Камандаваньне Паўднёвае вайсковае акругі (ПВА) ЗС РФ зьдзяйсьняе захады дзеля запабяганьня ўцечцы інфармацыі пра «растоўска-ўкраінскія камандыроўкі» 7-й в/б.
Сярод прыярытэтных накірунакаў дзейнасьці міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm – выяўленьне й ідэнтыфікацыя расейскіх падразьдзяленьняў – групаў вайскоўцаў і асобных вайсковых злачынцаў, якія зьяўляюцца інструмантам Крамлю ў вядзеньні гібрыднае, неканвэнцыйнае і падступнае вайны, распачатай супроць Украіны.
На працягу 2016 году адным з асноўных аб’ектаў OSINT-расьледаваньняў міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm (IN) была 7-я расейская акупацыйная вайсковая база (в/ч 09332, падначаленая 49-й арміі ПВА), разгорнутая ў г. Гудаўта, Грузія, Абхазія. Вайскоўцы гэтай базы з 2014 году актыўна ўдзельнічаюць у неабвешчанай вайне супроць Украіны. Гэтае вайсковае злучэньне фігуруе ўжо ў 28 публікацыях нашае супольнасці, 12 зь якіх прыпадае на 2016 і дзьве – на 2017 год.
-
7-я вайсковая база ў публікацыях InformNapalm
- Баявыя разьлікі САУ “Акацыя” 7-й вайсковай базы, якія “партызаняць” у лясох уздоўж мяжы з Украінай.
- «Данецкі экспрэс» – ідэнтыфікацыя расейскай тэхнікі і ўзбраеньня, якое перакідваюць на Данбас.
- «Інтэрны» – медычнае падразьдзяленьне 7-й вайсковай базы з Абхазіі на мяжы з Украінай.
- Рэактыўная артылерыя 7-й расейскай акупацыйнай базы з Абхазіі на мяжы з Данбасам.
- “З мандарынавага раю ва ўкраінскае пекла”: як расейскіх кантрактнікаў добраахвотна-прымусовым чынам выпраўляюць забіваць украінцаў.
- Вайскоўцаў 7-й вайсковай базы РФ з Абхазіі за ўдзел у баёх на Данбасе ўзнагароджваюць мэдалямі.
- Тэрміноўцаў 7-й вайсковай базы РФ масава вярбуюць у кантрактнікі для “ўкраінскіх камандыровак”.
- Міхос “адважны” – выведнік 7-й в/базы, кавалер мэдалю “За адвагу”.
- Чарговыя ўзнагароджаныя з 7-й акупацыйнай вайсковай базы ў выніку ўкраінскіх камандыровак.
- Вайскоўцы 7-й вайсковай базы ЗС РФ перагульваюць падчас пераапрананьня ў баявікоў “ДНР/ЛНР”.
- Легенда-біяграфія “колішняга” вайскоўца 7-й вайсковай базы.
- Зафіксаванае маштабнае перакідваньне сілаў і сродкаў ЗС РФ з акупаванай Абхазіі.
- Расея перакідвае тэхніку 7-й вайсковай базы ў Растоўскую вобласьць.
- Кантрактнік ЗС РФ з 7-й вайсковай базы ваюе ў складзе бандфармаваньняў “ДНР”.
- «Калі няма што рабіць»: Гульні расейскіх акупантаў на Данбасе.
- «Падвойны ўдар» Лі па афіцэрах СПА Збройных Сілаў РФ
- Гудаўта – Растоў – Данбас – Хмэймім – Службовы сьпіс расейскага акупанта
- Дынастыя расейскіх вайсковых злачынцаў. Біяграфія акупанта
- Новая сукенка ВВХ: «А кароль голы!»
- Будні й сьвяты растоўскага рэзэрву арміі «наваросіі»
- Выяўленыя дакуманты пра склад БТГр 7-й в/базы, якая знаходзіцца ў «растоўска-ўкраінскай камандыроўцы»
- 21 з 35: апазнаныя артылерысты 7-й в/базы ЗС РФ, датычныя да абстрэлаў Украіны. Інфаграфіка
- Love Story 3: любоўны трыкутнік расейскага акупанта
- Расейскага выведніка з 7-й вайсковай базы выкрыў бультэр’ер з Горлаўкі
- Выкрытыя выведнікі 7-й вайсковай базы МА РФ, якія ваявалі ва Украіне
- Стэпы Данбаса: расейскія жаўнеры-калмыкі «заблукалі» ў стэпах Украіны
- Мінабароны Расеі заахвочвае кантрактнікаў, якія ваявалі ва Украіне, праз залічэньне ў элітныя вучэльні
- Кавалер Мэдалю Ордэна «За заслугі перад Айчынай» і іншыя «ветэраны Данбаса» з 7-й вайсковай базы
Базы дадзеных фіксацыі кадравых расейскіх вайскоўцаў і доказаў іхнага ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне ў складзе расейска-тэрарыстычных сілаў даступная праз сталую спасылку: https://informnapalm.org/database.
Расейскія «байцы нябачнага фронту», якія і зьяўляюцца галоўнай крыніцаю інфармацыі і аб’ектамі нашых расьледаваньняў, відавочна, адчуваючь сваю беспакаранасьць, бо адкрыта дэманструюць у сацсетках сьведчаньні сваіх «растоўска-ўкраінскіх камандыровак». Але сьлед надаць ім грамадзкую агалоску, як шчыраваньне вайсковых злачынцаў кудысьці адразу зьнікае. Не пужаюць і не застрашваюць іх нават пакараньні ды пагрозы камандаваньня і “асабістаў”, бо праз пэўны час яны паноўна публікуюць на старонках сацсетак фотадоказы сваіх “ратных подвигов”. Гэтаму, уласна, і прысьвечаная нашая публікацыя.
Гэта не клясычны OSINT, мы хацелі б нагадаць пра некалькі «герояў», дзякуючы якім нам удалося здабыць масу доказаў удзелу 7-й вайсковай базы ў вайне супроць Украіны. Таксама мы хочам падаць інфармацыю пра спробы расейскага боку запабегчы новым уцечкам.
I. Ігар Маркін
У чэрвені 2015 году, у публікацыі «Вайскоўцы 7-й вайсковай базы ЗС РФ перагульваюць падчас пераапрананьня на баявікоў «Л/ДНР»», быў названы «ветэран» так званай растоўска-ўкраінскай камандыроўкі 2014 году, кантрактнік в/ч 09332 Ігар Маркін, старонка якога, вядома ж, выдаленая.
II. Іван Іваноў
У сакавіку 2016 году ў публікацыі ««Гудаўта-Растоў-Данбас-Хмэймім» – службовы сьпіс расейскага акупанта» быў названы кантрактнік 7-й в/б Іван Іваноў, які пасьля «растоўска-ўкраінскай камандыроўкі» выконваў свой «інтэрнацыянальны абавязак» ужо ў Сірыі. Старонка расейскага акупанта была выдаленая, але празь некаторы час нам удалося выявіць ягоны новы профіль.
У кастрычніку 2016 году ў публікацыі «Расейскага выведніка з 7-й вайсковай базы выкрыў бультэр’ер з Горлаўкі» была пададзеная інфармацыя пра кантрактніка з 7-й в/б Сяргея Фіногіна, які ў 2016 годзе быў адкамандыраваны ў Горлаўку Данецкае вобласьці Украіны. Старонкі расейскага акупанту былі выдаленыя, але нам удалося выявіць ягоны новы профіль.
IV. Самат Ісаліеў
У сьнежні 2016 году ў публікацыі «Стэпы Данбаса: расейскія жаўнеры-калмыкі «заблукалі» у стэпах Украіны» былі названыя вайскоўцы в/ч 09332, «ветэраны растоўска-ўкраінскіх камандыровак» 2014 і 2015 гадоў. Адным зь іх быў кантрактнік Самат Ісаліеў. Сёньня ягоныя актыўныя профілі ўжо выдаленыя.
Гэта толькі некалькі імёнаў з сьпісу вайскоўцаў 7-й в/б, пра якіх мы пісалі ў сваіх расьледаваньнях. Наагул у нашай базе маецца інфармацыя пра амаль 100 «ветэранаў Данбаса» з гэтае гудаўцкае акупацыйнае базы, у тым ліку групы артылерыстаў і «кавалераў» рознага кшталту ўзнагародаў.
Апроч пазначаных вышэй вайсковых злачынцаў, узгадаем і пра «вялікі пярэпалах у маленькай Гудаўце».
Паводле інфармацыі нашых крыніцаў, частыя публікацыі IN з доказамі «ўкраінскіх камандыровак» вайскоўцаў 7-й вайсковай базы і іхны распаўсюд у СМІ спрычыніліся да задзейнічаньня камандаваньнем ПВА і 49-й арміі шэрагу контрзахадаў, якія, на іхную думку, маюць спрыяць інфармацыйнай бясьпецы расейскай акупацыйнай вайсковай базы ў Абхазіі. Напрыканцы 2016 году на базе ў Гудаўце працавала акруговая камісія, якая зрабіла сур’ёзны “разбор палётаў” з прычыны ўцечкі інфармацыі. У выніку працы камісіі выдаленыя, зачыненыя або адрэдагаваныя некалькі групаў старонак у сацсеціве «VK», якія маюць дачыненьне да 7-й вайсковай базы. Нашыя крыніцы паведамляюць пра ўзмацненьне жорсткага кантролю за актыўнасьцю расейскіх вайскоўцаў у сацсетках, пра абмежаваньні карыстацца інтэрнэтам і мабільнай сувязьзю, сталыя інструктажы і рэкамэндацыі, і нават пра рэпрэсіўныя захады: вайскоўцам зробленыя дысцыплінарныя спагнаньні, некаторыя пераведзеныя ў іншыя вайсковыя часткі, іншыя наагул звольненыя з службы.
Але нягледзячы на ўсе захады, зробленыя расейскімі акупантамі дзеля запабяганьня разгалошваньню інфармацыі пра «растоўска-ўкраінскія камандыроўкі» вайскоўцаў гэтага бандыцкага злучэньня, IN працягвае маніторынг, напаўняе архівы новымі сьведчаньнямі ўдзелу в/ч 09332 у неабвешчанай вайне супроць Украіны. Усе новыя факты будуць пададзеныя ў нашых новых публікацыях.
Нашая выведвальная супольнасьць мае плян у лютым-сакавіку 2017 году апублікаваць неабвержныя доказы «ўкраінскіх камандыровак» іншага злучэньня Збройных сілаў Расеі, якое разам з 7-й вайсковай базай таксама досыць актыўна ўцягнутае ў вайну супроць Украіны.
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ.
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.
