзел міліцыі ўзяты баявікамі ў кругавую абарону.

14:37 у раёне шахты 12/18 было чуваць выбух, узьнялося вялікае чорнае воблака, але дым хутка разьвеяўся.

14:50 Ленінскі раённы аддзел міліцыі таксама атачылі баявікі.

15:11 з пл. Шахтарскай пэрыядычна чуваць асобныя выбухі і залпы з боку ДАП.

15:14 ад УБАЗ (рас. – УБОП) паехалі 2 БМП з баявікамі на брані, у якіх павязаныя белыя стужкі на правай руцэ. Збочылі да кв.Мірнага.

15:45 ДАП, “Точмаш”, ш.Кастрычніцкая напрацягу гадзіны было чуваць стрэлы танкаў, САУ, БМП.

17:08 Маяк: чуваць моцныя залпы зь цяжкой артылерыі.

17:10 Кіеўскі раён: баявікі зьдзяйсьняюць абстрэл з артылерыі па пазыцыях ўкраінскіх сілавікоў.

17:20 мясцовыя жыхары распавядаюць, што на Алексееўцы баявікі захапілі базу казакоў, сьцяг замянілі і выставілі тамака шматлікія ўзброеныя патрулі, пра ахвяры і разбурэньні не паведамляецца.

17:22 Калінінскі р-н: цяжкія паадзінкавыя зыходныя стрэлы.

17:25 На Спартаку пэрыядычна працуе танк. Таксама чуваць працу цяжкой артылерыі з раёну б. Вішнеўскага і з раёну Бакінскіх камісараў.

17:27 у раёне Данбас-Арэны чуваць гукі бою з боку ДАП, страляе гаўбіца Д-30.

18:05 па пр. Дзяржынскага ў бок Макееўкі праехаў аўтамабіль АБСЭ, потым БМП з міліцэйскім бусам ў суправаджэньні.

18:15 па пр. Кіеўскаму ў бок ДАП прайшоў танк Т-64.

18:30 у накірунку да Аўдзееўкі шчыльна стаяць больш за 10 танкаў, крыху далей мосту на разьвязцы, як ехаць з аб’язной.

19:06 пр. Кіеўскі. Залпы гаўбіцы Д-30. Гукі стралковага бою з боку ДАП.

21:30 цяжкі кулямёт, аўтаматы і паадзінкавыя выбухі ў раёне ДАП.

Макееўка

12:47 У цэнтры чуваць гукі бою: вельмі падобна на вагонь гарматаў БМП або ЗУ.

17:10 У цэнтры зноў чуваць паадзінкавыя стрэлы танка.

17:20 У Чырванагвардзейскім раёне чуваць стрэлы цяжкой артылерыі.

Шахтарск

У Шахтарску адбылося дарожна-транспартнае здарэньне насупраць маг. “Факстрот” з удзелам баявікоў: вайсковы Урал урэзаўся ў пасажырскі аўтобус, які меўся ехаць па маршруце ў Расею. Пра ахвяры не паведамляецца.

13:40 4 БМ-21 прайшлі ў бок Янакіева-Горлаўкі.

14:47 у горадзе зьявіліся Уралы з новым тактычным знакам: ромб, унутры – 11.

15:34 1 БМП прайшла на Тарэз.

15:42 МАЗ-537 з пустым танкавым прычэпам прайшоў на Тарэз.

20:15 каля 10 фураў у суправаджэньні джыпаў з сырэнамі праехалі з Данецка ва ўсходнім накірунку.

21:52 аўтобус з баявікамі, Урал, 3 БМ-2 і РСЗА “Град” прайшлі ў накірунку Данецка.

Горлаўка

Бліжэй да апоўначы паблізу Зайцава адбылося баявое сутыкненьне ўкраінскіх вайскоўцаў з дывэрсыйна-выведкавай групай баявікоў.

12:00 2 БМП прайшлі па вул. Д.Жлобы ў бок аўтадрому.

15:30 ў Горлаўцы пачала працаваць чыгунка. Састаў з вуглём прайшоў пр. Леніна па мосьце ў бок Нікатаўкі, Канстантынаўкі.

На Качагарцы вязлі два пралёты мосту на вул Б.Макухі, кажуць, што да 9 траўня адновяць мост.

19:00 Курганка, чуваць залпы.

Увечары быў выбух у раёне выканкама Горлаўкі. Зь легкавога аўтамабілю кінулі гранату пад рамонтны грузавік на 5 квартале ля райвыканкама.

Сэктар А

Шчасьце

Тройчы абстрэльвалі апорны пункт ЗСУ паблізу горада Шчасьце зь мінамётаў калібру 82 мілімэтры. Па пызыцыях ЗСУ ў раёне станіцы Луганскай быў зьдзейсьнены абстрэл з зэнітнай устаноўкі, аўтаматычных гранатамётаў і стралковае зброі.

Залатое

Прыпынак у раёне пасёлку шахты “Радзіма”. Мужчына адыйшоў ад прыпынку на некалькі мэтраў і падарваўся на расьцяжцы.

Стаханаў

Мясцовыя жыхары назіралі каля 20 грузавых аўто з БК і баявікамі, якія рухаліся з Бранкі ў кірунку Алмазнай.

У Стаханаве ўначы загінулі тры “апалчэнцы”. Хавалі сёньня. Труны зрабілі з скрыняў ад “Градаў”.

Баявікі распавядаюць мясцовым жыхарам, што наступ заплянаваны на 10 траўня і дзеля гэтага ўсё падрыхтаванае.

Маладагвардзейск

Мясцовыя жыхары сьцьвярджаюць, што чулі гэлікоптэр, які ляцеў у кірунку Луганска, таксама празь некаторы час чулі шум калёны бранетэхнікі.

Першамайск

Мясцовыя жыхары распавядаюць, што горад літаральна запоўнены танкамі і БТР. Такой колькасьці вайсковай тэхнікі ў горадзе яшчэ не было.

Алчэўск

Напрацягу дня па маршруце Алчэўск-Перавальск на 8 АЗС немагчыма было набыць бэнзын.

А 20:52 у кірунку Стаханава праехалі 2 заладаваныя РСЗА “Град”.

Луганск

У горадзе праходзіла рэпэтыцыя вайсковага параду баявікоў да 9 траўня.

У пасёлку Мэталіст жорстка забілі 23-гадовую дзяўчыну, яе шукалі 5 дзён з моманту зьнікненьня. Паводле непацьверджанай інфармацыі, дзяўчына была згвалтаваная, прычынай сьмерці сталіся шматлікія траўмы падчас жорсткага зьбіцьця. У загінулай засталося малое дзіця і муж.

А 20:50 прайшла калёна тэхнікі з сьцягамі і баявікамі на брані.

У Луганску баявікам выдалі грошы. На рынку – аншляг, баявікі п’яныя і з рублямі, скупляюць усе тавары.

Красны Луч

На запраўках зьнік бэнзын. Працягваюць даваць пэнсыю ў рублях, разносяць наўпрост у хаты. Падобна на тое, што ўсе пэнсыі на акупаванай тэрыторыі выплочваюцца банкнотамі 50 рублёў 1997 году эмісыі.

А 20:30 з боку Навапаўлаўкі прайшла вялікая калёна цяжкой тэхнікі, каля 30 адзінак. Магчыма, САУ.

23:30 яшчэ адна вялікая калёна – каля 30 РСЗА “Град” з боку Навапаўлаўкі.

Антрацыт

Паводле загаду кіраўніцтва ЛНР былі абмежаваныя кошты на бэнзын да 18 грн. за АІ-95. У выніку – усе запраўкі зачыніліся. Мясцовыя жыхары распавядаюць, што дзесьці працуе адная АЗС, але якая менавіта – невядома. Астатнія чакаюць, калі сытуацыя зьменіцца, таму што гандляваць з такім коштам невыгодна.

Лутугіна

23:16 праз Раскошнае з боку Лутугіна ўвайшла калёна тэхнікі, час праходжаньня больш за 20 хвілінаў.

Сэктары “В” і “М”

 Гранітнае

З 06:00 да 08:30 баявікі зьдзяйсьнялі абстрэл сяла Гранітнае зь мінамётаў. Снарады траплялі ў падворкі і гароды. Сярод мясцовых жыхароў ёсць пацярпелыя.

Шырокіна

14:20 па пазыцыях палку “Азоў” баявікі зьдзейсьнілі абстрэл з буйнакалібэрных кулямётаў, АГС і стралковае зброі.

16:20 З боку Яланчыка (Наваазоўск) быў зьдзейсьнены моцны абстрэл ўкраінскіх пазыцыяў.

22:30 чуваць выбухі, абстрэлы не спыняюцца.

Напрацягу дня ў выніку абстрэлаў Шырокіна параненыя тры байца палку “Азоў”.

Выснова: у зоне правядзеньня АТА баявікі разам з расейскімі вайскоўцамі працягваюць зьдзяйсьняць правакацыйныя абстрэлы пазыцыяў украінскіх сілавікоў, назапашваюць боепрыпасы і тэхніку, тэрарызуюць мясцовае насельніцтва акупаваных тэрыторыяў.

InformNapalm

(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на наш праэкт абавязковая.

Пераклад Дзянicа Iвашына

Exit mobile version