InformNapalm.org (Беларуская)

Камандыр 1-га батальёну 7-й брыгады “ДНР” “Козыр” у палоне ЗСУ (ВІДЭА)

5 жніўня 2015 году ў сваім твітэры каманда InformNapalm.org ужо паведамляла пра тое, што паводле дадзеных радыёперахопу: “П’яны “Козыр” заблукаў і зайшоў на БП да “укропаў””.

Напрацягу апошніх двух дзён нам удалося ня толькі пацьвердзіць гэтую інфармацыю, але й атрымаць неабвержныя доказы. Хочам зазначыць, што Казырэнка Андрэй Уладзімеравіч (пазыўны “Козыр”), нарадзіўся ў 1969 годзе у г.Тарэзе. А 07:00 ранку 4 жніўня 2015 году зайшоў на БП да ўкраінскіх сілавікоў у раёне пгт. Міронаўскага. Ён даў цікавыя камэнтары і, як і абяцаў, вярнуўся ў Славянск, але ўжо ў трохі іншай якасьці…

Ён далучыўся да расейскіх тэрарыстаў яшчэ ў Славянску ў 2014 годзе. І некаторы час нават меў пасаду камбрыга.

Камбат быў выяўлены паводле відэа, якое зьявілася ў інтэрнэце 15 лістапада 2014 году. На відэа: байцы двух сфармаваных узводаў 7-ай асобнай стралковай брыгады “ДНР” у г.Тарэзе на Данеччыне прынялі прысягу “ДНР”. Пасьля заканчэньня ўрачыстага мерапрыемства, намесьнік камандыра брыгады палкоўнік Казырэнка А.У. даў інтэрвію вайсковаму карэспандэнту тэлеканала “наваросія тб”.

Даведка: 7-я асобная матастралковая брыгада (7 АМБр), в/ч 08807 падпарадкоўваецца корпусу “народнай міліцыі міністэрства абароны ДНР”.

Яна мае ўласны тактычны знак у выглядзе рымскай лічбы “VII” у белым пяцікутніку, якім маркуецца бранетэхніка.

Брыгада была сфармаваная ў лістападзе 2014 году ў Тарэзе. Ейнай асновай сталіся тэрарысты, якія ваявалі яшчэ ў Славянску пад камандаваньнем Ігара Гіркіна (Стралкова). Іх досыць мала, збольшага, асабовы склад брыгады – гэта расейскія “турысты” і “адпускнікі” з РФ. Расея забясьпечыла падразьдзяленьні гэтай брыгады вайсковай формай старога ўзору.

Паводле дадзеных сайта “Гармата”, у склад брыгады ўваходзяць:

-танкавы батальён;

-1-ы матастралковы батальён;

-2-і матастралковы батальён;

-брыгадная артылерыйская група.

Штатная структура матастралковай брыгады прыблізна 4500 чалавек асабовага складу, да 40 танкаў, каля 20 САУ, да 6 РСЗВ і ствольная артылерыя.

Вядома, што брыгада прымала ўдзел у баёх на Дэбальцаўскай дузе, у прыватнасьці, у пасёлку Нікішане.
Брыгада кантралюе Тарэз і навакольлі.

(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на наш праэкт абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына

Exit mobile version