- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

InformNapalm адказвае МЗС Расеі: ёсьць падставы для вайсковага трыбуналу

5 лютага Дэпартамэнт інфармацыі і друку МЗС Расеі апублікаваў камэнтар [1], у якім выказаў «абурэньне антырасейскай прапагандай у турэцкіх сродках масавае інфармацыі».

Адкінуўшы рытарычнае дыпляматычнае шалупіньне, зь якога актыўна карыстаюцца гэтыя адмыслоўцы на інфармацыйным фронце, накшталт «агрэсыўнай антырасейскай прапаганды», «беспадстаўных абвінавачваньняў” і г.д., вылучым галоўнае:

  1. Дыпляматы катэгарычна адмаўляюць выкарыстаньне любых забароненых боепрыпасаў, вылучаючы пры гэтым «запальныя і касэтныя бомбы».
  2. Чыноўнікі абураныя сьцьверджаньнямі, што расейская вайсковая авіяцыя зьдзяйсьняе ўдары па грамадзянскіх аб’ектах.
  3. МЗС Расеі ня бачыць сувязь паміж дзеяньнямі Паветрана-касьмічных сілаў Расейскай Фэдэрацыі і перасоўваньнем сірыйскіх уцекачоў да мяжы з Турэччынай.
  4. У дакуманце МЗС не згадваецца ІДІЛ, але знойдзеныя нейкія іншыя баявікі і загадкавыя «атрады патрыятычнае апазыцыі»;
  5. Катэгарычная адмова абвінавачаньню ў генацыдзе.

Усе гэтыя сьцьверджаньні неаднаразова аспрэчваліся ў матар’ялах, апублікаваных на сайце InformNapalm, валянтэры нашае міжнароднае супольнасьці назьбіралі мноства доказаў злачынных дзеяньняў Расейскай Фэдэрацыі, таму мы вырашылі адрэагаваць на гэты дыпляматычны крок, выкарыстоўваючы вынікі ўласных OSINT-расьледаваньняў і іншыя адкрытыя крыніцы, каб чарговага разу ткнуць носам расейскіх дыпляматаў і першых асобаў Крамлю, як вінаватага сабаку, які нагадзіў міма вызначанага мейсца.

Разгледзім па пунктах.

  1. Дыпляматы катэгарычна адмаўляюць выкарыстаньне любых забароненых боепрыпасаў, вылучаючы пры гэтым «запальныя і касэтныя бомбы».

Падаем доказы OSINT-дасьледнікаў InformNapalm, якія сьведчаць пра пастаўку Расеяй у Сірыю боепрыпасаў падвышанай ступені паражэньня:

1). Тэрмабарычныя боепрыпасы да цяжкіх вагнямётных сыстэмаў ТВС-1 / ТВС-1А – спасылка [2].

14

2). Цяжкія вагнямётныя сыстэмы (ТВС) «Сонцапёк» – спасылка [3], спасылка [4], відэа [5].

15Неаднаразова непасрэднае выкарыстаньне цяжкіх боепрыпасаў войскамі Расеі ў Сірыі было зафіксаванае ў фота і відэа і распаўсюджанае СМІ і ў сацсетках, таксама пра выкарыстаньне такога ўзбраеньня кажуць аскепкі снарадаў і не разарваныя боепрыпасы.

Выкарыстаньне касэтных бомбаў, зафіксаванае і на відэа, Tafas, Daraa, 06.02.2016 г. – відэа [6].

16

Гэтак, касэтныя бомбы былі пададзеныя й арабскімі журналістамі ў матар’яле з 03.02.2016 г.: «Расейскія СМІ паказалі кадры, дзе апублікаванае выкарыстаньне вайсковых зьнішчальнікаў у рэйдах у Сірыі і выкарыстаныя ракеты, якія ўтрымліваюць касэтныя бомбы, што зьяўляецца адным зь відаў міжнародна забароненае зброі, асабліва ў дачыненьні да цывільных асобаў»- спасылка [7].

«Калекцыя фатаздымкаў, апублікаваная ў расейскіх СМІ, у тым ліку агенцтвам “Спутник” (рас.) і Міністэрствам абароны таксама дэманструе вайсковыя лятакі, якія маюць ракеты з касэтнымі бомбамі ўнутры».

На гэтым фатаздымку можна пабачыць хвост РБК-500 АТ-2,5 РТМ – аднаразовая бомбавая касэта з масай 500 кг, заладаваная аськепкавымі баявымі элемэнтамі. Гэтая ж бомба і элемэнты паражэньня можна пабачыць у відэа, пададзеным вышэй.

9

Гэтая ж бомба, РБК-500А-2,5РТМ, усталяваная ў бомбакідальніку расейскага лятаку.

13

Фота для ідэнтыфікацыі, такая ж бомба з маркаваньнем, спасылка [8].

8

Крамлёўскія прапагандысты “засьвяцілі” на базе Хмэймім лятакі ПКС РФ, на якіх падвешаныя аднаразовыя бомбавыя касэты РБК-500 – спасылка [9], спасылка [10].

Расейскія лятакі выкарыстоўваюць касэтныя бомбы – відэа [11], відэа [12].

Расея выкарыстоўвае забароненую зброю ў правінцыі Ідліб – відэа [13], відэа [14], відэа [15].

Неразарваная касэтная бомба РБК-500 з суббоепрыпасамі АТ-2,5РТМ знойдзеная ў Saraqeb правінцыі Ідліб пасьля зьдзяйсьненьня авіяўдару лятакамі ПКС РФ 23 студзеня 2016 году – спасылка [16], спасылка [17].

19

Расейскія войскі выкарысталі фосфарныя бомбы на паўночным захадзе Сірыі, у правінцыі Ідліб – спасылка [18], відэа [19].

Су-24 ПКС РФ скідвае бомбу над горадам Talbiseh. Бруха лятаку і нос пафарбаваныя ў адзін тон – белы. Сірыйскія Су-24 як правіла маюць блакітнае бруха. 30.01.2016 г. – спасылка [20].

Такім чынам, выкарыстаньне ПКС РФ боепрыпасаў падвышанай небясьпекі ў Сірыі мы даказалі. Дзе ж яны іх выкарыстоўваюць? Можа для зьнішчэння цяжкой тэхнікі ІДІЛ? Або для разбурэньня іхнае інфраструктуры, напрыклад, нафтаправодаў, што адразу ж падарвала б іхныя сілы? Факты няўмольна сьведчаць пра іншае – мэтай расейскіх лётчыкаў зьяўляюцца цывільныя аб’екты, гэта пацьверджанае мноствам фота і відэадакумантаў, гэта адлюстраванае ў статыстыцы, пра гэта нам таксама паведамляюць людзі, якія знаходзяцца ў мейсцах бамбаваньняў.

  1. Чыноўнікі абураныя сьцьверджаньнямі, што расейская вайсковая авіяцыя зьдзяйсьняе ўдары па грамадзянскіх аб’ектах.

Гэтак, у інтэрвію InformNapalm турэцкі журналіст выданьня «Timeturk», які асьвятляе разьвіцьцё падзеяў у Сірыі і на Блізкім Усходзе, Фуркан Азеры (Furkan Azeri [21]) раскрыў мноства цікавых фактаў і распавёў супроць каго насамрэч ваююць расейскія войскі ў Сірыі: «Калі вы паразмаўляеце зь любым дзіцяці ў Сірыі, ён абсалютна спакойна вам растлумачыць, што Расея забівае не ІДІЛ, але народ Сірыі», «апроч хаосу і павялічэньня колькасьці ахвяраў Расея больш нічога не дала насельніцтву Сірыі», «Расея бамбуе выключна цывільнае насельніцтва» – спасылка [22].

5

Ратаўнік з арганізацыі «Белыя каскі» Абдала Аль-Хафі сьцьвярджае: «З пачатку лістапада расейцы пачалі актыўна бамбіць Гуту. У Думе, Хамурыі, Кафр Батне загінулі сотні чалавек праз расейскія авіяўдары. А касэтныя расейскія бомбы ператварылі жылыя кварталы на цалкам разбураныя раёны.
Я не магу забыць масавыя забойствы ў Кафр Батне і Джысрыне. І масавае забойства ў Хамурыі. І ўдары па г. Дума.

У маіх вушах дагэтуль гукі сьмерці, я памятаю пах крыві і разарваных чалавечых целаў», «Расейцы маюць дзікі звычай – яны б’юць па тым жа самым мейсцы двойчы, чакаючы, пакуль людзі зьбяруцца на мейсцы здарэньня пасьля першага ўдару.» – спасылка [23].

спасатель19

Доктар Хасан Альаараж, дырэктар аховы здароўя ў правінцыі гораду Хама, які мае дачыненьне да Міністэрства аховы здароўя свабоднае Сірыі, таксама сьведчыць супроць Расеі: «Расейцы зьдзяйсьняюць дакладныя і вельмі разбуральныя праз сваю магутнасьць удары. Мы, лекары, бачылі наступствы ўдараў па насельніцтву. На падставе барацьбы з ІДІЛ, Расія ўмяшалася, не – акупавала тэрыторыю Сірыі», «У самыя першыя дні бамбаваньняў Расея бамбавала больніцу на поўначы правінцыі Хама, у вёсцы Латамніі. Віна гэтай больніцы была ў тым, што там надавалася мэдычная дапамога насельніцтву. Падчас нападу расейскіх лятакоў загінулі 5 параненых чалавек, якія знаходзіліся на той момант у шпіталі, і 1 мэдпрацаўнік, цалкам зьнішчаныя 2 машыны хуткай дапамогі. Больніцу бамбавалі двойчы, цяпер яна цалкам разбураная. 28.10.2015 г. расейскія лятакі бамбавалі больніцу г.Кафр Зіта, пасьля чаго 2/3 больніцы былі зьнішчаныя» – спасылка [24].

Кафр Зита, провинция Хама. Больница после авиаудара

Фота: Кафр Зіта, правінцыя Хама. Больніца пасьля авіяўдару

У Алепа зараз цяжкая сытуацыя, армія рэжыму спрабуе перакрыць дарогу з Турэччыны і адцінае частку тэрыторыі, людзі, якія знаходзяцца на ёй, рыхтуюцца да блякады, набываюць прадукты й паліва. У гэты час расейскія лятакі бамбуюць цывільныя аб’екты – спасылка [25], спасылка [26], спасылка [27].

У Жэневе перад будынкам ААН адбылася акцыя, якая засьведчыла, што расейскія вайскоўцы забіваюць у Сірыі невінаватых мірных жыхароў, у прыватнасьці, дзяцей. Лётчыкі-забойцы бамбуюць цывільныя аб’екты на тэрыторыях, руйнуючы іхную інфраструктуру, мэтадычна забіваючы сірыйскіх грамадзянаў, якія выступілі супроць злачыннага рэжыму Асада. Паводле дадзеных [28] праваабарончае арганізацыі, з-за расейскіх авіяўдараў загінулі больш за 1380 цывільных асобаў, разам з 332 дзіцяці. Фатаздымкі гэтых дзяцей і былі падазеныя ўдзельнікам перамоваў, грамадзянам, прадстаўнікам СМІ – спасылка [29].

3

Вось супроць каго ваюе Расея ў гэтай вайне – пасьля бамбаваньня гораду Дэйр Аль Асафір ратаўнікі выцягваюць з-пад абломкаў жылога дому жывога дзіцяці, які выжыў толькі дзякуючы цуду (студзень 2016 г.) – відэа [30].

11 студзеня 2016 г. ПКС РФ зьдзейсьнілі авіяўдар па школе ў горадзе Anjarah правінцыі Алепа. Больш за 20 загінулых – спасылка [31], спасылка [32].

У выніку атакі расейскай авіяцыі на школу ў Сірыі загінулі 9 чалавек – спасылка [33], спасылка [34].

Чарговая фіксацыя вайсковых злачынстваў ПКС РФ. Авіяўдар па Jisr al Shgour правінцыі Ідліб. 16 загінулых, разам з 7 дзіцяці – спасылка [35], спасылка [36].

Алепа, 13.01.2016 г., зноў пацярпелі дзеці – відэа [37].

Хлопчык распавядае, як расейская авіяцыя разбамбавала школу ў Анжары, дзякуе Бога, што выжыў, 11.01.2016 г. – відэа [38].

Горад Дума, 13.12.2015 г., клініка дзіцячага лекара пасьля расейскага бамбаваньня – відэа [39].

Горад Ідліб пасьля авіяцыйнага бамбаваньня ПКС РФ, 01.10.2015 г. – відэа [40].

Наступствы авіяўдару ПКС РФ па гораду Douma, 10.01.2016 г. – спасылка [41], спасылка [42].

Наступствы авіяўдару ПКС РФ па гораду Kafr Hamra правінцыі Алепа, 14.12.2015 г. – спасылка [43].

Наступствы авіяўдару ПКС РФ па гораду Anadan, 07.02.2016 г. – спасылка [44].

17

6 лютага 2016 г. у горадзе Алепа праз бамбаваньне расейскіх лётчыкаў загінула 10-гадовая дзяўчынка – спасылка [45].

4 лютага ў горадзе Храйтан правінцыі Алепа загінулі 3 чалавекі, сярод іх дзіцяці – спасылка [46].

4 лютага ў Tareeq Al Bab ня меней за 6 ахвяраў авіяўдару расейскіх ПКС – спасылка [47].

4 лютага ў Saad Al Ansari непадалёк Алепа 6 ахвяраў расейскіх бамбаваньняў – спасылка [48].

3 лютага ў горадзе Храйтан ў правінцыі Алепа праз авіяўдар ПКС РФ загінулі тры чалавекі, адна зь іх жанчына – спасылка [49].

Аналягічныя дадзеныя што да забойстваў дзяцей мы падавалі ў артыкуле «Даказанае: расейскія вайскоўцы – забойцы сірыйскіх дзяцей» – спасылка [29].

Паводле статыстыкі ахвяраў вайны ў Сірыі за студзень 2016 г., Расея апынулася на першым мейсцы сярод забойстваў цывільнага насельніцтваспасылка [50].

13

  1. МЗС ня бачыць сувязь паміж дзеяньнямі Паветрана-касьмічных сілаў Расейскай Фэдэрацыі і перасоўваньнем сірыйскіх уцекачоў да мяжы з Турэччынай.

Сувязь паміж бамбаваньнямі ПКС РФ гарадоў і вёсак Сірыі і павялічэньнем колькасьці ўцекачоў мы фіксавалі ўжо неаднойчы – спасылка [26], спасылка [25], спасылка [51], спасылка [52], спасылка [53], але тут варта прызнаць слушнасьць крамлёўскіх дыпляматаў, бо відавочнае павялічэньне колькасьці ўцекачоў ёсьць не адзінай мэтай, праз гэта Расея таксама надае дапамогу рэжыму Асада, зьдзяйсьняючы ціск на сілы апазыцыі, шантажуючы іх бамбаваньнямі гарадоў, дзе жывуць сем’і тых, хто ваюе з рэжымам і шмат іншага.

Пра гэта паведамляюць і журналісты, якія працуюць у рэгіёне – відэа [54].

  1. У дакуманце МЗС ня згадваецца ІДІЛ, затое знойдзеныя нейкія іншыя баявікі і загадкавыя «атрады патрыятычнае апазыцыі»;

Пытаньне нечаканай замены агульнаўжыванае назвы для тэрарыстаў «ІДІЛ» на загадкавых баявікоў з увядзеньнем ва ўжытак вынайдзенага расейскімі дыпляматамі тэрміна «атрады патрыятычнае апазыцыі» застаецца адкрытым. Верагодна хлусіць, што яны бамбуюць ІДІЛ там, дзе яго наўпрост няма, для Крамля ўсё больш складана і ва ўжытак былі ўведзеныя новыя размытыя азначэньні.

  1. Катэгарычная адмова абвінавачаньню ў генацыдзе.

Зьнішчэньне насельніцтва Сірыі праз выкарыстаньне боепрыпасаў зь вялікай сілай паражэньня ў гарадох і вёсках, якое выклікае перасоўванне вялікае колькасьці людзей, пазбаўленых прытулку й маёмасьці, вымушаных блукаць па краіне і бегчы за мяжу – ці гэта не генацыд сірыйскага народа? Расея таксама спрыяе арганізацыі галадамору ў аточаных праасадаўскімі войскамі гарадох, надаючы падтрымку з паветра сілам рэжыму Асада.

Расея акупавала частку Сірыі і ўдзельнічае ў генацыдзе супроць сірыйскага народу, выкарыстоўваючы забароненыя боепрыпасы зь вялікай сілай паражэньня па цывільных аб’ектах. Выклікаючы патокі ўцекачоў і ўплываючы на разьмеркаваньне сілаў у гэтым рэгіёне, РФ зьдзяйсьняе цынічныя вайсковыя злачынствы, якія прыкрываюцца шырмай барацьбы зь ІДІЛ.

Апроч усяго пададзенага, міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm зьдзейсьніла трохдзённае галасаваньне ў сацыяльным сеціве “Твітэр”, падчас якога было апытанае звыш за 2500 рэспандэнтаў. Ахоп аўдыторыі, якой было падазенае апытаньне, склаў звыш за 40 000 чалавек. Падчас галасаваньня 96% апытаных выказалі меркаваньне, што дзеяньні ПКС РФ у Сірыі адназначна ёсьць вайсковымі злачынствамі і толькі 3% апытаных супроць.

2 [55]1 [56]

Такім чынам, рыторыка расейскіх прапагандыстаў і дэмаршы расейскіх дыпляматаў не вытрымліваюць аніякае крытыкі. З свайго боку міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm зьдзяйсьняе максымум намаганьняў для таго, каб вайсковым злачынствам кіраўніцтва РФ і расейскіх вайскоўцаў была нададзеная як мага большая агалоска для грамадзкасьці. Бліжэйшым часам InformNapalm таксама апублікуе чарговы сьпіс афіцэраў ПКС РФ, якія прымалі ўдзел у бамбаваньнях сірыйскага народа. У новую інфаграфіку ўвойдуць імёны звыш 30 вайскоўцаў, ідэнтыфікаваных падчас зьдзяйсьненьня інфармацыйнае выведкі. Мажліва нашыя дадзеныя таксама ўвойдуць у матар’ялы будучых расьледаваньняў вайсковага трыбуналу супроць крамлёўскага рэжыму.

Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для InformNapalm.

Падзяку за збор і аналіз інфармацыі Кацярыне Ярэська [57].

Падзяку за ідэнтыфікацыю ўзбраення і тэхнікі Дзьмітрыю К.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын [58].