- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Кантрактнікі 205-й АМСБр перакінутыя да мяжы з акупаванай часткаю Украіны

Якая мэта іхнае перадысьлякацыі?

205-я асобная мотастралковая казачая брыгада, або в/ч 74814, дысьлякуецца ў г. Будзёнаўск Стаўрапольскага краю, РФ. У склад падразьдзяленьня ўваходзяць некалькі батальёнаў мотастралкоў, мэдычная рота, камэнданцкі ўзвод, батальён сувязі і гаспадарчага забесьпячэньня. Маладыя вайскоўцы расейскай арміі, якія нядаўна падпісалі кантракт, прагнуць бою…

Камэнтар «Контракт одобрен поехали» (рас.) Аляксандра Манджыева [1] пад фатаздымкам [2], зробленым падчас акупацыі Крыма, вельмі добра сьведчыць пра задачы й мэты расейскіх жаўнераў.

Фота [3] Манджыева з сваімі таварышамі ў службе, зробленае ля ўваходу ў вайсковы інтэрнат №7 вайсковае часткі 74814 ў г. Будзёнаўску.

Фота [4] Рустама Акчурына з камэнтаром «Контрабасы» (рас., гэтак у расейскай арміі называюць жаўнераў-кантрактнікаў).

«Дамой?» – запыталі ў камэнтары пад фатаздымкам [5], «нет, в Ростовскую область» – адказвае Рустам Акчурын [6].

Фота [7] на тле вайсковай тэхнікі, зробленае на чыгуначнай станцыі Мацьвееў Курган, Растоўская вобласьць, за 15 км ад мяжы з акупаванай часткаю Данецкай вобласьці Украіны (47.563774, 38.861001 [8]).

[9]

[10]

Жаўнеры Акчурын і Манджыеў у вайсковым інтэрнаце сьвяткуюць атрыманьне свайго новага статусу – «кантрактнік».

[11] [12]

Летняе фота [13] Рустама Акчурына на тле лёгкага браняванага транспортэру (МТ-ЛБ) з тактычным знакам “квадрат у коле”, які сьведчыць пра прыналежнасьць да 205-й АМСБр.


У сьнежні 2016 году валянтэры супольнасьці InformNapalm выявілі фотасьведчаньні прыбыцьця эшалёнаў з расейскай вайсковай тэхнікай у г. Таганрог Растоўскае вобласьці. У фота на чыгуначных  плятформах зафіксаваныя самаходныя гаўбіцы 2С19 «Мста-С» і танкі Т-90.

 

У фота [26], выкладзеным 20 сьнежня 2016 году, можна пабачыць эшалён зь вялікай колькасьцю расейскіх танкаў Т-72Б3.

У групе «Мой Таганрог» сацсеціва «VK» выкладзены фатаздымак [27], у якім зафіксаваная іншая частка гэтага ж эшалёну з вайсковай тэхнікай.

Зазначым фота, у якіх можна пабачыць расейскія 152-мм самаходныя гаўбіцы 2С19 «Мста-С». Усе маюць бартавыя шасцісотыя нумары. А на САУ з нумарам «642» нанесены тактычны знак «квадрат у коле», пра які вялося вышэй.

З групы сацсеціва «VK» «205 ОМСБр 2ГСАДн» было ўзятае фота [28] для параўнаньня самаходнай гаўбіцы «Мста-С» з нумарам 643, якая таксама зафіксаваная ў фота на чыгуначнай плятформе ў эшалёне.

[29]

[30] [31]

Кожны можа зрабіць сваю выснову. Але пытаньне застаецца адкрытым, навошта расейскія кантрактнікі з г. Будзёнаўск Стаўрапольскага краю РФ перадысьлякаваліся на чыгуначную станцыю Мацьвееў-Курган Растоўскае вобласьці? Ніякіх вайсковых палігонаў там паблізу няма, то бок кантрактнікі з узбраеньнем і тэхнікай прыбылі да мяжы з акупаванай часткаю Украіны не для ўдзелу ў вышкалах.

Вайскоўцы 205-й АМСБр ужо неаднойчы фігуравалі ў матар’ялах расьледаваньняў што да фактаў вайсковага ўварваньня на тэрыторыю Украіны:

Расейскія «апалчэнцы»-кантрактнікі 205-й МСБ ва Украіне [32]

«Дэсэптыконы» з СПА РФ на Данбасе. Хто зьбіваў украінскую авіяцыю [33]

Патаўраваныя вайсковыя злачынцы ЗС РФ. База дадзеных і відэаграфіка [34]


Матар’ял падрыхтаваў Відаль Сарокін [35].

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын [36].

(CC BY 4.0 [37]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [38], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.