- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Каля ДАП быў выяўлены найноўшы комплекс радыёвыведкі ЗС РФ “Торн”

Падчас OSINT-выведкі, каманда InformNapalm.org [1] выявіла фатаздымкі сучаснага расейскага комплексу радыёвыведкі “Торн” на базе аўтамабілю КамАЗ. Было ідэнтыфікаванае мейсца, дзе былі зробленыя фота, гэта: г.Данецк, вул.Узлётная, 11а – шматпавярховы дом, які ўжо разбураны і месьціцца ля данецкага аэрапорту.

Інфармацыі ў адкрытых крыніцах [2] пра гэты комплекс вельмі мала, у сеціве ёсьць толькі адное фота гэтага комплексу для параўнаньня. У 2013 годзе “Вести.ru” паведамлялі [3] пра комплекс, што ён “здольны пачуць супраціўніка ў адлегласьці да 2 тысячаў кілямэтраў.”

0_9138f_5038cd9b_orig

КамАЗ комплексу радыёвыведкі “Торн” на тле разбуранага дому, якія расейская армія на Данбасе выкарыстоўвае ў якасьці шчытоў. Таксама можна пабачыць танк з надпісам “Самалі” і іншую расейскую вайсковую тэхніку з гарою баепрыпасаў.

2015-08-28_002202 [4] 2015-08-28_0021232015-08-28_002212 [5]

На відэа [6] з 28 жніўня 2015 году зь бесьпілётніку палку “Дняпро-1” можна ўбачыць гэты дом, дзе знаходзіцца база “Гіві”.

2015-08-29_202255 [7]

дом2 [8]

 

Таксама КамАзы комплексу “Торн” зафіксаваныя на фатаздымках на тле стэлаў Данецка і Дэбальцава і ў фота на тле дарожнага знаку “Арцёмаўск-Кіеў-Ізварына-Растоў”.

Зьвярніце ўвагу, што КамАзы на фатаздымках на тле стэлы Данецка й стэлы Дэбальцава падобныя, але ёсьць адрозненьні, то бок расейскіх комплексаў РЭБ як мінімум два!

2015-08-28_002055 [9]2015-08-28_002351 [10]  2015-08-29_202937 [11]

Параўнаньне машынаў:

сравнение

Таксама ў профілі былі выяўленыя фота КамАЗа з расейскімі нумарамі (9653 . . . 21 рэгіён) і тактычным знакам “квадрат на дзьвярох” і фота разгорнутых антэнаў комплексу радыёвыведкі  “Торн”, але дакладнае мейсца паводле фатаздымку на дадзены момант ня вызначанае.

Зьвярніце ўвагу, што на фота з антэнамі, на заднім пляне можна пабачыць дзьве “крыніцы сілкаваньня з блёкам антэнаў перадачы” (фота ніжэй дададзенае для параўнаньня), які мае, напрыклад, станцыя перашкод Р-330Ж “Житель” [12] (рас.).

житель [13]

0_6d468_126642af_XL [14]

фота: “Крыніца сілкаваньня з блёкам антэнаў перадачы” (фота для параўнаньня)

Аналіз профілю сацсеціва, які мы вывучаем, паказаў, што з 30 сяброў, як мінімум тры з вайсковай выведкі ЗС РФ. Сябры маюць таксама шмат сяброў – расейскіх жаўнераў, якія засьвяціліся на палігоне “Прудбой” пад Валгаградам. У сябра (Дзьмітрыя Агаева) на фота на тэхніцы тактычны знак “квадрат” і на фота зь ягонымі новымі пагонамі пазначанае, што ён з 20-й АМСБр, то бок інфармацыя адпаведная: 20-й АМСБр – гэта в/ч 22220, г.Валгаград, Паўднёвая вайсковая акруга (ПВА).

Некалькі фатаздымкаў ад сяброў.

Мейсца здымкі фота з антэнамі нявызначанае і можа быць дзе заўгодна, нават у РФ на палігоне “Прудбой”, АЛЕ адтуліны ў сьцяне і разбураныя дахі будынкаў кажуць, што гэтае мейсца там, дзе адбываюцца або адбываліся баявыя дзеяньні. Расейцам, якія жадаюць даказаць, што антэны расейскага комплексу радыёвыведкі “Торн” знаходзяцца НЕ ва Украіне, раю наўпрост паказаць, дзе гэтае мейсца знаходзіцца ў Расеі.
АЛЕ факт застаецца фактам: найноўшыя расейскія комплексы радыёвыведкі выкарыстоўваюцца ў вайне ва Украіне! Нагадаем, што 1 ліпеня 2015 году каманда InformNapalm.org у г.Макееўцы выявіла дакладнае мейсцазнаходжаньне расейскай станцыі перашкодаў Р-330Ж “Житель”. [15]

Дапамога ў OSINT-выведцы @el_roosevelt [16]

Матар’ял падрыхтаваў @BuTaJIu4eK [17] адмыслова для InformNapalm.org

Пераклад Дзяніса Івашына [18]