- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Ідэнтыфікаваныя вайскоўцы 22 брыгады СпН ГРУ РФ, якія выконваюць баявую задачу ў Луганску


Падчас OSINT-выведкі, якая арыентаваная на выяўленьне і ідэнтыфікацыю расейскіх акупацыйных сілаў, што знаходзяцца на тэрыторыі Украіны, былі здабытыя бясспрэчныя доказы, якія пацьверджваюць знаходжаньне ў Луганскае вобласьці Украіны вайскоўцаў з складу 22-й брыгады спэцыяльнага прызначэньня (в/ч 11659, мейсца дысьлякацыі п.Сьцяпны, Растоўская вобласьць) Галоўнага выведвальнага ўпраўленьня Генэральнага штабу ЗС РФ.

У выніку вывучэньня профіляў сацсетак вайскоўцаў 22-й брыгады спэцпрызначэньня (фатаздымкі з прывязкай да мясцовасьці/аб’ектаў, кантакты, камэнтары, статуты і інш.), былі выяўленыя фатаздымкі, выкладзеныя ў траўні 2015 году, зробленыя ў г. Луганску ў вядомых мейсцах на тле мясцовых славутасьцяў: помніка танка часоў I сусьветнай вайны “Марк-5”, у парку “Дружбы Народаў” і ў Заапарку.

2 mark-5 [1] 1 fantani [2] 3 zoopark [3] 0 troe [4]

Заўвага: глядзіце спасылкі, у якіх можна пабачыць тыя ж славутасьці Луганска, на тле якіх фатаграфаваліся расейскія ГРУ-шнікі:

– Сквер памяці (парк Дружбы народаў)

http://lugansk1795.info/parki_luganska/skver-pamyati-park-druzhby-narodov/ [5]

– Славутасьці Луганска:

http://uafacts.com/ukraine/chto-zhe-takogo-posmotret-v-luganske/ [6]

– Заапарк Луганска:

http://lugansk1795.info/parki_luganska/zoopark-luganska/ [7]
Усе гэтыя фатаздымкі былі выкладзеныя на старонцы профілю сацсеціва аднаго з вайскоўцаў 22-й брыгады СпН, Іскандэра Гарыпава, які знаходзіцца ў гэтак званай “украінскай камандыроўцы”.
У фатападборцы альбому Гарыпава сьлед вылучыць групавы фатаздымак, на якім фігуруюць тры вайскоўцы, што апранутыя ў нестатутную форму, у аднаго зь іх ёсьць шаўрон “наваросіі”.

Падчас дасьледаваньня “профілю” Гарыпава, атрымалася ўсталяваць асобы астатніх двух, якія таксама апынуліся расейскімі вайскоўцамі-кантрактнікамі з той жа 22-й брыгады спэцпрызначэньня. Такім чынам:

  1. Іскандэр Гарыпаў (https://vk.com/id206991272 [8], у архіве: профіль – https://archive.is/9IRxr [9], фатаальбом https://archive.is/PrjZb [10]) – той факт, што ён зьяўляецца вайскоўцам ЗС РФ, у прыватнасьці 22-й брыгады спэцпрызначэньня, наўпрост і ўскосна пацьверджвае шэраг доказаў. Праз ягоны профіль можна адсачыць увесь паслужны сьпіс – ад тэрміновае службы ў Паўночным Флоце да наступнай службы паводле кантракту:

– Гарыпаў прыблізна 2 гады служыў у 346-й брыгадзе спэцпрызначэньня (в/ч 31681, Кабардына-Балкарыя, Прахладны) ГРУ: праходзіў парашутна-дэсантную падрыхтоўку г. Маздок Паўночная Асэтыя, спэцпадрыхтоўку на базе Цэнтра падрыхтоўкі выведвальных падразьдзяленьняў на горным палігоне “Дар’ял” у Паўночнай Асэтыі, спэцкурс на базе 16-й брыгады спэцназу (в/ч 54607, Тамбоў). [4]

6 pr [11] 7 treti novi god v armii [12]  8 pskov zbori [13] 9 vladikavkaz darial [14] 10 mozdok pdp [15] 11 proxladni [16]12  flot prisyga [17]

 

– З 2015 году Гарыпаў ужо фігуруе ў статусе вайскоўца 22-й брыгады спэцпрызначэньня ГРУ, якая дысьлякуецца ў Растоўскае вобласьці, што пацьверджвае шэраг фатасьведчаньняў 2015 году, у тым ліку фатаздымак з шаўронам 22-й Бр СпН (адзін з варыянтаў шаўрона гэтай брыгады СпН),  таксама фатаздымкі з чэмпіянату Паўднёвае вайсковае акругі ў лыжным спорце.

4 shevron [18] 5 liji [19]

Заўвага: Паводле інфармацыі з адкрытых крыніцаў, у тым ліку сайту МА РФ, у лютым 2015 году ў Валгаградзе быў праведзены чэмпіянат ЮВА ў лыжнай гонцы, сярод удзельнікаў і пераможцаў былі названыя каманды 58-й і 49-й агульнавайсковых арміяў, 4-е Камандаваньне ВПС і СПА,  таксама злучэньне СпН з Растова-на-Доне.

(http://function.mil.ru/news_page/country/more.htm?id[email protected]egNews [20]).

2. Аляксандар Разанцаў (https://vk.com/id23415785 [21], у архіве: профіль – https://archive.is/L5Uh2 [22], фатаальбом https://archive.is/hOXuP [23]) – другі спэцназавец, які фігуруе на калектыўным фатаздымку з Луганска на старонцы вышэйзгаданага Гарыпава і мае той жа фатаздымак ў сваім фатаальбоме, таксама зьяўляецца вайскоўцам 22-й Бр СпН.

У выніку вывучэньня профілю Разанцава, які апынуўся нашмат больш сьціплым за старонку папярэдняга спэцназаўца Гарыпава, ўсё ж удалося аднавіць шэраг падзеяў і паслужны сьпіс: служба і навучаньне (меркавана сяржанцкія курсы) у Разанскай вучэльні Паветрана-дэсантных войскаў, служба ў 346-й брыгадзе СпН – праходжаньне спэцпадрыхтоўкі ў вышэйзгаданых Цэнтрах спэцпадрыхтоўкі “Дар’ял” і горна-альпінісцкай падрыхтоўкі на базе Цэнтра горнай падрыхтоўкі “Тэрскол” ў Кабардына-Балкарыі, удзел у лыжным чэмпіянаце ЮВА ў лютым 2015 году.

2 lugansk troe v parke [24] 1 lugansk sad flag [25]   0 pr [26]  4 liji [27] 6 darial [28] 8 terskol [29] 9 terskol [30] 11 131 pdp v 12-m [31]

  1. Мікалай Сварожыч (https://vk.com/idswarog [32], у архіве: профіль – https://archive.is/aZiK3 [33], фатаальбомhttps://archive.is/lpURZ [34]) – трэйці спэцназавец, які фігуруе на калектыўным фатаздымку з Луганска, аказаўся больш асьцярожным. Ягоныя анкетныя дадзеныя і фатаальбом яшчэ больш сьціплы за профілі ягоных сяброў-таварышаў у службе. Аднак і тутака атрымалася выявіць ягоную асобу, іх агульную ўзаемасувязь і прыналежнасьць да 22-й брыгады СпН.

1 mart s avtomatom [35] 0 profile [36] 2 skromni [37] 3 kubok [38]

Прадстаўленая намі тройка вайскоўцаў спэцназу ГРУ, якія былі зафіксаваныя ў Луганску, зьяўляецца паказальнай, бо праз больш грунтоўнае дасьледаваньне кантактаў, фатаздымкаў, камэнтароў і інш., можна выявіць і іншых іхных таварышаў у службе, якія знаходзяцца ва “украінскай камандыроўцы”. Адным з такіх зьяўляецца нейкі Віталік Віктаравіч Фатахаў (https://vk.com/fattahin [39]), які прадстаўлены як баявік “Наваросіі”, хаця насамрэч ён таксама зьяўляецца вайскоўцам брыгады спэцпрызначэньня ГРУ ЗС РФ.

fataW [40]

 

Тэму прысутнасьці падразьдзяленьняў ГРУ ЗС РФ ва Украіне мы агучвалі і раней:

– Апошнія выяўленыя да гэтага моманту былі вайскоўцы 2-й Бр СпН (в/ч 64044, Пскоў), якія дзейнічаюць на Марыюпальскім напрамку [41].

– Гэтаксама, у нашых публікацыях 2014 – 2015 гг., неаднаразова фігуравалі факты прысутнасьці на мяжы з Украінай і непасрэдна на Данбасе, падразьдзяленьняў ГРУ ГШ ЗС РФ, у тым ліку з складу 346-й Бр СпН і 22-й Бр СпН:

Дывэрсантаў 346-й брыгады ГРУ рыхтуюць паводле сыстэмы Станіслаўскага [42]

Расейскія войскі ў Крыме – выведчыкі 346-й БСН [43]

346-я Асобная брыгада спэцыяльнага прызначэньня ГРУ ва Украіне [44]

346-я Брыгада спэцпрызначэньня ГРУ [45]

22-я Асобная брыгада спэцыяльнага прызначэнья ГРУ ва Украіне [46]

Расейскія Сілы спэцыяльных апэрацыяў – усё новае гэта добра забытае старое [47]

Аўтар: Іраклі Камахідзэ [48],

Відэаролік паводле матываў нашага расьледаваньня падрыхтаваў Андрэй Гарын [49]

(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm [50], падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на наш праэкт абавязковая.

Российские Силы специальных операций – всё новое это хорошо забытое старое [47]

Автор: Ираклий Комахидзе [48],

Видеоролик по мотивам нашего расследования подготовил Андрей Гарин [49]

(с) Информация подготовлена специально для сайта InformNapalm [51], при перепечатке и использовании материала ссылка на автора и наш проект обязательна.

Пераклад Дзяніса Івашына [52]