- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

«Калі няма чаго рабіць»: Гульні расейскіх акупантаў на Данбасе

 

Міжнародная валянтэрская супольнасць InformNapalm працягвае сэрыю публікацыяў, якія адлюстроўваюць факты прысутнасьці кадравых расейскіх вайскоўцаў у складзе незаконных збройных фармаваньняў «наваросіі». Часам дастаткова аднога фатаздымку, каб расставіць усе кропкі і адсачыць лёс расейскага акупанта зь мейсца службы да данбаскай камандыроўкі. У выніку новага OSINT-расьледаваньня ідэнтыфікаваны вайсковец-кантрактнік в/ч 09332 Калян Хомчанка, які сумяшчае працу ў шэрагах ЗС РФ з «службай» у шэрагах бандфармаваньняў “ДНР”.

Першасныя дадзеныя: Мікалай Хомчанка [1] (архівы на профіль [2], фотаальбом [3], кантакты [4] ў сацсеціве «VK»), 16 кастрычніка 1992 г.н., родам з г.Назарава Краснаярскага краю РФ. Жонка – Марыя Хомчанка-Іванова [5], якая пражывае ў г.Назараве. Двое дзяцей. Тэрміновую вайсковую службу ў 2011-2012 гадох праходзіў у чыгуначных войсках, в/ч 29420, г.Хабараўск. З траўня 2015 года ў статусе кантрактніка служыць на 7-й расейскай акупацыйнай вайсковай базе ў г. Гудаўта (Абхазія, Грузія). З чэрвеня 2015 году адкамандыраваны на Данбас, меркавана ў склад так званага спэцпадразьдзяленьня «Барс» “2-га МСБ рэспубліканскай гвардыі ДНР” НЗФ «наваросіі».

Профіль старонкі фігуранта Хомчанкі быццам ня мае нічога адметнага – старонка тыповага баявіка «наваросіі», аднаго з дзясяткаў тысячаў быдла-расейцаў з глыбінкі, якія едуць на Данбас падзарабіць на айфоны, калі б не адное АЛЕ. У прыватнасьці, у альбоме Хомчанкі быў выяўлены адзін цікавы фатаздымак [6], выкладзены 15 траўня 2015 году, у якім наш “герой” пазуе на тле «БТР-82А», а на заднім пляне можна пабачыць нетыповыя будынкі. Ня менш цікавыя і камэнтары да фатаздымку з пажаданьнямі посьпеху на новым мейсцы службы. Дык праз што ж прыцягнуў нашую ўвагу гэты фатаздымак? Вядома ж, праз найноўшы БТР і камэнтары, але больш за ўсё – праз заднее тло, на якім можна пабачыць дахі так званых модульных казармаў [7], якія знаходзяцца толькі ў адным мейсцы – на 7-й расейскай акупацыйнай вайсковай базе ў горадзе Гудаўта (Абхазія, Грузія).

uaipjNHNh2Y (1) [8]

57-95 1 [9]57-95 2 [10]

mk [11]

Згодна з фотаподборкаю Хомчанкі, ягоная данбаская камандыроўка пачалася ў чэрвені 2015 году і доўжылася меркавана да кастрычніка. Прысутнасьць Хомчанкі на Данбасе пацьверджвае шэраг здымкаў у нестатутным абліччы, характэрным для баявікоў «наваросіі», у тым ліку фатаздымак зь геатэгам [12] з Данецка разам з «баявым таварышам» Дзянісам Махнюком [13] (архіў на профіль [14], фотаальбом [15], кантакты [16]), а таксама «памятным» фота каля данецкага бару «Рычард» [17], што знаходзіцца на вуліцы Арцёма, 87. Мяркуючы з фатаздымкаў і кантактаў, фігурант Хомчанка служчыць у складзе так званага спэцпадразьдзяленьня «Барс» “2-га МСБ рэспубліканскай гвардыі ДНР” НЗФ «наваросіі», адметная рыса – чорныя берэты «марпехаў».

42-95 [18]

rb_vQPoOeHQ [19]

pab richard [20]

52-95 [21]

56-95 [22]51-95 [23]49-95 [24]

Глядзіце архівы на некаторыя данбаскія фатаздымкі фігуранту Хомчанкі (1 [25], 2 [26], 3 [27], 4 [28], 5 [12], 6 [29], 7 [30], 8 [31]).

Апроч фатаздымкаў, у профілі нашага фігуранту выяўлены «аўтарскі» відэазапіс [32], выкладзены 5 ліпеня 2015 году, з забаўкамі расейскіх акупантаў на Данбасе, у якім апранатаму ў бронекамізэльку Хомчанку страляюць у грудзі.

Спадзяемся, што наступны стрэл будзе ськіраваны ў неабароненую і пустую галаву расейскага вайсковага злачынца.

Нагадваем, што гэта ня першы выпадак, калі ў шэрагах НЗФ «наваросіі» зафіксаваныя кадравыя расейскія вайскоўцы. Згодна з новай практыкай, застасаванай расейскім вайсковым камандаваньнем пасьля ўступленьня ў сілу «Менскіх дамоўленасьцяў», расейскія вайскоўцы дробнымі групамі паступаюць у склад НЗФ «ДНР/ЛНР». Падразьдзяленьні 7-й расейскай вайсковай базы шматкроць згадваліся ў кантэксьце «растоўска-ўкраінскіх камандыровак». Улетку-ўвосень 2014 году ў памежных з Украінай раёнах Растоўскае вобласьці неаднаразова былі зафіксаваныя тактычныя групы гэтага вайсковага злучэньня, у тым ліку самаходная і рэактыўная артылерыя, якая абстрэльвала тэрыторыю Украіны. Пазьней дробныя групы і асобныя вайскоўцы вайсковай часткі з Абхазіі былі зафіксаваныя ў складзе бандфармаваньняў «наваросіі».

У пададзеных ніжэй спасылках прадстаўлены матар’ял што да фактаў удзелу 7-й вайсковай базы ЗС РФ у вайне супроць Украіны:

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm. Аўтар расьледаваньня  Іраклі Камахідзэ [47]

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын [48]

(CC BY 4.0 [49]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [50], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

 Актыўны распаўсюд у сацсетках вітаецца!