InformNapalm.org (Беларуская)

“Камандыроўка 2014” ад севераморца Пісьменскага, ветэрана летне-восеньскай кампаніі 2014 году на Данбасе

Выяўлены чарговы расейскі вайсковы злачынца, ветэран летне-восеньскай “растоўска-украінскай” камандыроўкі 2014 году, камандыр аддзяленьня ўзводу аховы в/ч 20991 (тарпедна-ракетная база ўзбраеньня, г. Палярны, Мурманская вобл.) Паўночнага флоту – Пісьменскі Яўген Яўгенавіч (https://vk.com/id35511592, архіў: https://archive.is/mpedU).

     

Характэрна, што Я.Пісьменскі асабліва і не хавае факт камандыроўкі праз выкладаньне ў сваім аднайменным фатаальбоме “камандыроўка 2014” сэрыі слайдаў – 156 фатаздымкаў (арыгінал https://vk.com/id35511592?z=album35511592_212618110, архіў:  https://archive.is/iD1z1).

У фатападборцы была зафіксаваная ўжо знаёмая нам тэхніка, якая раней фігуравала ў кантэксьце “украінскіх камандыровак” іншых расейскіх падразьдзяленьняў Паўночнага флоту, напрыклад:
– “трафейны” украінскі “БРДМ”, які неаднаразова быў заўважаны сярод фатаздымкаў вайскоўцаў 61-й брыгады марской пяхоты (в/ч 38643 ПФ, пас.Спутнік, Мурманская вобласьць), глядзіце “Сьведчаньні ўдзелу ў баёх на Данбасе 61-й брыгады марской пяхоты ПФ ВМФ РФ”.

– Танк “Т-72” з надпісам “Сьмерць Айдару!” (на фатаздымку леваруч – “Айдар” зацерты фарбай), які мы зафіксавалі ў складзе тактычнай групы 200-й асобнай матастралковай брыгады асаблівага назначэньня (в/ч 08275, ПФ, пас. Печанга, Мурманская вобласьць), глядзіце – “Баявы шлях 200-й АМСБР асаблівага назначэньня Паўночнага флоту ВМФ РФ. Растоўская вобласьць і Украіна. Частка другая. Табар”.

Таксама, у фатаальбоме Пісьменскага можна знайсьці і іншую тэхніку – БТР-ы з замазанымі зялёнай фарбай бартавымі нумарамі, самаходныя мінамёты “Нона” на базе БТР, танкі з “сярпом і молатам” і шмат іншага, што было засьведчанае ў матар’ялах пра тактычныя групы 61-й БрМП і 200-й БрАсНаз Паўночнага флоту, якія прайшлі праз “ўкраінскія камандыроўкі”.

 

Варта вылучыць фатаздымкі базавага лягеру ў Мілерава і памежнага з Украінай перавалачнага лягеру ў Каменскім раёне Растоўскае вобласьці (маршрут перасоўваньня калёнаў якога мы адсачылі раней), адкуль расейскія тактычныя групы (у тым ліку 61-й БрМП, 15-й МСБр, 76-й ДШД) улетку і  ўвосень 2014 году перакідваліся на Данбас, глядзіце:

Падразьдзяленьне 61-й брыгады марской пяхоты Паўночнага флоту ў складзе сілаў уварваньня

Вяртаньне да вытокаў-2. Чарговае сьведчаньне ператварэньня расейскіх вайскоўцаў з баявікоў ДНР/ЛНР на “міратворцаў”

Зыходзячы з вышэйпазначанага, можна зрабіць вынік, што Пісьменскі падчас сваёй “украінскай камандыроўкі” уваходзіў у склад тактычнай групы 61-й брыгады марской пяхоты ПФ.

Факт адпраўкі ва “украінскую камандыроўку” вайскоўцаў Паўночнага флоту ВМФ РФ зазначалі і расейскія СМІ. Напрыклад, была цэлая эпапея з пракурорскімі разбіральніцтвамі, у выніку якіх расейскі бок паспрабаваў зьнівэляваць тэму з скаргамі расейскіх вайскоўцаў з Мурманскай в/ч 10544, глядзіце “Цынізм як сынонім расейскай палітыкі”.

 

Інфармацыя па Пісьменскаму прадастаўленая сябрамі і калегамі з Цэнтра “Міратворац”. Больш падрабязная інфармацыя пра расейскага вайсковага злачынцу можна знайсьці ў спасылцы “Чысьцец” Цэнтра “Міратворац”.

Глядзіце іншыя тэматычныя спасылкі:

200-я Асобная Матастралковая Брыгада Асаблівага Назначэньня Паўночнага флоту ВМФ РФ ва Украіне. September 10, 2014

Баявы шлях 200-й АМСБР асаблівага назначэньня Паўночнага флота ВМФ РФ – Растоўская вобласьць і Украіна – Частка Першая “Рэактыўшчыкі” November 26, 2014

Згубленыя ўвосень мінулага году ў Растоўскае вобласьці “Грады” былі знойдзеныя пад Мурманскам ў падстрэленых стане February 26, 2015

61-я брыгада марской пяхоты Паўночнага флоту ВМФ РФ на мяжы з Украінай September 24, 2014

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў: Іраклі Камахідзэ

(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта informnapalm.org, падчас перадруку і выкарыстаньня матар’ялу спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына

Exit mobile version