InformNapalm.org (Беларуская)

Каменск-Шахцінскі як перавалачны пункт перад адпраўкай тэхнікі ва Украіну

1

На працягу апошніх дзён мы назіраем сьцягваньне расейскіх эшалёнаў з узбраеньнем і тэхнікай у горад Каменск-Шахцінскі Растоўскае вобласьці. Перакідваньне адбываецца невялікімі партыямі праз аўтадарогу. Падчас OSINT-выведкі знойдзеныя новыя фотавідэасьведчаньні, якія пацьвярджаюць гэта.

У артыкуле з 20 красавіка 2015 году мы паведамлялі пра эшалёны, якія прыбываюць да мяжы з Украінай.  Там мы агучылі падазрэньні, што эшалён не адзін, але іх некалькі.  І вось да паведамленьняў некалькіх розных людзей пра вялізную колькасць вайсковай тэхнікі зараз дадаецца камэнтар чалавека, які фільмаваў – два відэа ніжэй.

У гэтых відэа зафіксаваныя розныя эшалёны з вайсковай тэхнікай на розных чыгуначных станцыях Растоўскае вобласьці на працягу аднаго дня.

Зьвярніце ўвагу: на першым відэа можна пабачыць зялёныя плямы на тэхніцы, што сьведчыць пра тое, што яна ўжо падрыхтаваная для перакідваньня ва Украіну.

 

https://www.youtube.com/watch?feature=player_embedded&v=C6TDYLIn1ow

 

https://www.youtube.com/watch?feature=player_embedded&v=HhJq8CFwTGQ

 

 

Пасьля разгрузкі тэхніку пачынаюць перакідваць праз аўтадарогу невялікімі партыямі, каб запэўніцца ў гэтым дастакова паглядзець відэа ніжэй. На вайсковай тэніцы выразна відаць надпіс Н2200 – гэта індэкс негабарытнасьці расейскай чыгункі (РЖД).

Геатэг і камэнтар да відэа сьведчаць, што яно сфільмаванае ў горадзе Каменск-Шахцінскі.

@BuTaJIu4eKInformNapalm

Перакалад Дзяніса Івашына

RU: Каменск-Шахтинский как перевалочный пункт перед отправкой техники в Украину

 

Exit mobile version