- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Хто й навошта абстрэльвае Данецк? Аналіз аднаго інцыдэнту

Расейска-акупацыйныя войскі працягваюць правакацыйныя абстрэлы жылога сэктару Данецка дзеля стварэньня неабходных прапагандысцкіх сюжэтаў для расейскіх СМІ, якія спрабуюць абвінаваціць артылерыю ЗСУ ў абстрэлах мірнага насельніцтва Данбаса.

Разгледзім адзін з прыкладаў: 31 студзеня 2017 году расейскія вайскоўцы абстралялі жылыя дамы [1] № 3а і 10 на вул. Лістапракатчыкаў. Праз аналіз мейсцаў выбухаў і характэрных разбурэньняў вынікае, што выкарыстоўваліся 122-мм аскепкава-фугасныя знарады. Вагонь зьдзяйсьняўся, цалкам мажліва, з гаўбіцаў Д-30 або з САУ 2С1 «Гваздьзіка». Фатаздымкі былі ўзятыя адсюль [2].

[3] [4] [5]

[6]

Давайце пераканаемся, што ў фатаздымках зафіксаваныя менавіта гэтыя дамы й вуліца. Скарыстаем з сэрвісу panoramio [7], які захоўвае фота дому на вул. Лістапракатчыкаў, 10, зробленае ў 2011 годзе, яшчэ да ягонага рамонту й афарбоўкі.

Ня трэба быць экспэртам для таго, каб зразумець, скуль быў зьдзейсьнены абстрэл. Дастаткова скарыстацца любым з даступных картаграфічных сэрвісаў і вызначыць на мапе мейсца выбуху (для павялічэньня націсніце на фота). Чырвонымі стрэлкамі пазначаны напрамак прылёту знарадаў.

Пазначым на мапе разьмежаваньня бакоў liveuamap [8] лінію ў маштабе 15.4 км (максымальная далёкасьць стральбы гаўбіцы Д-30) у напрамку стральбы. У выніку мы пабачым наступнае: тэрыторыя, скуль быў зьдзейсьнены абстрэл, знаходзіцца пад кантролем расейскіх вайскоўцаў.


Як бачым, акупанты працягваюць выкарыстоўваць падступную гібрыдную тактыку вядзеньня вайны, у якой дзеля эскаляцыі канфлікту ствараюцца інфармацыйныя падставы з абстрэламі  жылых дамоў і мірнага насельніцтва. Усё гэта неабходна для падтрыманьня адпаведнага маральна-псыхалягічнага стану расейска-тэрарыстычных войскаў для працягу вайны супроць Украіны. Тым, хто нейкім чынам пасьля амаль трох гадоў вайны ўсё яшчэ верыць у «русскій міръ», варта падумаць пра тое, што для дэміургаў гэтага «міру» жыцьці людзей не даражэйшыя за прапагандысцкія матар’ялы, і яны ў любы момант могуць быць ахвяраваныя для стварэньня чарговай крамлёўскай інфармацыйнай агіткі, у якой ад іх не застанецца нічога, апроч згадкі ў людажэрнай статыстыцы: «Еще один убитый».


Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі Кузьма Тутаў [9] і Міхаіл Кузьняцоў [10].

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын [11].

(CC BY 4.0 [12]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [13], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.