InformNapalm.org (Беларуская)

Кавалер Мэдалю Ордэна «За заслугі перад Айчынай» і іншыя «ветэраны Данбаса» з 7-й вайсковай базы

У выніку новага расьледаваньня падаем інфармацыю пра вайскоўца 7-й в/базы, дзякуючы якому былі выяўленыя іншыя «ветэраны Данбаса», вайскоўцы гэтага ж вайсковага злучэньня, уладальнікі баявых узнагарод, у тым ліку досыць рэдкай – Мэдалю Ордэна «За заслугі перад Айчынай» зь Мячамі II ступені, якім узнагароджваюць выключна за ўдзел у баявых дзеяньнях.

Адной з асноўных мэтаў міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm (IN) зьяўляецца фіксацыя й дакумантаваньне фактаў што да вядзеньня неабвешчанае вайны Расейскай Фэдэрацыяй супроць Украіны. Апроч ідэнтыфікацыі тэхнікі й узбраеньня, перакінутага з Расеі на Данбас, высьвятляюцца асобы расейскіх вайсковых злачынцаў і вызначаецца іхная прыналежнасьць да вайсковых злучэньняў расейскае арміі. Зьдзяйсьняецца апазнаньне ня толькі расейскіх вайскоўцаў, якія ў гэты момант служаць у складзе НЗФ так званай «наваросіі», але й «ветэранаў» актыўнае фазы баявых дзеяньняў на Усходзе Украіны ўлетку-ўвосень 2014 году й пазьней. OSINT-выведнікі намагаюцца ідэнтыфікаваць цэлыя падразьдзяленьні ворага, дакумантуюць і публікуюць доказавую базу з пэрсанальнымі дадзенымі расейскіх вайскоўцаў, якія выконвалі злачынныя загады Крамля. Прыкладам падобнага – найбольш дасьледаванага  расейскага падразьдзяленьня – без сумневу зьяўляецца 7-й расейская акупацыйная вайсковая база (в/ч 09332, Грузія, г. Гудаўта, акупаваная Абхазія) 49-й арміі ПВА. Былі выяўленыя й ідэнтыфікаваныя больш за 50 вайскоўцаў гэтага злучэньня – артылерыстаў, вайсковых выведнікаў, сувязістаў – у тым ліку 7 афіцэраў і 10 уладальнікаў рознага кшталту баявых узнагародаў. 7-я вайсковая база фігуруе ў 27-мі (!) эпізодах расьледаванняў супольнасьці InformNapalm.

Адным з найбольш значных ёсьць расьледаваньне з апазнаньнем 21 артылерыста з складу зьмяшанага рэактыўна-артылерыйскага дывізыёну батальёна-тактычнае групы (БТГр) 7-й в/базы, якія маюць дачыненьне да абстрэлаў Украіны ў 2014 годзе. Шмат расейскіх вайсковых злачынцаў дагэтуль неідэнтыфікаваныя, таму няспынна працягваецца праца што да іхнага выяўленьня, вынікам якога зьяўляюцца новыя публікацыі, у тым ліку і гэтая.

 

 Аб’екты расьледаваньня

  1. Мікалай Пястоў

Нарадзіўся 23 ліпеня 1994 г. Родам з г. Сярдобск Пензенскае вобласьці, РФ. З пачатку 2014 году зьяўляецца вайскоўцам-кантрактнікам артылерыйскага падразьдзяленьня 7-й в/базы.

У сацыяльных сетках: “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), “OK” (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў).

Паводле фотасьведчаньняў мае характэрны для асабовага складу БТГр в/ч 09332 баявы шлях – вясна-лета 2014 году – палігон Ашулук,  лета-восень 2014 году – Растоўская вобласць, з тэрыторыі якой і адбываліся артылерыйскія абстрэлы Украіны.

У фотаальбоме М. Пястова выяўленыя фатаздымкі з «растоўска-ўкраінскай» камандыіроўкі 2014 году, у тым ліку:

Як было зазначанае напачатку, дзякуючы фігуранту гэтага расьледаваньня былі выяўленыя і іншыя ягоныя таварышы ў службе з 7-й вайсковай базы, якія зьяўляюцца «кавалерамі» баявых узнагародаў, атрыманых у мірным часе, якія сьведчаць пра іхны наўпроставы удзел ў неабвешчанай вайне супроць Украіны:

  1. Аляксандар Матрычоў

Вайсковец-кантрактнік 7-й в/базы. Меркавана, праходзіў службу ў 34-й асобнай мотастралковай брыгадзе, горнай (в/ч 01485, станіца Старажавая-2, Карачаева-Чаркеская Рэспубліка) 49-й арміі ПВА.

У сацыяльным сеціве “VK” (архіў профілю, падпісантаў).

Нягледзячы на ​​тое, што А. Матрычоў да гэтай публікацыі пасьпеў зачысьціць сваю старонку і паспрабаваў схаваць свой фотаальбом, поўная ягоная вэрсія даступная праз спасылку і зьмешчаная ў архіў.

Апроч фатаздымкаў, якія адлюстроўваюць службу Матрычова на 7-й вайсковай базе, у тым ліку з палігонаў у Абхазіі «Нагвалоў» і «Цэбельда», дзе на гэты момант расейскія акупанты пашыраюць сваю інфраструктуру, маецца вельмі цікавы фатаздымак, выкладзены ў студзені 2016 году, у якім зафіксаваная ўзнагарода «За заслугі перад Айчынай» зь Мячамі II ступені з пасьведчаньнем да яе, (раней падобныя ўзнагароды расейскіх вайскоўцаў супольнасьць InformNapalm не фіксавала).

Заўвага. Ва ўставе да гэтай узнагароды пазначанае: «Мэдалём Ордэна перад Айчынай зь Мячамі I і II ступені ўзнагароджваюцца вайскоўцы за заслугі ў баявых дзеяньнях» (з уставай можна азнаёміцца праз спасылкі: 1, 2, 3).

  1. Міхаіл Губарэвіч

Нарадзіўся 24 красавіка 1988 г. Родам з г. Саратаў, РФ. З пачатку 2013 году зьяўляецца вайскоўцам-кантрактнікам 7-й в/базы.

Нумары тэлефонаў: 89407136650; 89878066403.

У сацыяльным сеціве “VK” выяўленыя некалькі профіляў: №1 (архівы профілю, кантактаў), №2, №3 (неактыўныя), таксама знойдзены неактыўны профіль сацсеціва “ОК”.

У адным зь неактыўных профіляў Губарэвіча быў знойдзены фатаздымак узнагароды «Мэдаль Жукава», выкладзены ў сьнежні 2015 году (раней мы ідэнтыфікавалі 4 уладальнікаў падобнай узнагароды). Таксама маюцца й іншыя здымкі, якія адлюстроўваюць ягоную службу.

  1. Мікалай Сісковіч

Нарадзіўся 20 лютага 1991 г. Родам з г. Калпашава Томскае вобласьці, РФ (таксама пазначаны г. Надым). Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у 2011 годзе. З канца 2013 году зьяўляецца вайскоўцам-кантрактнікам зэнітна-ракетнага падразьдзяленьня 7-й в/базы.

У сацыяльных сетках: “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), “OK” (неактыўны, архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

Паводле фотасьведчаньняў прайшоў ужо пазначаны баявы шлях для асабовага складу БТГр в/ч 09332: палігон Ашулук – Растоўская вобласьць – Данбас:

  

Нагадваем, што ўсе раней апублікаваныя OSINT-расьледаваньні InformNapalm, якія грунтуюцца на доказах ўзнагароджваньня вайскоўцаў ЗС РФ мэдалямі й ордэнамі за баявыя дзеяньні за межамі Расейскай Фэдэрацыі, структураваныя ў базу дадзеных і аформленыя ў выглядзе інфа- і відэаграфікі.

Гэтая публікацыя зьяўляецца ўжо 28-й з сэрыі расьледаваньняў супольнасьці InformNapam, у якіх фігуруе 7-й вайсковая акупацыйная база.


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня Іраклі Камахідзэ.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

Exit mobile version