InformNapalm.org (Беларуская)

“Хуткі Трызубец” збярэ ваенных спецыялістаў 18 краін ва Украіне

Як паведамляе InformNapalm.org, у панядзелак, 20 ліпеня, на Львоўшчыне стартавалі маштабныя міжнародныя вучэнні Rapid Trident-2015 (“Хуткі Трызубец”). Працягласць вучэнняў – 11 дзён, да 31 ліпеня. У іх прымаюць удзел каля 2 тысяч вайскоўцаў з 18 краін.

Як раней адзначала прэс-служба брытанскага ўрада, вучэнні Rapid Trident-2015 накіраваны на павелічэнне патэнцыялу Украіны і іншых краін-партнёраў ва Усходняй Еўропе па ажыццяўленню сумесных аперацый, забеспячэнню міру і бяспекі ў рэгіёне.

Foto: Rapid Trident / www.eur.army.mil

Таксама ўдзел ваенных бундесфера у вучэннях ва Украіне пацвердзіў МЗС ФРГ. Нямецкія салдаты, нягледзячы на канфлікт ва ўсходняй частцы Украіны, удзельнічалі ў такіх вучэннях і ў 2014 годзе. Тады Масква выказала пратэст супраць правядзення гэтых манеўраў.

Foto: Rapid Trident / www.eur.army.mil

Нагадаем, што амерыканскія вайскоўцы да канца кастрычніка таксама праводзяць падрыхтоўку 900 сілавікоў Нацыянальнай гвардыі Украіны на Явораўскім палігоне. Сярод інструктараў ёсць і грамадзяне ЗША ўкраінскага паходжання. Гэта вельмі сімвалічна, бо ў гісторыі Другой сусветнай вайны былі захаваныя і амерыканскія героі ўкраінскага паходжання сярод якіх Майкл Стренк (англ. Michael Strank), выхадзец з сям’і лемкаў, сяржант марской пяхоты ЗША, удзельнік баявых дзеянняў у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне Другой сусветнай вайны . Старэйшы па званні з шасці ваеннаслужачых, захаваны на легендарнай фатаграфіі “Узняцце сцяга на Івадзіме” Джо Розенталя.

Informnapalm.org

Пераклад Кацярыны Катэнка

Exit mobile version