Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm ідэнтыфікавала дакладнае мейсца перасоўваньня калёны з спэцтэхнікай акупацыйных войскаў Расеі ў раёне Макееўкі.
14 лістапада 2015 году ў твітэры зьявілася паведамленьне: “Калёна: 10 КамАЗаў з кунгамі (зь іх ня менш за два – КШМ з антэнамі), адзін палівазапраўшчык і адзін тэнтаваны КаМАЗ з боку ДАП (Данецкі аэрапорт).”
Напрыканцы гэтага дня зьявілася відэа руху гэтай калёны, але ўжо на выезьдзе з Макееўкі і далей па аўтадарозе Н-21. На відэа можна пабачыць АЗС “Артэміда”, што знаходзіцца на праспэкце Гэнэрала Данілава. Мяркуючы з назвы роліку, калёна тэхнікі збочыла ў бок пгт.Сьвярдлова.
Відэа мае вельмі кепскую якасьць, праз што няма магчымасьці дакладна ідэнтыфікаваць вайсковую тэхніку, але ў ім можна выразна пабачыць калёну з 17 адзінак аўтратранспарту. Былі ідэнтыфікаваныя наступныя адзінкі тэхнікі (падаем паводле хранамэтражу іхнага зьяўленьня):
- 3сэк – мустанг-тэнт
- 5сэк – мустанг-тэнт
- 10сэк – мустанг-тэнт (штосьці негабарытнае зьверху)
- 15сэк – кунг (з плятформай на даху)
- 20сэк – кунг (з плятформай)
- 23сэк – кунг (без плятформы)
- 27сэк – кунг (з плятформай)
- 28сэк – кунг (без плятформы)
- 35сэк – кунг (з плятформай)
- 37сэк – кунг (з плятформай)
- 41сэк – кунг (без плятформы)
- 44сэк – кунг (з плятформай)
- 45сэк – кунг (без плятформы)
- 46сэк – звычайны камаз-тэнт
- 51сэк – бэнзавоз
- 58сэк – мустанг-тэнт
- 1хв 04сэк – кунг (без плятформы)
КУНГ – абрэвіятура, якая пазначае кузаў уніфікаваны нулявога (нармалёвага) габарыту (або Кузаў УНіфікаваны Гэрмэтызаваны). Прызначаныя для разьмяшчэньня асабістага складу, лябараторыяў, рамонтных майстэрняў, палявых кухняў, радыёэлектронных сыстэмаў (РЭБ), мэдпунктаў і іншага.
Зазначым, што некаторыя з КУНГаў вельмі нагадваюць ідэнтыфікаваны намі комплекс радыёвыведкі “Торн” і зафіксаваны ў раёне ДАП і пасля на базе Спарты ў Данецку.
Што гэта – адвод тэхнікі, ратацыя ці чарговы каварны плян Крамлю, нам невядома.
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў @BuTaJIu4eK
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын
(CC BY) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
