- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

«Каралеўская пяхота» ЗСУ зьнішчыла на Данбасе пазыцыю з расейскай станцыяй наземнай выведкі (ВІДЭА)

25 чэрвеня прэс-служба 24-й асобнай мэханізаванай брыґады імя караля Данілы (якая мае таксама неафіцыйнае найменьне «каралеўская пяхота») Збройных сілаў Украіны паведаміла пра зьнішчэньне пазыцыі расейскіх акупацыйных войскаў на Данбасе, на якой разьмяшчаліся карэґавальнікі, што выкарыстоўвалі найноўшую пераносную станцыю наземнае выведкі ПСНР-8 «Кредо-М1» (рас.) вытворчасьці РФ. Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm [1] нагадвае, што гэтая станцыя неаднаразова фіксавалася OSINT-выведнікамі, маюцца шматлікія доказы ейнага выкарыстаньня на Данбасе.

«З дапамогаю гэтай станцыі вораг мог ня толькі аўтаматычна выяўляць і вызначаць каардынаты нашых тэхнічных сродкаў і падразьдзяленьняў, але й зьдзяйсьняць дакладнае карэґаваньне артылерыйскага вагню па іх. Праз выкарыстаньне гэтай станцыі расейскія найміты прыцэльна абстрэльваюць нашыя пазыцыі», – паведамілі вайскоўцы, а таксама дадалі да паведамленьня відэафіксацыю інцыдэнту.


Каардынаты зьнішчэньня цэляў

Валянтэры InformNapalm таксама вызначылі дакладныя каардынаты пазыцыі карэґавальніка расейскіх акупацыйных войскаў, зьнішчэньне якой зафіксаванае ў відэа  48°24’36.9″N 38°05’24.5″E [2].

[3]


Выпадкі фіксацыі ПСНР-8 «Кредо-М1» на Данбасе

Супольнасьць InformNapalm неаднаразова фіксавала выкарыстаньне пераноснае станцыі наземнае выведкі ПСНР-8 «Кредо-М1» на акупаванай тэрыторыі ўкраінскага Данбасу. Таксама наяўнасьць гэтай станцыі на Данбасе фіксавалі і назіральнікі Спэцыяльнае маніторынгавае місіі (СММ) АБСЭ.

Для чытачоў InformNapalm падаем храналёґію вядомых дакумантальных пацьверджаньняў:

Пра выкарыстаньне гэтай расейскай станцыі на акупаваных тэрыторыях Украіны OSINT-выведнікі InformNapalm паведамлялі 5 разоў.

Тройчы гэтую станцыю фіксавалі на акупаванай тэрыторыі Данецкае вобласці:

[6]

[9]

[11]

На акупаванай тэрыторыі Луганскае вобласьці выкарыстаньне расейскае станцыі ПСНР-8 «Кредо-М1» удалося зафіксаваць двойчы:

[14]

[16]

Інфармацыя пра станцыю і ейныя тэхнічныя характарыстыкі

Паступіла ва ўзбраеньне ЗС РФ у 2002 годзе. Распрацоўвалася ў 1995-2001 гг. Распрацоўнік – НДІ «Стрела». Вытворца – ААТ НДІ «Стрела». Станцыя забясьпечвае аўтаматычнае выяўленьне й вызначэньне каардынатаў рухомых наземных, паветраных і надводных цэляў (асобны жаўнер; падразьдзяленьне; бронеаб’екты; гэлікаптэры, што завіслі альбо ляцяць на нізкай вышыні; катэры й караблі разнастайных клясаў), карэґаваньне вагню сваёй артылерыі.

[17]

Разлік – 2-3 чал.
Працоўная частата – 2 см (J).
Зона агляду:
паводле далёкасьці – ад 200 м да 32 км;
паводле азімуту – ад 12 да 180° з дыскрэтам устаноўкі 12°;
паводлу вугла мейсца – +/- 18°.
Далёкасьць выяўленьня цэляў:
чалавек – 7-8 км,
танк – да 16 км,
грузавы аўтамабіль – да 32 км,
разрыў артылерыйскага знараду – да 5 км.
Сярэднія памылкі вызначэньня каардынатаў:
паводле далёкасьці – да 25 м,
паводле накірунку – 00-05 м (0,3°).
Магутнасць сілкаваньня – 110 Вт.
Час працы ад АКБ – да 24 гадзінаў.
Маса вырабу – 51 кг.


Даведка пра 24-ю АМБр Збройных сілаў Украіны

[18]24-я асобная мэханізаваная брыґада імя караля Данілы (24 АМБр) – вайсковае злучэньне мэханізаваных войскаў у складзе Сухапутных войскаў Збройных сілаў Украіны. З пачатку расейскае ваеннае аґрэсіі ў 2014 годзе часткі брыґады былі залучаныя для выкананьня многіх баявых задачаў на Усходзе Украіны. Улетку 2014 году байцы брыґады ўдзельнічалі ў баёх за н.п. Ліман (колішні назоў Чырвоны Ліман), Лісічанск і інш.

11 ліпеня 2014 году брыґада зазнала значныя страты падчас расейскай ракетнай атакі [19] пад Зяленапольлем. Абстрэл з РСЗВ расейскія вайскоўцы зьдзейсьнілі непасрэдна з тэрыторыі РФ. Тады загінулі 37 вайскоўцаў ЗСУ з розных падразьдзяленьняў, сярод іх дваццаць жаўнераў 24-й АМБр. Пасьля абстрэлу батальённая тактычная група 24-й АМБр працягвала весьці бой у атачэньні. Увосень 2014 году брыґада вяла цяжкія баі ў раёне 32-га блёкпосту [20] на Бахмуцкай трасе (Лісічанск – Луганск).

У 2017 годзе брыґадзе нададзенае ганаровае найменьне імя караля Данілы Раманавіча [21] – Князя Галіцкага (1205-1206), Вялікага князя Кіеўскага (1239-1240), выбітнага дзяржаўнага дзеяча й палкаводца Галіцка-Валынскага княства (Рускага каралеўства), у якое ўваходзіла таксама Берасьцейшчына, а пэўны час Гарадзеншчына з Наваградчынай. У 2017 годзе для брыґады таксама распрацавалі сымболіку й дэвіз: «Milites Regum» (у перакладзе з латыні: «каралеўская пяхота»).


Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm [22].

Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын [23].

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 [24])

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук [25] / Твітэр [26] / Telegram [27]
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


[28]InformNapalm [29] – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 6 гадоў.

Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць [30] або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца [31] на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.