- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

У выніку OSINT-выведкі сацыяльных профіляў баявікоў “ДНР/ЛНР”, якую зьдзяйсьняе міжнародная валянтэрская каманда InformNapalm.org, выяўлены чарговы расейскі кантрактнік – выведнік 291-й асобнай артылерыйскай брыгады, які на цяперашні момант знаходзіцца ў складзе НЗФ “наваросіі” на акупаваным Данбасе.

Падчас ідэнтыфікацыі і паглыбленага аналізу профілю Аляксея Крыўдзіна [1] (архіў на профіль [2], архіў на фотаальбом [3], архіў на кантакты [4]), знойдзенага ў сацсеціве “УКантакце”, былі выяўленыя досыць цікавыя дадзеныя, у прыватнасьці:

Аляксей Валяр’янавіч Крыўдзін, 20.05.1994 г.н., пражывае ў Валгаградзкай вобл., г.Волжскі, вул. Куйбышава, дом 5, кв. 7, тэл.: 89061687623.

А.Крыўдзін праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў складзе 3-й зэнітна-ракетнай батарэі [5] зэнітна-ракетнага дывізыёну ЗРК “ТОР-М1” 19-й асобнай матастралковай брыгады [6] (в/ч 20634, дысьлякацыя – г.Уладзікаўказ) 58-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі, быў звольнены ў запас у званьні малодшага сяржанту ў чэрвені 2013 году.

1 prof [7]  3 zrbr [8]101 flag [9] tori - 3 [10]

У кастрычніку 2014 году А.Крыўдзін падаў заяву ў вайсковы камісарыят [11] ў г.Волжскім з просьбаю аформіць дакумэнты і накіраваць яго для праходжаньня 3-х гадовае кантрактнае службы на пасадзе выведніка ў в/ч 64670 – 291-я асобная артылерыйская брыгада 58-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ, мейсца дысьлякацыі – станіца Тройцкая, Інгушэтыя.

4 сьнежня 2014 году А.Крыўдзін у статусе кантрактніку ўжо знаходзіўся на Каўказе. [12]

31 zayvlenie [13] kavkaz [14]

З студзеня 2015 году А.Крыўдзін быў адкамандыраваны на Данбас, у склад НЗФ “наваросіі”, у 4-ы батальён “ДНР” “Аплот”.

n r 1 [15] n r 2 [16] n r 3 [17]n r 4 [18]

n r 5 [19]n r 12 [20] n r 7 [21]

n r 8 [22]n r 9 [23] n r 10 [24]

Заўвага: Схема падпісаньня кантракта на службу ў ЗС РФ прадугледжвае некалькі этапаў. Першы і найбольш важны этап – атрыманьне кандыдатам так званага “дачыненьня” з канкрэтнай вайсковай часткі, з пазначэньнем адпаведнае вакантнае пасады, на якую гатовыя яго прыняць. Кандыдат, які атрымаў “дачыненьне”, зьвяртаецца ў вайсковы камісарыят паводле мейсца рэгістрацыі, дзе піша адпаведную заяву пра жаданьне аформіць 3-х гадовы кантракт на службе ў канкрэтнай вайсковай частцы. Пасьля гэтага, ваенкамат, на падставе “дачыненьня” і заявы кандыдата, зьдзяйсьняе адпаведныя працэдуры (праходжаньне мэдкамісыі, афармленьне асабістай справы і інш.) у рэкруцтве кандыдата на кантрактную службу, з наступным накіраваньнем рэкрутаванага з запасу кандыдата ў мейсца праходжаньня службы.

Нагадваем, што гэта ня першы выпадак ператварэньня расейскіх кадравых вайскоўцаў на баявікоў “наваросіі”. InformNapalm неаднаразова падаваў матар’ялы, у якіх вядзецца пра тое, як зь лёгкім рухам рукі [25] расейскія кантрактнікі ператвараюцца на баявікоў “ДНР/ЛНР”, адзін з апошніх падобных фактаў глядзіце ў артыкуле “Кантрактнік ЗС РФ з 7-й вайсковай базы ваюе ў складзе бандфармаваньняў ДНР [26]“.

Таксама хочам нагадаць, што вышэйзгаданыя злучэньні 58-й арміі Паўднёвае вайсковае акругі – 19-я АМСБр і 291-я АртБрыгада, неаднаразова ўжо згадваліся ў кантэксьце “растоўска-ўкраінскіх” камандыровак, глядзіце тэматычныя спасылкі:

Зазначым, што інфармацыя што да расейскага акупанта А.Крыўдзіна таксама была занесеная ў базу дадзеных “Чысьцец” [33] праэкту “Міратворац”.

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ [34]

(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына [35]