Расейская авіябаза Хмэймім, правінцыя Латакія, Сірыя. У спадарожнікавым здымку з 12 сакавiка 2017 году ў пункце з каардынатамі 35.403243, 35.954038 валянтэры InformNapalm ідэнтыфікавалі пускавыя ўстаноўкі расейскага апэратыўна-тактычнага ракетнага комплексу «Іскандэр-М». Праз аналіз здымку, зробленага пазьней, 26 траўня 2017 году, можна зрабіць здагадку, што на гэтай пляцоўцы пад маскавальнымі сеткамі знаходзіцца некалькі ракетных комплексаў, перакінутых на авіябазу Хмэймім ў 2016 годзе. Ня выключанае, што гэта машыны берагавога ракетнага комплексу «Бастыён-П», бо ў спадарожнікавых здымках яны выглядаюць ідэнтычна. Аднак раней «Бастыён-П» у Сірыі не фіксаваўся.
Інфармацыя пра наяўнасьць расейскіх «Іскандэраў» на авіябазе Хмэймім была раскрытая яшчэ ў 2016 годзе. Расейскі прапагандысцкі тэлеканал «Звезда» 27 траўня 2016 году ў праграме «Служу России» (рас.) у адным зь сюжэтаў, прысьвечаных авіябазе, паказаў пускавую ўстаноўку комплексу.
Крыху пазьней, у верасьні 2016 году, блёгер dimmi-tomsk у камэрцыйных спадарожнікавых здымках авіябазы апазнаў самаходную пускавую ўстаноўку 9П78-1 і транспартна-ладавальную машыну 9Т250. Абедзьве гэтыя машыны зьяўляюцца элемэнтамі ракетнага комплексу 9К720 «Іскандэр-М». Спадарожнікавыя здымкі датаваныя 1 ліпеня 2016 году.
Чытайце таксама:
Расейскія прапагандысты раскрываюць пазыцыі супрацьпаветранай абароны на авіябазе Хмэймім
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў адмыслова для сайту InformNapalm.
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.
Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.
