Ідэнтыфікаваныя танкісты 136-й АМСБр ЗС РФ, якія ўдзельнічалі ў баёх на Данбасе ўвосень 2014 году.
Прадмова
Гэтае OSINT-расьледаваньне міжнароднае супольнасьці InformNapalm грунтуецца на атрыманых ад нашага чытача дадзеных пра афіцэра 136-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 63354, мейсца дысьлякацыі Буйнакск, Дагестан) Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ, які прайшоў праз «украінскую камандыроўку». Дзякуючы новай і выяўленай раней інфармацыі, атрымалася вызначыць шэраг танкістаў пазначанага вайсковага злучэньня, якія ўвосень 2014 году ў складзе танкавага падразьдзяленьня Т-90 уварваліся ва Украіну.
Нагадваем, што InformNapalm быў першым рэсурсам, які ў кастрычніку 2014 году адсачыў і падаў інфармацыю пра перакідваньне расейскіх танкістаў 136-й АМСБр зь мейсца дысьлякацыі ў памежны з Украінай раён Растоўскае вобласьці і іхнае ўварваньне на Данбас:
Фотасэсіі расейскіх танкістаў 136-й МСБР у «камандыроўцы»
Расейскія танкі Т-90 136-й мотастралковай брыгады ў Луганскае вобласьці – фотафакт
Гэтую тэму досыць актыўна пачалі асьвятляць украінскія СМІ і блёгеры, якія зьдзейсьнілі шэраг дэталёвых расьледаваньняў, падмацаваўшы першасную інфармацыю новымі візуальнымі сьведчаньнямі перасоўваньня калёнаў з прывязкаю да мясцовасьці. Самую сур’ёзную працу ў дадатковай выведцы што да гэтай тэмы зрабіў блёгер sled_vzayt у жніўні 2015 году.
Калі раней асноўны акцэнт быў нададзены ідэнтыфікацыі канкрэтнага падразьдзяленьня, тыпу ўзбраеньня й геаграфіі падзеяў, то цяпер надыйшоў час распавесьці і пра вайсковых злачынцаў, якія ўдзельнічалі ў расейскай агрэсіі.
БАЛБАТУХА
Што балбатуха Ліда, маўляў,
Гэта Воўка выдумаў.
А балбатаць мне калі?
Мне балбатаць няма калі!
Агнія Барто «Балбатуха»
«П.Ж.»
(Ня блытаць з панам ПЖ, кіраўніком плянэты Плюк ў галактыцы Кін-дза-дза)
Іншыя ўдзельнікі «данбаскага паходу» з танкавага батальёну 136-й АМСБр
- Віталь Маракасаў (Шпыноў)
- Аляксей Аляксандравіч Рэзун
Апазнаны на фатаздымку В. Маракасава з палігону пад Валгаградам, дзе ўлетку 2014 году разам зь іншымі паноўна рэкрутаванымі кантрактнікамі праходзіў падрыхтоўку перад «камандыроўкай» ва Украіну.
- Міхаіл Лебедзеў
Апазнаны на фатаздымку В. Маракасава, зробленага падчас уварваньня ва Украіну ўвосень 2014 году.
- Доржу-Белек Байыравіч Балдан
Апазнаны на фатаздымку В. Маракасава, зробленага падчас уварваньня ва Украіну ўвосень 2014 году. Сярод ягоных кантактаў фігуруе вышэйзгаданы ст.лэйтэнант Жолудаў.
- Міхаіл Некляёнаў
Захоўвае ў сваім альбоме фота, зробленае падчас уварваньня ва Украіну ўвосень 2014 году з той жа сэрыі, якую мае і В. Маракасаў.
- Міхаіл Чычак
Апазнаны на фатаздымку В. Маракасава, зробленага падчас уварваньня ва Украіну ўвосень 2014 году. Захоўвае ў сваіх альбомах сэрыю фатаздымкаў гэтага ж часу.
- Аляксандар Сьмірноў
Вайсковец-кантрактнік 136-й АМСБр, нарадзіўся 09.04.1985 г., з г. Рцішчава Саратаўскае вобласьці РФ. Скончыў Саратаўскі дзяржаўны тэхнічны унівэрсытэт у 2007 годзе. У 2007-2010 гг. служыў у в/ч 32411, Краснаярскі край, Ужурскі раён, ЗАТУ Солнечны. Профіль у сацыяльных сетках: «VK» (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў).
Апазнаны на фатаздымку В. Маракасава, зробленага падчас уварваньня ва Украіну ўвосень 2014 году.
- Стас Аўрбіеў
Вайсковец-кантрактнік 136-й АМСБр, нарадзіўся 05.07.1991 г., з Стаўрапальскага краю. Навучаўся ў Сочынскім дзяржаўным унівэрсытэце. Профілі ў сацыяльных сетках: «VK» (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў), «ОК» (профіль абмежаванага доступу).
Апазнаны на фатаздымку В. Маракасава, зробленага падчас уварваньня ва Украіну ўвосень 2014 году.
БОНУС
Апроч вышэйзгаданых фігурантаў, выяўленыя і іншыя вайскоўцы 136-й АМСБр, якія маюць дачыненьне да «украінскіх камандыровак».
- Андрэй Бавараў
У альбоме А. Баварава быў выяўлены фатаздымак зь зімовай «украінскай камандыроўкі» выведнікаў 136-й АМСБр, пра якую мы падавалі інфармацыю ў матар’яле InformNapalm «Па сьлядох «украінскай камандыроўкі» выведніка 136-й АМСБр» з 3 лютага 2015 г.
- Вячаслаў Бічэ-Аол
Вайсковец-кантрактнік 136-й АМСБр, нарадзіўся 13.12.1985 года, з г. Кызыл Рэспублікі Тыва. У фатаздымках вышэй Бічэ-Аол ідэнтыфікаваны ня быў, аднак у ягоным альбоме маецца фота ордэна Мужнасьці, выкладзенае 15 чэрвеня 2016 г., што, меркавана, зьяўляецца сьведчаньнем ягонага ўдзелу ва «ўкраінскай камандыроўцы». Больш за тое – сярод кантактаў Бічэ-Аола – ягоны зямляк і колішні таварыш у службе, уладальнік такой жа ўзнагароды, пазначаны вышэй Доржы-Белек Балдан і іншыя фігуранты расьледаваньня (Лебедзеў, Маракасаў). Профіль у сацыяльным сеціве: «VK» (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў).
Такім чынам, у выніку расьледаваньня былі апазнаныя 10 вайскоўцаў 136-й АМСБр, якія ўдзельнічалі у неабвешчанай вайне Крамля супроць Украіны. Краіна мае ведаць сваіх “герояў”, гэтаксама і міжнародная супольнасьць мае ведаць пра вайсковых злачынцаў і ўсю праўду пра гэтую падступную вайну, якую вядзе Расея.
Працяг будзе.
Гэта ня першы і, пэўна, не апошні «засьвет» 136-й АМСБр у кантэксьце «ўкраінскіх камандыровак». Гэтае вайсковае злучэньне фігуравала раней у сямі расьледаваньнях нашае валянтэрскае супольнасьці:
- Танкі Т-90 і САУ «Акацыя» 136-й АМСБр з Дагестана на мяжы з Украінай
- Фотасэсіі расейскіх танкістаў 136-й МСБР з «камандыроўкі»
- Расейскія танкі Т-90 136-й мотастралковай брыгады ў Луганскае вобласьці – фотафакт
- LifeNews “засьвяціў” 136-ю асобную мотастралковую брыгаду ў Дэбальцава
- Відэа пра ўдзел 136-й асобнай мотастралковай брыгады РФ у вайне на Данбасе (глядзець з пераходам на youtube)
- Па сьлядох «украінскай камандыроўкі» выведніка 136-й АМСБр
- Фотапаляваньне: расейскія «Тыгры» выведроты 136-й АМСБр злоўленыя на Данбасе
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня Іраклі Камахідзэ пры садзейнічаньні Сяргея Пачэбулы.
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём
