- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Ідэнтыфікаваныя танкісты 136-й АМСБр, якія ваявалі ва Украіне

Ідэнтыфікаваныя танкісты 136-й АМСБр ЗС РФ, якія ўдзельнічалі ў баёх на Данбасе ўвосень 2014 году.

Прадмова

Гэтае OSINT-расьледаваньне міжнароднае супольнасьці InformNapalm грунтуецца на атрыманых ад нашага чытача дадзеных пра афіцэра 136-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 63354, мейсца дысьлякацыі Буйнакск, Дагестан) Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ, які прайшоў праз «украінскую камандыроўку». Дзякуючы новай і выяўленай раней інфармацыі, атрымалася вызначыць шэраг танкістаў пазначанага вайсковага злучэньня, якія ўвосень 2014 году ў складзе танкавага падразьдзяленьня Т-90 уварваліся ва Украіну.

Нагадваем, што InformNapalm быў першым рэсурсам, які ў кастрычніку 2014 году адсачыў і падаў інфармацыю пра перакідваньне расейскіх танкістаў 136-й АМСБр зь мейсца дысьлякацыі ў памежны з Украінай раён Растоўскае вобласьці і іхнае ўварваньне на Данбас:

Фотасэсіі расейскіх танкістаў 136-й МСБР у «камандыроўцы» [1]

Расейскія танкі Т-90 136-й мотастралковай брыгады ў Луганскае вобласьці – фотафакт [2]

Гэтую тэму досыць актыўна пачалі асьвятляць украінскія СМІ [3] і блёгеры, якія зьдзейсьнілі шэраг дэталёвых расьледаваньняў, падмацаваўшы першасную інфармацыю новымі візуальнымі сьведчаньнямі перасоўваньня калёнаў з прывязкаю да мясцовасьці. Самую сур’ёзную працу ў дадатковай выведцы што да гэтай тэмы зрабіў блёгер sled_vzayt [4] у жніўні 2015 году.

Калі раней асноўны акцэнт быў нададзены ідэнтыфікацыі канкрэтнага падразьдзяленьня, тыпу ўзбраеньня й геаграфіі падзеяў, то цяпер надыйшоў час распавесьці і пра вайсковых злачынцаў, якія ўдзельнічалі ў расейскай агрэсіі.

БАЛБАТУХА

Што балбатуха Ліда, маўляў,
Гэта Воўка выдумаў.
А балбатаць мне калі?
Мне балбатаць няма калі!

Агнія Барто «Балбатуха»

oksУ ліставаньні групы «63354 в/ч, Дагестан, Буйнакск, палігон «Дальні [5]» (тая ж 136-я АМСБр) у сацсеціве «VK» была выяўленая актыўнасьць нейкай Аксаны Ровенскай (архівы профілю [6], фотаальбому [7], кантактаў [8]), якая з 17 ліпеня 2015 году па 16 траўня 2016 году пасьпела досыць шмат распавесьці. У тым ліку і пра тое, што яна – жонка афіцэра-танкіста [9] «П.Ж.» гэтай жа брыгады, які быў у камандыроўцы ва Украіне [10]. Таксама Аксана пахвалілася фатаздымкамі ўзнагародаў свайго мужа – юбілейным мэдалём [11] «20 гадоў 58-й агульнавайсковай арміі» і ордэнам Мужнасьці [12], які, паводле нашых назіраньняў, за апошнія 2 гады выдаецца збольшага расейскім вайскоўцам – удзельнікам неабвешчанае вайны супроць Украіны.

zampotex [13]ukraine [14]

20 let medal [15]

ord muj [16]

«П.Ж.»

(Ня блытаць з панам ПЖ, кіраўніком плянэты Плюк ў галактыцы Кін-дза-дза [17])

PJСтарэйшы лейтэнант Пятро Жолудаў, 22 траўня 1986 г.н., з Омска. У 2012 годзе скончыў інжынэрны факультэт Омскага танкавага інжынэрнага інстытута. Станам на 2013 год [18] камандыр узводу танкавае роты танкавага батальёну 136-й АМСБр. Станам на люты 2016 году – ўжо намесьнік камандыра танкавай роты танкавага батальёну, ч.в.а. намесьніка камандыра ва ўзбраеньні танкавага батальёну гэтага ж вайсковага злучэньня. Мае статус ветэрана баявых дзеяньняў, узнагароджаны ордэнам Мужнасьці. Цалкам мажліва, у складзе танкавага падразьдзяленьня сваёй брыгады ўдзельнічаў ва ўварваньні ва Украіну ўвосень 2014 году. Магчыма, пазьней быў прыцягнуты і да іншых «украінскіх камандыровак». Ягоныя старонкі ў сацыяльных сетках: «VK» – 1 [19], 2 [20] (архіў профіляў 1 [21], 2 [22]; фотаальбому 2 [23]; кантактаў 1 [24], 2 [25]), «ОК [26]» (архіў профілю [27], фотаальбому [28], кантактаў [29]). Нумар маб. тэл.: 89634145203.

Petr Joludev komvzvoda

Іншыя ўдзельнікі «данбаскага паходу» з танкавага батальёну 136-й АМСБр

marakasovКаб выявіць і ідэнтыфікаваць астатніх вайскоўцаў 136-й АМСБр, якія ўдзельнічалі ва ўварваньні ва Украіну ўвосень 2014 году, давялося вярнуцца да нашай першай публікацыі [2], у прыватнасьці, да фігуранту В. Маракасава, які і “засьвяціў” танкі сваёй брыгады ў Луганскае вобласьці. Вядома ж, расейскія спэцслужбы выдалілі крыніцу ўцечкі ў сацсеціве «VK» (старонка захаваная [30] ў кэшы), але ня цалкам. Таксама ён мае старонку ў сацсеціве «ОК [31]» (архіў профілю [32], кантактаў [33]). Апроч гэтага Маракасаў-Шпыноў увечнены ў «Чысцу» [34] цэнтра «Міратворац». Нягледзячы на сьціпласьць актыўнага профілю, праз вывучэньне кантактаў Маракасава й выкарыстаньня некаторых хітрыкаў, мы атрымалі новую цікавую інфармацыю, якую і распавядзем. У гэтым кантэксьце характэрны камэнтар да фота [35] Т-90  з 10 лютага 2015 году «Ты ж ужо не танкіст» нейкага А. Рэзуна. Цалкам мажліва, праз раскрыцьцё інфармацыі вайсковая кар’ера танкіста Маракасава, якая пачалася ў 2014 годзе [36], скончылася значна раней.

abra [37] grup 1 [38]

RezunВайсковец-кантрактнік 136-й АМСБр, нарадзіўся 30.06.1986 г., з Стаўрапалю. У 2011 годзе скончыў Гукаўскі інстытут эканомікі й права (філія Растоўскага унівэрсытэту). Вайсковая служба: тэрміновая – 33-я АМСБр горная (в/ч 22179, Майкоп, Адыгея) ПВА ў 2011 годзе; кантракт – 175-я брыгада Кіраваньня ПВА (в/ч 01957, Растоў-на-Доне), 2011-2012 гады; зь вясны 2014 году зафіксаваны ў складзе 136-й брыгады. Профілі ў сацыяльных сетках: «VK [39]» (архіў профілю [40], фотаальбому [41], кантактаў [42]) – неактыўны, «ОК [43]» – актыўны, але з абмежаваным доступам. Нумар маб. тэл.: +79614859133.

Апазнаны на фатаздымку В. Маракасава з палігону пад Валгаградам, дзе ўлетку 2014 году разам зь іншымі паноўна рэкрутаванымі кантрактнікамі праходзіў падрыхтоўку перад «камандыроўкай» ва Украіну.

Rezun volgograd [44]

LebedevВайсковец-кантрактнік 136-й АМСБр, нарадзіўся 28.01.1991 г., з Златаўста Чалябінскае вобласьці. Профілі ў сацыяльных сетках: «VK [45]» (архіў профілю [46], фотаальбому [47], кантактаў [48]) – неактыўны, «ОК [49]» – актыўны, але з абмежаваным доступам.
Апазнаны на фатаздымку В. Маракасава, зробленага падчас уварваньня ва Украіну ўвосень 2014 году.

obshee foto Lugansk

dorjiКолішні вайсковец-кантрактнік танкавага батальёну 136-й АМСБр, нарадзіўся 03.02.1986 г., з г. Самагалтай Тэс-Хемскага раёну Рэспублікі Тыва. Асабісты № МТ-303809. У ЗС РФ служыў з 29.05.2005 г. па 27.06.2007 г., апошні кантракт – з 05.09.2013 г. Станам на канец жніўня 2016 г. звольнены з ЗС РФ [50] у зьвязку зь невыкананьнем умоваў кантракту (не даслужыў крыху меней за месяц). Падчас звальненьня быў кіроўцам-мэханікам ва ўзводзе гукамэтрычные выведкі батарэі артылерыйскае выведкі выведвальнага артылерыйскага дывізыёну артылерыйскае брыгады (меркавана 291-я АртБр [51], ст. Троіцкая, Інгушэтыя). Цалкам мажліва, з 136-й брыгады ў артылерыю пераведзены ў 2015 годзе. Паводле указу У. Пуціна з 20 студзеня 2015 г. узнагароджаны ордэнам Мужнасьці [52] №76938. Профілі ў сацыяльных сетках: «VK [53]» (архіў профілю [54], фотаальбому [55], кантактаў [56]). Мабільныя тэлефоны: 89293164827, 89280467097.

dorji prikaz uvolnenie [57] dorji za mujestvo [58]
Апазнаны на фатаздымку В. Маракасава, зробленага падчас уварваньня ва Украіну ўвосень 2014 году. Сярод ягоных кантактаў фігуруе вышэйзгаданы ст.лэйтэнант Жолудаў.

Dorji na obshem foto

neklenovВайсковец-кантрактнік 136-й АМСБр, 1987 г.н., родам з г. Капейск Чалябінскае вобласьці. У лютым 2015 году быў узнагароджаны мэдалём Суворава [59] (гэтую ўзнагароду масава ўручаюць ўдзельнікам неабвешчанае вайны РФ супроць Украіны). Профілі ў сацыяльных сетках: «VK [60]» (архіў профілю [61], фотаальбому [62], кантактаў [63]), «ОК [64]» (архіў профілю [65], фотаальбому [66], кантактаў [67]).

 

Захоўвае ў сваім альбоме фота [68], зробленае падчас уварваньня ва Украіну ўвосень 2014 году з той жа сэрыі, якую мае і В. Маракасаў.

m neklenov donbass [69]

Neklenov med Suvorova [70]   neklenov u marakasa [71]

ChichakВайсковец-кантрактнік 136-й АМСБр, 1990 г.н., родам з г. Ліпецк, РФ. У сьнежні 2015 году быў узнагароджаны мэдалём Суворава [72], фота да якога пракамэнтаваў гэтак: «за баявыя заслугі». Профілі ў сацыяльных сетках: «VK [73]» (архіў профілю [74], фотаальбому [75], кантактаў [76]), «ОК» №1 [77] (архіў профілю [78], фотаальбому [79], кантактаў [80]), №2 [81] (архіў профілю [82], фотаальбому [83], кантактаў [84]).

Апазнаны на фатаздымку В. Маракасава, зробленага падчас уварваньня ва Украіну ўвосень 2014 году. Захоўвае ў сваіх альбомах сэрыю фатаздымкаў гэтага ж часу.

chichak u marakasova [85]

Chichak medal [86]  chichak 4 [87]

chichak 3 t [88]chichak 3 t - [89]

a smirnov

Вайсковец-кантрактнік 136-й АМСБр, нарадзіўся 09.04.1985 г., з г. Рцішчава Саратаўскае вобласьці РФ. Скончыў Саратаўскі дзяржаўны тэхнічны унівэрсытэт у 2007 годзе. У 2007-2010 гг. служыў у в/ч 32411, Краснаярскі край, Ужурскі раён, ЗАТУ Солнечны. Профіль у сацыяльных сетках: «VK [90]» (архіў профілю [91], фотаальбому [92], кантактаў [93]).

Апазнаны на фатаздымку В. Маракасава, зробленага падчас уварваньня ва Украіну ўвосень 2014 году.

Smirnov u Marakasova

Stas Aurbiev

Вайсковец-кантрактнік 136-й АМСБр, нарадзіўся 05.07.1991 г., з Стаўрапальскага краю. Навучаўся ў Сочынскім дзяржаўным унівэрсытэце. Профілі ў сацыяльных сетках: «VK [94]» (архіў профілю [95], фотаальбому [96], кантактаў [97]), «ОК [98]» (профіль абмежаванага доступу).
Апазнаны на фатаздымку В. Маракасава, зробленага падчас уварваньня ва Украіну ўвосень 2014 году.

Aurbiev u Marakasova
БОНУС

Апроч вышэйзгаданых фігурантаў, выяўленыя і іншыя вайскоўцы 136-й АМСБр, якія маюць дачыненьне да «украінскіх камандыровак».

A. BavarovВайсковец-кантрактнік выведвальнага батальёну 136-й АМСБр, 1988 г.н., родам з Валгаграда. Вучыўся ў Сочынскім дзяржаўным унівэрсытэце. Профілі ў сацыяльных сетках: «VK [99]» (архіў профілю [100], фотаальбому [101], кантактаў [102]), «ОК [103]» (кэш).
У альбоме А. Баварава быў выяўлены фатаздымак [104] зь зімовай «украінскай камандыроўкі» выведнікаў 136-й АМСБр, пра якую мы падавалі інфармацыю ў матар’яле InformNapalm «Па сьлядох «украінскай камандыроўкі» выведніка 136-й АМСБр [105]» з 3 лютага 2015 г.

Razvedka

biche ol

Вайсковец-кантрактнік 136-й АМСБр, нарадзіўся 13.12.1985 года, з г. Кызыл Рэспублікі Тыва. У фатаздымках вышэй Бічэ-Аол ідэнтыфікаваны ня быў, аднак у ягоным альбоме маецца фота ордэна Мужнасьці [106], выкладзенае 15 чэрвеня 2016 г., што, меркавана, зьяўляецца сьведчаньнем ягонага ўдзелу ва «ўкраінскай камандыроўцы». Больш за тое – сярод кантактаў Бічэ-Аола – ягоны зямляк і колішні таварыш у службе, уладальнік такой жа ўзнагароды, пазначаны вышэй Доржы-Белек Балдан і іншыя фігуранты расьледаваньня (Лебедзеў, Маракасаў). Профіль у сацыяльным сеціве: «VK [107]» (архіў профілю [108], фотаальбом [109]у, кантактаў [110]).

biche

Такім чынам, у выніку расьледаваньня былі апазнаныя 10 вайскоўцаў 136-й АМСБр, якія ўдзельнічалі у неабвешчанай вайне Крамля супроць Украіны. Краіна мае ведаць сваіх “герояў”, гэтаксама і міжнародная супольнасьць мае ведаць пра вайсковых злачынцаў і ўсю праўду пра гэтую падступную вайну, якую вядзе Расея.

Працяг будзе.

Гэта ня першы і, пэўна, не апошні «засьвет» 136-й АМСБр у кантэксьце «ўкраінскіх камандыровак». Гэтае вайсковае злучэньне фігуравала раней у сямі расьледаваньнях нашае валянтэрскае супольнасьці:

 


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня Іраклі Камахідзэ [115] пры садзейнічаньні Сяргея Пачэбулы [116].

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын [117].

 (CC BY 4.0 [118]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [119], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём