Паводле інфармацыі расейскага апазыцыянэра Руслана Лявіева, ідэнтыфікаваныя тры спэцназаўцы 16-й асобнай брыгады спэцыяльнага прызначэньня ГРУ ГШ МА РФ (в/ч 54607, г.Тамбоў), якія загінулі 5 траўня 2015 году ва Украіне:
– Савельеў Антон, пазыўны “Сава”, пахаваны на могілках пасёлку Новыя Ляды, Тамбоўскі раён
– Мамаюсупаў Тымур, пазыўны “Мамай”, пахаваны на могілках вёскі Кук-Цяка ля гораду Азнакай, рэспубліка Татарстан
– Кардаполаў Іван, пазыўны “Кардан”, пахаваны на могілках гораду Шуміха, Курганская вобласьць.
Згодна з інфармацыяй пра хаду баёў 4-5 траўня гэтага году, магчымае мейсца гібелі расейскіх спэцназаўцаў ва Украіне можа быць:
- горад Залатое, Папасьнянскі раён, Луганская вобласьць, Украіна
- сяло Шырокіна, Данецкая вобласьць, Украіна.
Арыгінальны пост з фатаздымкамі і відэа ад Руслана Лявіева можна пабачыць па спасылцы: https://www.facebook.com/ruslanleviev/posts/10155598429565424
Дэталёвы пост-расьледваньне ад Лявіева будзе апублікаваны неўзабаве. Тым часам, на радыё “Эхо Москвы” можна прачытаць актуальнае інтэрвію зь ім.
На падставе інфармацыі Руслана Лявіева, каманда “ІнформНапалм” зьдзейсьніла захады ў выяўленьні і ідэнтыфікацыі пазначаных расейскіх спэцназаўцаў з 16-й брыгады ГРУ. Атрымалася ідэнтыфікаваць старонкі сацсетак бацькоў і сваякоў дваіх – Савельева і Мамаюсупава.
– Старонка маці Антона Савельева – Натальлі Савельевай-Кузняцовай (http://ok.ru/profile/527284213454), якая аплаквае сына.
Старонкі сястры Антона Савельева – Аляксандры Савельевай (http://ok.ru/profile/506276278336 і https://vk.com/aleksandra_saveleva_17), якая таксама аплаквае забітага брата.
– Старонка маці Тымура Мамаюсупава – Гузальі Мамаюсупавай-Вагізавай (http://ok.ru/profile/555316799391), якая аплаквае сына. Ёсць старонка і самога Тымура (http://ok.ru/profile/557729094243), але асаблівага інфармацыйнага значэньня яна ня мае. На старонцы ж маці фігуруе шэраг фатаздымкаў, у тым ліку мэдаль “За вяртаньне Крыма” і фота зь белымі ідэнтыфікацыйнымі павязкамі на нагах, якія ў зоне канфлікту выкарыстоўваюць расейска-тэрарыстычныя войскі.
Аўтар: Іраклі Камахідзэ
(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на наш праэкт абавязковая.
Пераклад Дзяніса Івашына
