- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Ідэнтыфікацыя сухапутных расейскіх падразьдзяленьняў у Salma, Сірыя

 

Валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm працягваюць ідэнтыфікацыю расейскіх вайскоўцаў, якія выконваюць злачынныя загады Крамлёўскага рэжыму ў Сірыі. Праз выклік значнага “батхёрту” афіцыйных асобаў і СМІ РФ сэрыяй публікацыяў зь ідэнтыфікацыяй асабістых дадзеных пілётаў ПКС РФ, што бамбуюць мірных сірыйскіх грамадзянаў, InformNapalm таксама пашырыў поле сваёй дзейнасьці, выяўляючы ня толькі паветраныя сілы РФ, але й ідэнтыфікуючы ейныя сілы наземнай апэрацыі, пачатак якой на афіцыйным узроўні Масква дагэтуль не вызнае.

У відэа [1] каналу CCTV+ валянтэры InformNapalm ідэнтыфікавалі армейскі грузавік Урал з тактычным знакам 34-й АМСБр.

Selection_008

Гэтая выснова зробленыя на падставе фатаздымкаў, якія выкладзеныя ў профілі сацыяльнай старонкі камандыра зэнітнага начыньня ЗУ-23-02 сяржанта Яўгена Шаршнёва [2] (архівы фатаздымкаў з сацсеціва: 1 [3], 2 [4], 3 [5], 4 [6], 5 [7]), у якіх зафіксаваны ідэнтычны тактычны знак.

Selection_011 [8]Selection_010 [9]

Ніжэй графічнае параўнаньне тактычнага знаку на машыне Урал у горадзе Salma, Сірыя і грузавіку КамАЗ падразьдзяленьня СПА 34-й АМСБр.

Selection_008

Фатаздымак, у якім Шаршнёў зафіксаваны з шаўронам гэтага падразьдзяленьня, сьведчыць пра ягоную прыналежнасьць да 34-й АМСБр.

Selection_013 [10]

Таксама код рэгіёну на нумарных знаках аўтатэхнікі “21” – Паўночна-каўказская вайсковая акруга. Нагадаем, што 34-ая асобная мотастралковая брыгада (горная) в/ч 01485 дысьлякуецца ў станіцы Старажавая-2 Карачаева-Чаркескае рэспублікі.

Selection_014 [11]

Зазначым, што ў лістападзе 2015 году валянтэры InformNapalm апублікавалі артыкул: «На якую вайну сабраліся вайскоўцы 34-й АМСБр ЗС РФ? [12]», у якім таксама падалі факты прысутнасьці гэтага падразьдзяленьня ЗС РФ у Сірыі.

У рэпартажы каналу LifeNews зь сірыйскага гораду Salma інфарматары InformNapalm зь ліку колішніх вайскоўцаў РФ апазналі паводле вонкавых прыкметаў свайго былога камандыра, палкоўніка Панькова Вадзіма Іванавіча (камандыр 45-й брыгады СпН).

Чытайце таксама: Вайсковыя злачынцы ПКС РФ «прыбітыя да ганебнага слупу» (інфаграфіка) [13]

У дадатак на відэа фігуруе БТР-82А з бартавым нумарам “470”. Вядома, што ў 45-й брыгадзе нумарацыя БТР пачынаецца з 4 сотні, а ўвосень 2015 году пачалося пераўзбраеньне з БТР-80 на БТР-82А. Паводле гэтых выведных азнакаў можна выказаць здагадку, што мы зафіксавалі менавіта падразьдзяленьне 45-й брыгады СпН.12508714_199041093780406_4387951129022136098_n

Пагледзець увесь пералік матар’ялаў расьледаваньняў InformNapalm што да Сірыі [14].

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў [15].

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын [16].

(CC BY 4.0 [17]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [18], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.