InformNapalm.org (Беларуская)

InformNapalm падае дадзеныя камандыраў экіпажаў Ту-22М3, якія бамбуюць мірных жыхароў Сірыі

У зьвязку з масаванымі бамбаваньнямі сірыйскіх гарадоў расейскай авіяцыяй, у выніку якіх загінула вялікая колькасьць мірных грамадзянаў, міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm раскрывае новыя дадзеныя камандыраў экіпажаў Ту-22М3.

Паводле інфармацыі Міністэрства Абароны РФ, за мінулыя содні лятакі Паветрана-касьмічных сілаў (ПКС) Расеі з складу авіягрупы ў Сірыі выканалі 82 баявыя вылеты з авіябазы “Хмэймім”, зь іх 32 – у начны час. Бомбавыя ўдары былі зьдзейсьненыя па 204 аб’ектах, якія знаходзяцца ў правінцыях Алепа, Ідліб, Латакія, Хама і Хомс.

Паводле нашых дадзеных, найбольш маштабныя бамбаваньні расейская авіяцыя зьдзейсьніла па гораду Аl-Lataminah правінцыі Хама, а таксама Kashtaar і Malikiah правінцыі Алепа. У выніку гэтых удараў загінулі дзясяткі мірных грамадзянаў, у тым ліку дзяцей, пра што гавораць шматлікія фота- і відэасьведчаньні зь сірыйскіх твіт-стужак і іншых крыніцаў.

З этычных прычынаў InformNapalm не публікуе фатаздымкі і відэа ахвяраў расейскіх авіяўдараў па мірных гарадох і вёсках у Сірыі за апошнія содні. З усім гэтым можна азнаёміцца у пададзеных ніжэй актыўных спасылках з абмежаваньнем (18+).

8 сьнежня 2015 году:

9 сьнежня 2015 году:

Фатаздымкі, апублікаваныя 10 сьнежня 2015 году, з камэнтаром “штодзённыя злачынствы #Putin і #Assad # Сірыя” (18+)

8 сьнежня 2015 году Міністэрства абароны РФ на афіцыйным канале youtube апублікавала відэа з назовам “Масаваны авіяўдар па аб’ектах тэрарыстаў лятакамі Далёкасяжнае авіяцыі і авіягрупы ў Сірыі”. Праз гэтае відэа супольнасьць InformNapalm ідэнтыфікавала далёкасяжны звышгукавы бамбовец Ту-22М3 з бартавым нумарам 24 “чырвоны”, рэгістрацыйны нумар RF-94154, найменьне “Міхаіл Шыдлоўскі”, з складу 43-га Цэнтра баявога выкарыстаньня і падрыхтоўкі лётнага складу (ЦБВ ПЛС).

Таксама ў вышэйзгаданым відэа ад МА РФ былі зафіксаваныя і іншыя Ту-22М3:

Дзякуючы артыкулу блёгера Дзьмітрыя Казакова, атрымалася вызначыць, што ў “Парадзе Перамогі” ў 2015 годзе ўдзельнічалі 2 далёкасяжныя бамбоўцы Ту-22М3, менавіта 24 “чырвоны”, рэгістрацыйны RF-94154 “Міхаіл Шыдлоўскі” і 42 “чырвоны”, рэгістрацыйны RF-94142 – з складу 52-га гвардзейскага цяжка-бамбавальнага авіяпалку, мейсца базаваньня: Шайкоўка, Калужская вобласьць. Авіяцыя гэтага авіяпалку задзейнічаная ў карнай апэрацыі супроць Сірыйскага народу, пра што сьведчыць інфармацыя зь іншага відэа МА РФ “Масаваны ўдар лятакамі Далёкасяжнае авіяцыі па аб’ектах у Сірыі“, апублікаванага 17 лістапада 2015 году.

Інфармацыю пра камандыраў экіпажаў Ту-22М3 з бартавымі 24 “чырвоны” і 42 “чырвоны” ўдалося выявіць дзякуючы відэаРэпартаж з Шайкоўкі“, у якім распавядаецца пра падрыхтоўку экіпажаў бамбоўцаў Ту-22М3 да “Парада Перамогі 2015”.

 Камандыр экіпажу Ту-22М3, 42 “чырвоны”, рэгістрацыйны RF-94142 – гвардыі падпалкоўнік Валеры Рыкаў

Такім чынам, расейскія вайсковыя злачынцы – Андрэй Фельк і Валеры Рыкаў, папоўняць сьпіс ідэнтыфікаваных раней пілётаў ПКС РФ, якія прымаюць удзел у бамбаваньнях сірыйскіх гарадоў і вёсак, у выніку якіх гіне мірнае насельніцтва.

Нагадаем, што 24.11.2015 г. турэцкія ВПС зьбілі расейскі бамбовец Су-24, які парушыў паветраную прастору Турэччыны. А ў жніўні 2008 году ў небе над Грузыяй быў зьбіты расейскі Ту-22.

Чытачы InformNapalm зь Сірыі часта дасылаюць нам лісты, у якіх дзякуюць за актыўную грамадзянскую пазыцыю і прынцыповасьць у пытаньнях вайсковых злачынстваў Крамлю, якія мы фіксуем ня толькі ва Украіне, але і ў Сірыі. Вернікі кажуць, што тая колькасьць малітваў, якія яны ўзносяць да Бога не застаецца без адказу і дэспатычны агрэсар абавязкова адкажа за ўсе свае злачынствы, а лятакі расейскіх ПКС, што бамбуюць мірных людзей, будуць усё часьцей падаць і гарэць, пакуль Расея не адмовіцца ад тэрору і гвалту.

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

 Актыўны распаўсюд у сацсетках вітаецца!

Exit mobile version